AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СТРАЛКАВА (Мінская вобласць)

Сядзібны дом у Стралкава, Клецкага раёна, быў пабудаваны напачатку ХХ стагоддзя, а дакладней у 1909 годзе, на адносна невялікай тэрыторыі – 1 га. Маёнтак атрымаў назву ад уладароў зямлі – сям'і доктара Дамініка Стралко і Ядзвігі Янкоўскай. Ён ўключаў у сябе сядзібны дом, браму, альтанку, хату для працоўных і свіран.

Будынак быў пабудаваны аднапавярховым, з чатырма масіўнымі калонамі. Абсталяванне сядзібы было сціплым і нічым не вызначалася. Паабапал ад увахода былі высаджаны дзве ліпы, якія і зараз растуць перад домам, а на пляцоўцы каля дома кожны год з'яўляляліся кветкавыя клумбы.

Сёння ў сядзібе амаль нічога не засталося ад былых гаспадароў, хіба толькі дзверы ды адзін з пяці камінаў, які дарэчы яшчэ працуе.

Звестак пра ўладароў Стралкава да апошняга часу амаль і не было. А інфармацыю збольшага можна знайсці толькі на radzima.org у каментарах.

У нашу вандроўку падыйсці да дома не атрымалася, вакол бегала вялізарная зграя сабак. І фота рабілася проста з вакна машыны.

Кажуць, што былая сядзіба была выкуплена амаль 20 год таму, і сучасны ўладар плануе адчыніць яе для турыстаў. Але дзеля гэтага трэба зрабіць рамонт і ўпарадкаваць тэрыторыю. Рамонт зараз зроблены толькі ў адным пакоі, затое перакрыты поўнасцю дах, што не дае будынку далей руйнавацца. Справа засталася за тым, каб знайці сродкі на рэстаўрацыю.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Клецкі раён, Мінская вобласць, Стралко
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments