AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЦЯСНОЎКА (Мінская вобласць)

Яшчэ адна сядзіба з малой інфармацыя. Але яе варта паглядзець, бо яна адна з ланцужка сядзіб нашага маршрута на лініі Ляхавічы-Слуцк. Хутка ўжо выкладу і цалкам весь маршрут.
----------------------
Сядзіба Цясноўка Клецкага раёна належыла Лабецкім і існавала ў краі з сярэдзіны ХІХ стагоддзя.


Усе будынкі сядзібы былі пабудаваны ў стылі неакласіцызм у сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У комплекс уваходзілі - сядзібны дом, афіцына, стайня, хлеў ды свіран. Перад сядзібай быў разбіты парк дзе раслі конскі каштан, бэз, клён, ясень, туя, лістоўніца і чаромха Маака. Маёнтак меў дзве ўязныя брамы, якія злучаліся паміж сабой дубовай алеяй.






Зараз будынак у аварыйным стане. Дах абваліўся, перакрыццяў няма, падлога разбурана. Хаця яшчэ да 1990-х гадоў выкарыстоўваўся калгасам. Cядзіба Лабецкіх ужо доўгі час знаходзіцца ў рыестры помнікаў, падрыхтаваных дзяржавай для продажу, але жадаючых з-за аварыйнага стану будынка няма. І з кожным годам, яна прыходзіць усё ў горшы і горшы стан.


Хаця, некалькі год таму калгас спілаваў дрэвы вакол сядзібы, што вядома надало Цясноўцы больш адкрыты выгляд. На гэтым працы па ўпарадкаванню тэрыторыі ўлады скончыліся.

фота з globus.tut.by 2006 год


фота 2014

Цясноўская сядзіба зараз стаіць на другім месцы ў Клецкім раёне па зрайнаванаму стану, на першым Радзівілімонты http://azarkinm.livejournal.com/155063.html.
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments