?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ВАНДРУЙМА (Маршрут № 10)

Час ад часу, я сутыкаюся з тым, што людзі не ведаюць, куды з'ездзіць на выходныя для адпачынку ў Беларусі. Мір і Нясвіж паглядзелі і ўзнікае пытанне, што яшчэ можна паглядзець. Таму зараз я часцей буду выкладваць у ЖЖ маршруты на выходныя дні, можа для кагосьці адкроюцца новыя цікаўныя мясціны ў Беларусі.

Вандроўка, якую я вам зараз прапаноўваю будзе цікавы ўсім, і дарослым, і малым - СУНАІ - ГРОЗАВА - СЛУЦК - Страўсіная ферма - Лешня - Нясвіж.



СУНАІ
Тут можна набачыць рэшткі ці то вяндлярні, ці то лазні, каля былога сядзібнага дома Наркевіч-Ёдка, а таксама знайсці будынкі стайні, якія ахоўваюцца дзяржвай. http://azarkinm.livejournal.com/105991.html


ГРОЗАВА
Палац Мержэеўскіх, які быў выстаўлены на продаж за удзел гаспадароў у паўстанні 1863 года, пасля вайны ператвораны ў школу, быў амаль знішчаны і зараз знаходзіцца ў чаканні аднаўлення. http://azarkinm.livejournal.com/105352.html


СТРАЎСІНАЯ ФЕРМА пад Слуцкам
З кожным годам на Беларусі з'яўляецца ўсё больш і больш такіх ферм, і можа праз некалькі год ужо нікога не здзівіш страўсамі. Але вось зараз, пакуль на іх яшчэ можна скатацца і падзівіцца, як на заморскую птушку. На ферме можна набыць яйка, мяса і страўсіную кілбасу, апошняя мне не вельмі спадабалася дарэчы. Не забудзьце замовіць кармленне стаўсаў, атрымаеце неверагоднае ўражанне. :-) http://azarkinm.livejournal.com/155373.html


СЛУЦК
Гэты горад відаць рэкламаваць не трэба, бо ўсе са школьнікі ведаюць пра слуцкія паясы, веруючыя пра Анастасію Слуцкую, дапытлівыя пра Слуцкі збройны чын, эканамісты пра слуцкія прадпрыемствы, а просты люд пра калбасны і цукровы заводы. Пра слуцкія паясы можна пачытаць тут http://azarkinm.livejournal.com/130555.html, а пра адкрыццё помніка і музея слуцкіх паясоў па гэтай спасылцы http://azarkinm.livejournal.com/134486.html. А калі вы хочаце даведацца пра Сафію Слуцкую і яе гісторыю то націскаем гэту спасылку http://azarkinm.livejournal.com/105668.html


ЛЕШНЯ
Вёска па дарозе ў Нясвіж вас сустрэне драўлянай царковой пачатку ХХ стагоддзя. І хаця, праваслаўныя цэрквы тут будавалі і Радзівілы, і Вайніловічы, да нашых дзён засталася толькі вось гэта, якая ў савецкія часы выкарыстоўвалася як сховішча.

фота з www.globus.tut.by

НЯСВІЖ
Самы таямнічы палац і адзін з самых старажытных паркаў краіны вы знойдзеце ў гэтым раённым цэнтры Беларусі. Калі вы едзіце толькі ў Нясвіж, то вядома вам спатрэбіцца цэлы дзень, каб прайсціся ўсімі цікавымі закуткамі горада і разважліва без спеху абыйсці ўсё. Калі вы едзіце маршрутам, што прапаноўваю я вам, то вы здолееце наведаць толькі палац і прагуляцца па вечароваму парку, бо на большага нехопіць часу. Але можа гэта і да лепшага, бо будзе нагода яшчэ раз завітаць у горад і ўжо прайсціся тут іншым маршрутам. Дарэчы, асцярожна ў парку, ноччу там можна сустрэць "Чорную панну Нясвіжа". :-)

