AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Першы конкурс беларускіх блогаў "АЛОВАК"

Сябры, прайшло два дні, а я толькі зараз знайшла час напісаць.

Хто чытае мой ЖЖ, хто жадаў мне перамогі, хачу пахваліцца – Я ПЕРАМАГЛА ў першым беларускім конкусе для ЖЖ блогаў «Аловак» у намінацыі БЕЛАРУСЬ.

Але давайце, распавяду вам разважліва ўсё спачатку.

Узнагароджанне праходзіла ў прасторы SPACE, што на вуліцы Кастрычніцкай ў Мінску.

Не апошняе месца для стварэнне той ці іншай акцыі, кампаніі, падзеі, ды і ўвагоуле цэлага накірунка дзейнасці, як вы разумееце, іграе асоба. І хочацца падзякаваць двум палавінкам, з якіх складаецца kofe_family, за зробленую працу. А праца была вялікая. Гэта перш-найперш ідэя, пасля яе абгрунтаванне, пошук магчымасцяў для здзяйснення, сама праца і падсумоўванне вынікаў. Большасць з людзей схільныя крытыкаваць, сачыць за працай, але не рабіць яе. Першы беларускі конкурс ЖЖ – гэта магчымасць даказаць усім, што і ў нашай краіне могуць праводзіцца такія мерапрыемствы, а для гэтага дастаткова камусьці пажадаць і паставіць перад сабой мэту, як гэта зрабілі kofe_family. Хочацца верыць, што такое мерапрыемства стане традыцыйным. І мы здолеем штогод даведвацца пра новыя і цікавыя беларускія ЖЖ. Магчыма, у наступным годзе будуць больш актыўныя тыя, хто ў гэтым годзе не паверыў у магчымасці правядзення конкурсу і скептычна паставіўся да мерапрыемства.

Калі камусьці цікава, то можна знайсці і азнаёміцца з усімі пададзенымі заяўкамі на конкус у ЖЖ http://alovak-by.livejournal.com, але я хачу спыніцца на працах намінантаў, якія дарэчы трымаліся да апошняга моманту ў сакрэце.

Намінацыя БЕЛАРУСЬ (вандроўкі па краіне, і расповеды пра Беларусь)
Пяцёрка лепшых:
barsun_life http://alovak-by.livejournal.com/27592.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/15494.html
paplauskaja http://alovak-by.livejournal.com/28150.html
tuteyshaya http://alovak-by.livejournal.com/38700.html

Пераможца: azarkinm, пост "Маршрут выхаднога дня" http://alovak-by.livejournal.com/64191.html

Хачу спыніцца на маім пасце. Гэта перш за ўсё вандроўка па некалі магутных беларускіх сядзібах канца ХІХ стагоддзя, якія кампактна размешчаны ўздоўж трасы Ляхавічы-Слуцк. Вандроўка разлічана на тых турыстаў, якія не аднаразова былі ў Нясвіжы, Міры, і хочуць адкрыць для сябе нязведаныя мясціны нашай краіны. Тут вы не знойдзеце прыгожыя даведзеныя да лоску сядзібы, не знойдзеце музеі, але знойдзеце мясціны з вялікім патэнцыялам і вялікай гісторыяй. Магчыма, гэта вандроўка кагосьці зменіць, а камусьці дазволіць проста добра пабавіць час. А магчыма і падштурхне да пошукаў варыянтаў аднаўлення гэтых помнікаў.

Я падавала толькі адну заяўку і толькі ў намінацыю Беларусь. Вельмі хвалявалася, бо з конкурсамі і перамогамі я не на кароткай назе. Але ў гэты раз у мяне атрымалася!


