?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ВёскаЧырвоная Дуброва Капыльскага раёна да 1961 года называлася Макранамі. У гісторыі Макраны ўзгадваюцца нейдзе з ХVI стагоддзя, калі імі валодалі Радзівілы. У cярэдзіне ХVIII стагоддзя землі навокал пераходзяць да Мікалая Вайніловіча, харунжыя пінскага, ад якога і пачалася, так званая, макранская лінія Вайніловіча.


Пасля яго смерці маёнтак перадаецца яго сыну Ксаверыю Вайніловічу, удзельніку руска-французскай вайны, уладару ордзена Пачэснага Легіёна (Францыя) і крыжа Віртуці Мілітары (Рэч Паспалітая). Ксаверый павялічвае сямейныя ўладанні за кошт набыцця вёсак Цэхаў, Шэстакі і Карытна. Таксама ў Макранах пры ім з'яўляецца значная частка гаспадарчых будынкаў і драўляны сядзібны дом.

Сядзібу Вайніловічы пабудавалі на высокім фундаменце. Будынак быў драўляны, прамавугольны з двума ўваходамі, адзін з якіх быў парадны, другі выходзіў у сад. Калоны былі зроблены ўжо з цэглы і фарбаваліся ў белы колер. Дах быў пакрыты гонкай. У сядзібе акрамя гаспадарчых пакояў былі таксама кабінет, і тры салона. Падлога выкладзеная паркетам, а сцены фарбаваліся ў залежнасці ад пакоя ў розныя колеры. Сядзіба не вызначалася ніякімі сваеасаблівымі ўпрыгожваннямі. Сярод каштоўных рэчаў у сядзібе можна было бачыць срэбраны сямейны посуд і карціны продкаў на сценах.


Наступны ўладар маёнтка – Юзэф Вайніловіч (1830–1882), маршалак слуцкага павета. Пры ім у радавым маёнтку закладваецца малочны завод, які і зараз можна пабачыць там, а па выгдяду яго будынак можна прыняць і за палац. Савецкая ўлада вырашыла не выкарыстоўваць завод і зачыніла яго. Спачатку тут працаваў дзіцячы дом, а пасля Другой сусветнай вайны – школа. У 1970-я гады вакол школы быў высаджаны яблыневы парк, які ўжо ў 2000-я ўяўляў сабой недагледжанае і амаль непрахадзімае месца. Сцены завода можна пабачыць толькі ўвесну ці восенню, бо летам яблыневыя дрэвы надзейна хаваюць ад турыстаў прыгожы будынак. Цікавым фактам з'яўляецца тое, што калі пыталіся ў мясцовых, як даехаць да будынка, то якраз такі характэрызуюць яго, як "малочны завод", а не "былая школа".






Юзэф Вайніловіч ў 1860-я гады будуе сямейную капліцу, да якой вяла 500-мятровая каштанавая алея.


На ёй трэба спыніцца падрабязней. Капліца мела простакутні фундамент з полуцыркульнай аспідай і была пабудавана з цэглы, аштукатурана і пабелена, што давала магчымасць бачыць яе ўжо здалёк. У вялікім падземным памяшканні з крэстовымі зводамі былі размяшчаны 72 нішы для трунаў. Увайсці ў сямейны склеп можна было праз дзверы, якія месціліся пад тэрасай. А ў саму капліцу можна было падняцца па двухмаршавай лесвіцы. Памянальныя службы было дазволена праводзіць некалькі разоў на год і ў гадавіны смерці памерлых.




За магчымасць пабудаваць сямейную капліцу ад Юзафа Ваньковіча расійская ўлада патрабавала пабудаваць ў вёсцы праваслаўную царкву. За 10 год да гэтага ў 1857 годзе старая драўляная царква згарэла. Грошай у дзяржавы на будаўніцтва новай не было, вось і загадалі Юзафу пабудаваць праваслаўны храм. Такім чынам каля Макран у 1866 годзе з'явілася царква, якую, як і старую царкву, асвяцілі ў гонар Святога Георгія.