Comments

( 16 comments — Leave a comment )
francis_maks
Apr. 27th, 2015 07:10 pm (UTC)
Скоро у нас страусов будет больше, чем кур. Ездил на радуницу под Чериков - по дороге виде ещё одну ферму.
azarkinm
Apr. 27th, 2015 07:18 pm (UTC)
Я ж і кажу, пакуль для ўсіх яшчэ гэта дзіва можна з'ездзіць і паглядзець. Хто ведае, можа пасля ўжо на кур будзем ездзіць і мілавацца :-).
francis_maks
Apr. 27th, 2015 07:25 pm (UTC)
Что значит - будем? Дети уже визжат, когда видят кур
azarkinm
Apr. 27th, 2015 07:29 pm (UTC)
Што казаць, урбанізацыя.
ofeliya666
Apr. 27th, 2015 09:40 pm (UTC)
Эх, усё гэта добра, калі ёсць машыыыына))))) А так маршрут цудоўны, канешне)
azarkinm
Apr. 28th, 2015 05:04 am (UTC)
Так, ёсць такая хіба, што толькі на машыне можна маршрутам праехаць. На ровары такія кіламетры цяжка аб'ездзіць аб адзін дзень. Але калі ў нас не было машыны, мы ездзілі з сябрамі ў каго яна ёсць.
livejournal
Apr. 28th, 2015 03:31 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
pravdaosele
Apr. 28th, 2015 05:50 am (UTC)
А сколько расстояние такого маршрута в км? Мне кажется, что за день все посмотреть не успеешь(
azarkinm
Apr. 28th, 2015 06:05 am (UTC)
Пасля гляну, які кіламетраж маршрута, але гэта не гіпатытычны маршрут, а рэальны. Мы выяджаем на машыне ў вандроўкі як мага раней, можа а 7 раніцы каб усё паспець.
pravdaosele
Apr. 28th, 2015 06:13 am (UTC)
Я пять часов провела бы только в Слуцких музеях)))
azarkinm
Apr. 28th, 2015 06:25 am (UTC)
Вядома, калі хадзіць ва ўсе музеі то часу не хопіць. Да і на Нясвіжскі палац можна пакідаць гадзіны тры, калі з экскурсаводам ці аўдыёгідам. А калі хочаш у Нясвіжы ўсё паглядзець, то гэта трэба толькі на яго адзін на суткі і ехаць. З маршрута заўсёды можна нешта выкінуць. Напрыклад спыніцца ў Слуцку, там абхадзіць усё і да хаты. Мы прыехалі ў Нясвіж а 16 гадзіне. Хапіла прайсціся без экскурсавода па палацу, а пасля закрыцця яшчэ і па парку хадзілі.
pravdaosele
Apr. 28th, 2015 06:38 am (UTC)
Наверное интересно, вот так за день взять да и проехаться по нескольким местам. Надо попробовать как-нибудь:) А то мне и целого дня в одном месте мало, надо разнообразить свои поездки)))
azarkinm
Apr. 28th, 2015 09:46 am (UTC)
Дзень атрымліваецца вельмі насычаны з такой вандроўкай. Проста трэба ўлічваць, які від адпачынку падабаецца, такі пад сябе і браць. Калі хочацца паглядзець болей месцаў, то вось такі маршрут. Калі хочацца аблазіць увесь Слуцак, ды так каб ужо не вяртацца туды, то вядома трэба ехаць і цэлы дзень хадзіць там. Калі мы вандравалі такім маршрутам, я была супраць Нясвіжа, але настаяў муж, сказаў, што хаця бы паходзім па гораду некалькі гадзін калі што. І ведаеце, не прагадалі.

Вандравалі мы ўвосень і пабачылі ўжо з падсветкай палац. У Нясвіжы я была разоў 5 і ведаю, што за адзін раз не хачу там абхадзіць усё, хочацца паступова прайсці ўвесь горад разглядаючы асобныя яго маршруты. У адным парку можна гуляць і кожны сезон прыроды адкрываць для сябе новыя краявіды.
yozas_gubka
Apr. 28th, 2015 12:46 pm (UTC)
у Нясвіжы далей за слуцкую браму не заходзіў, а там аказваецца цэлая урадавая калонія міжваенная на іншым беразе возера:)

Edited at 2015-04-28 12:47 pm (UTC)
azarkinm
Apr. 28th, 2015 12:58 pm (UTC)
Уразіў.. я думала ты Нясвіж у першую чаргу абыйшоў уздоўж і ўпоперак.
yozas_gubka
Apr. 28th, 2015 01:01 pm (UTC)
я быў там да таго перыяду, калі усур'ёз пачаў цікавіцца міжваенкай (а фоткі тамтэйшай калоніі мне нядаўна дасылалі:)
( 16 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com