Намінацыя ЕЖА
Пяцёрка лепшых:
mari_kondrateva http://alovak-by.livejournal.com/19525.html
dusmikeeva http://alovak-by.livejournal.com/31265.html
zly_pies http://alovak-by.livejournal.com/42598.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20603.html

Пераможца: kirilife, пост "Хороший стейк? Легко!" http://alovak-by.livejournal.com/32550.html


Намінацыя ЗЛЖ (здаровы лад жыцця).
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/12828.html
ryneiskaya http://alovak-by.livejournal.com/20136.html
lessismore http://alovak-by.livejournal.com/15318.html
extreme http://alovak-by.livejournal.com/55695.html

Пераможца: antoshk, пост "Хайлайн в Раубичах" http://alovak-by.livejournal.com/42097.html


Намінацыя ПРЫГАЖОСЦЬ
Пяцёрка лепшых:
by_ava http://alovak-by.livejournal.com/52219.html
tyrsikova http://alovak-by.livejournal.com/40684.html
kansyello http://alovak-by.livejournal.com/26749.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/57751.html

Пераможца: paplauskaja, праэкт "ДевиЖЖник" http://alovak-by.livejournal.com/24184.html


Намінацыя АДНО ФОТА
Пяцёрка лепшых:
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/58432.html
juliley http://alovak-by.livejournal.com/4672.html
anutochka_stat http://alovak-by.livejournal.com/54497.html
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7140.html

Пераможца: tomkad, одно фото http://alovak-by.livejournal.com/46306.html


Намінацыя МІНСК
Пяцёрка лепшых:
budgawl http://alovak-by.livejournal.com/13067.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/3914.html
veronicamiro http://alovak-by.livejournal.com/45624.html
andrewshagun http://alovak-by.livejournal.com/72288.html

Пераможца: mirovich.media, пост "Каменная горка" http://alovak-by.livejournal.com/38575.html


Намінацыя ВАНДРОЎКІ (за межамі Беларусі)
Пяцёрка лепшых:
vadimnardin http://alovak-by.livejournal.com/7246.html
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/54209.html
letohin http://alovak-by.livejournal.com/67433.html
tomkad http://alovak-by.livejournal.com/50019.html

Пераможца: svby, пост "Самалiлэнд" http://alovak-by.livejournal.com/17418.html


Намінацыя СЯМ'Я
Пяцёрка лепшых:
anonimusi http://alovak-by.livejournal.com/48606.html
pravdaosele http://alovak-by.livejournal.com/6643.html
savilia http://alovak-by.livejournal.com/74024.html
francis_maks http://alovak-by.livejournal.com/22789.html

Пераможца: dbnfkbr, пост "Хитрый папа" http://alovak-by.livejournal.com/30944.html


Намінацыя ТЭХНАЛОГІІ
Пяцёрка лепшых:
airevgeny http://alovak-by.livejournal.com/68749.html
juicy_fruit http://alovak-by.livejournal.com/73299.html
aleksanin_a http://alovak-by.livejournal.com/43329.html
lessismore http://alovak-by.livejournal.com/16776.html

Пераможца: kiri2ll, пост "«Новые горизонты» приступают к изучению Плутона" http://alovak-by.livejournal.com/24629.html


Намінацыя ХОБІ
Пяцёрка лепшых:
letohin http://alovak-by.livejournal.com/72944.html
yozas_gubka http://alovak-by.livejournal.com/6359.html
alinaplekhava http://alovak-by.livejournal.com/61315.html
mirovich.media http://alovak-by.livejournal.com/57498.html

Пераможца: airevgeny, пост "Исследование аномальных зон Беларуси" http://alovak-by.livejournal.com/53875.html



Праглядзеўшы артыкулы намінантаў, а таксама іншыя пасты, пададзеныя на конкурс, мяркую, шмат хто з вас дапоўніць фрэндстужку цікавымі новымі ЖЖ (што я і збіраюся зрабіць у бліжэйшыя дні). А пасля адкрыцця для сябе новых імёнаў мы перастанем на некаторы час казаць, што ЖЖ у крызісе ;-) .
А там глядзіш... новы конкурс і новыя аўтары.

P.S. Вельмі рада была пабачыцца са знаёмымі і незнаёмымі аўтарамі ЖЖ з маёй фрэндстужкі, дзякуй вам за вашы пасты, якія так прыемна чытаць. Галоўнае – не знікайце!

--------------
І сябры – я вяду гэты блог для сябе і для сяброў, якія мяне чытаюць. Калі ласка, не кажыце мне, на якой мове яго весці (гэта не зменіцца), не кажыце мне, што мясціны, па якіх я вандрую, нецікавыя (я іх выбіраю для сябе). Мы ўсе з вамі вядзем блогі перш за ўсё для сябе, а пасля пад свой блог знаходзяцца аднадумцы.
Tags: alovak_by_mts, жж, прыватнае
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 51 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…