Ужо ў 1930-я гады пад савецкай уладай царкву зачыняць, пераабсталююць і адчыняць на некалькі дзесяцігоддзяў тут млын, які поўнасцю прывядзе будынак у нядзейны стан. А далей... усё зробіць час і прырода. Зараз будынак знаходзіцца ў цяжкім стане, хаця калгас у апошнія гады паспрабаваў зрабіць хоць нешта для яго захавання – абрэзаў дрэвы навокал і ўнутры будынка.

фота з globus.tut.by (2004)





На гэтым упарадкаванне тэрыторыі скончылася. У ляску каля царквы знаходзяцца старыя праваслаўныя могілкі, дзе сучасныя мясцовыя атэісты зладзілі фактычна сметніцу з прыбіральняй. Тут на магілах валяюцца пустыя пляшкі, папера і фекаліі.


Калі вы думаеце, што царкве не пашансціла, то памыляецеся, ад яе хаця бы шкілет застаўся. А вось каму не пашансціла ў Макранах, дык гэта капліцы Вайніловічаў, якая пасля далучэння да Савецкай Беларусі была зачынена, труны ўскрыты і абрабаваны. У будынку былой капліцы быў зроблены скотамагільнік, а праз некалькі год і ўвогуле яна была разбурана да падмурку. Аб некалі прыгожым месцы, дзе Вайніловічы ўзгадвалі сваіх продкаў, могуць нагадваць толькі алея з лістоўніцаў, што калісці былі высаджаны вакол былой капліцы.



былы ўваход у капліцу

У шлюбе з Аленай Ваньковіч Юзэф Вайніловіч меў трох сыноў – Ксаверый, Апалінары і Людвіг. Паміж імі і былі падзелены ў роўных далях землі пасля смерці бацькі. Памёр Юзэф 15 ліпеня 1882 года ў Варшаве, але па загаду быў пахаваны ў сямейнай капліцы.

Старэйшы сын Юзэфа Ксаверы Вайніловіч (1863–1923) атрымаў фальваркі Макраны, Кунцаўшчыну, Любенш і Усвед. У шлюбе з Эміліяй Джэвецкай (...–1889) меў дваіх дзяцей – Юзафа і Ізабелу. Сям'ю маладога Ксаверыя ў 1889 годзе нападкала вялікае гора. Ва ўзросце 29 год памірае любая жонка Эмілія. Па загаду нябожчыцы яна была пахавана на Варшаўскіх могілках, а не ў сямейным склепе Вайніловічаў. Праз некаторы час памерла дачка Ізабела. У памяць аб Эміліі і Ізабеле на сценах сядзібы засталіся партрэты невядомага аўтара.

надмагільная пліта Эміліі

Як і заўсёды разам з закладкай сядзібы планаваўся і высаджваўся парк у маёнтку, які пасля напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў даводзіўся да ладу.. У сядзібным комплексе былі зроблены тры штучныя сажалкі, з якіх да нашых дзён засталася толькі адна. Парк быў запланаваны не вельмі вялікі, але досыць утульны. Тут былі і ціхія сцежкі для пешых вандровак, і драўляныя масты праз каналы, і схаваныя ў парку альтанкі. У парку мелася аранжарэя, дзе зімой размяшчаліся вазонныя расліны і дрэвы, якія на вясну-лета выносіліся і растаўляліся ў парку. Таксама ў маёнтку ў канцы ХІХ стагоддзя была пабудавана цяпліца, дзе вырошчваліся экзатычныя ананасы. Ананасы, дарэчы, прыносілі Вайніловічам немалы грашовы прыбытак, бо вывозіліся на продаж у Кіеў, Маскву і Пецяргург.

Паступова кожны ўладар маёнтка прыносіў свае асаблівасці да аздаблення сядзібы. Так у пачатку ХХ стагоддзя інтэр'ер дома быў разнастайным. Тут можна было бачыць мэблю розных гадоў і перыядаў. У сталовай на сценах віселі рогі ласёў, якія ўпаляваў Юзаф Вайніловіч. У музычным салоне размяшчаліся фартэп'яна, акарына (флейта з гліны) і віяланчэль. На сценах віселі выратаваныя ў гады вайны сямейныя партрэты Вайніловічаў, пачынаючы з Мікалая Вайніловіча. У бальнай залі галоўную ўвагу да сябе прыцягвала вялікае люстэрка ў разной раме, якое вісела над камодам, на якім размяшчаўся гадзіннік у стылі ракако.

Нейдзе з 1920 года Ксаверый Вайніловіч перадае кіраўніцтва сямейнымі ўладаннямі свайму адзінаму сыну Юзафу Вайніловічу (1880–1940-я), жанатаму на Ганне Грудзінскай (1899–1942).


Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе і падзелу Беларусі Марканы адыйшлі да Саветаў, а ўладары маёнтку здолелі збегчы ў суседнюю вёску Кунцаўшчына, чым выртавалі сваё жыццё і некаторую частку сямейнай спадчыны, хоць і на некаторы час.

У 1923 годзе ва ўзросце 60 год памірае Ксаверый Вайніловіч, і так як капліца знаходзіцца на тэрыторыі Савецкай Беларусі, ён быў пахаваны на варшаўскіх могілках, побач са сваёй жонкай Эміліяй.

Надмагільная пліта Ксаверыя Вайніловіча

Лёс Юзафа склаўся сумна: да 1939 года ён жыў у Кунцаўкіх уладаннях, у 1939 годзе пасля далучэння быў арыштаваны НКУС і сасланы ў Краснаярск, дзе памёр падчас Другой сусветнай вайны (дакладна дата яго смерці невядома). Ганна Грудзінская, жонка Юзафа засталася ў Кунцаўшчыне ў спадзяванні, што лёс ўсё ж такі будзе на іх баку, і Юзаф вернеца жывы да яе. У 1942 годзе яна была закатавана партызанамі і пахавана ў невядомай магіле.

Некалі вялікія ўладанні Вайніловічаў зараз падзелены паміж двума раёнамі Мінскай вобласці – Клецкім і Копыльскім.

Сядзіба зруйнавана, капліца разбурана, труны абкрадзены, завод у занядбанні, і нам з вамі ад вялікай спадчыны Вайніловічаў засталіся толькі дрэвы.


Інфармацыя пададзена па матэрыялах:
Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej
жж dmitrij_kr

Comments

( 23 comments — Leave a comment )
postalovsky_a
Feb. 24th, 2015 06:25 am (UTC)
Очень интересно, не доводилось пока там побывать. Очень познавательные материалы у Вас, подписываюсь
azarkinm
Feb. 24th, 2015 07:25 am (UTC)
Вельмі цікавы маршрут. Раю запланаваць вандроўку на весну. Бо тады дрэвы не так распушчаны, і некаторыя мясціны можна будзе пабачыць. Хутка выкладу маршрут па сядзібам уздоўж шашы Ляхавічы-Слуцак.
postalovsky_a
Feb. 24th, 2015 07:27 am (UTC)
интересный маршрут, в Ляховичах был недавно
supron_licvin
Feb. 24th, 2015 06:36 am (UTC)
Чытаю Вас i думаю: колькi ж усяго у нашай краiне цiкавага, велiчнаша i адначасова закiнутага i нiкому не патрэбнага. Дзякуй за суперскiя матэрыялы!
azarkinm
Feb. 24th, 2015 07:23 am (UTC)
Калі ласка, рада што падабаецца. У мяне сэрца крывёй абліваецца калі шукаю матэрыялы пра ўладароў маёнткаў. А калі вандруем, то ўяўляем, як бы ўсё аднавіць, дзе кафэ зладзіць, дзе гатэль. Вось так і жывем у амаль паралельным свеце з прыстаўкай - "калі б..." "аднавіць бы...", "зладзіць бы...".
victogan
Feb. 24th, 2015 07:25 am (UTC)
І там бывал, але таксам ўсё цікавае не пабачыў /-((
azarkinm
Feb. 24th, 2015 07:26 am (UTC)
Што менавіта не знайшлі?
victogan
Feb. 24th, 2015 07:27 am (UTC)
Да проста праехаў нічога не шукаючы (
azarkinm
Feb. 24th, 2015 07:29 am (UTC)
Затое ёсць нагода зладзіць вандроўку ў вас па вясне. Як па мне, дык гэта досыць цікавы сядзібны маршрут. Тым больш на ровары, бо сядзібы ўсе побач знаходзяцца. Хутка выкладу наш маршрут. Самі плануем зладзіць вандроўку яшчэ раз. На гэты раз павязем сяброў.
livejournal
Feb. 24th, 2015 07:29 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
svetatarnikova
Feb. 24th, 2015 08:28 am (UTC)
Дзякуй! Як заўсёды цiкавы i грунтоўны расповяд.
Пад восеньскiм сонцам нават у такiм стане вельмi маляўнiча выглядае.
azarkinm
Feb. 24th, 2015 10:30 am (UTC)
Пад любым сонцам усе руіны выглядаюць маляўніча. А калі дождж ды шэрасць, дык і свет ня мілы.
bloxer1
Feb. 24th, 2015 09:10 am (UTC)
Для мяне Марканы - вобраз цяперашняй Беларусі - усе зруйнавана , выкінута на смецце і на чале дурны падпанак.
azarkinm
Feb. 24th, 2015 10:34 am (UTC)
Пакуль у нашай дзяржаве прасцей вастанаўліваць з нуля, чым ратаваць тое што яшчэ крыху дыхае.
tuteyshaya
Feb. 24th, 2015 09:38 am (UTC)
Вельмі прыгожа і цікава.
tam_erm
Feb. 24th, 2015 02:58 pm (UTC)
Вайніловічы, дарэчы, ёсць у спісе асоб шляхецкага роду, якіх шукаюць за мяжой, каб спрабаваць адрадзіць спадчыну:
http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=3624&Club_ID=1
azarkinm
Feb. 24th, 2015 04:38 pm (UTC)
Cмешна гучыць "каб спрабаваць аднавіць спадчыну". Гэта, што шукаюць, каб грошы далі?
tam_erm
Feb. 24th, 2015 04:40 pm (UTC)
А як жа ж. Каб фотаздымкі даў, грошы на рэстаўрацыю і зваліў:)
azarkinm
Feb. 24th, 2015 04:57 pm (UTC)
Так. Паглядзела спасылку, там і пазначана, што для высвятлення, што ж у палацах было каштоўнае і цікавае. :-) Вядома пра вяртанне нічога ніхто не скажа. Дарэчы, не цікавілася пытаннем рэстытуцыі, але ці ёсць нейкі гістарычны перыяд, пасля якога яно не адбываецца?
tam_erm
Feb. 24th, 2015 05:24 pm (UTC)
У кожнай краіны магчымы свае законы, агульнага правілу няма і абмежаваны толькі тэрмінамі існавання дзяржавы (Беларусь - БССР, але ніяк не ВКЛ). Але што казаць- не прымалі ў Беларусі такіх заканадаўчых актаў.
azarkinm
Feb. 24th, 2015 06:03 pm (UTC)
Так, пра рэстытуцыю не прымалі. Проста мне падаецца ёсць нейкія нормы даўніны агульна прынятыя. Трэба будзе пацікавіцца наконт гэтага пытання.

І прабеглася па спісу прадстаўленаму там. Шмат пытанняў узнікла. Напрыклад, па Чапскім шукаюць інфармацыю пра Прылукі, а пра Станькава не, хаця гэта адна ветка Гутэн-Чапскіх валодала маёнткамі.

Нашчадак Наркевіч-Ёдка звяртаўся сам да ўлады каб далі магчымасць аднавіць палац у Наднёманне. Справу зацягнулі, нашчадак здаецца памёр ужо.

Пра Ленскіх з Сула, дык увогуле прыкол, амаль усіх знішчылі, а зараз шукаюць спадчаннікаў.

Некаторыя нашчадкі Горватаў пражываюць нават у Беларусі сучаснай. Да іх звяртацца не спрабавалі за архівам?

І нават Радзівілаў шукаюць, род чыіх найбольш вывучаны на Беларусі, і прадстаўнікі якіх пастаянна наведваюцца ў краіну.

Карацей, пытанняў шмат.
paceka_pavlova
Mar. 2nd, 2015 02:16 pm (UTC)
Добрый вечер! Интересный у Вас блог! Как на счёт взаимной дружбы? Вас уже добавил в друзья! Жду взаимности! :-)
fin_plan
Mar. 3rd, 2015 11:36 am (UTC)
Добрый день! У Вас очень интересный блог! Добавил Вас в друзья! Как на счёт взаимной дружбы?

Жду взаимности :-)
( 23 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com