?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мабыць усе ў Беларусі ведаюць, што такое Курган Славы, а з мінчукоў дык увогуле ледзьве не кожны быў на ім.

У дзяцінстве я была тут адзін раз, у годзе гэтак у 1984-м, калі ўскласці кветкі да помніка прыехаў вясельны картэж. Наступны раз я патрапіла сюды ўжо з сябрамі і сваімі дзецьмі амаль праз 20 год. І кожны раз, калі стаю наверсе, не разумею, навошта нявесце падымацца ў вясельнай сукенцы на самы верх, а пасля яшчэ і спускацца з Кургана.


Будаваць Курган Славы пачалі ўвосень 1967 года, калі ўсе ВНУ, прадпрыемствы, заводы выдзялялі працоўную сілу для насыпу зямлі. Некалькі месяцаў такой працы, і жыхары Беларусі насыпалі земляны курган вышынёй у 35 метраў.


Пазней за справу ўзяліся будаўнікі, якія ўвасобілі задумы творчага калектыву аўтараў - скульптараў А.Бембеля і А.Артымовіча, архітэктараў А.Стаховіча і Л.Міцкевіча, інжынера Б.Лапцэвіча.

Манументальная кампазіцыя вышынёй 35,6 метраў сімвалізуе сабой вызваленне Беларусі ад фашыстаў. Чатыры штыкі на кургане увасаблялі франты, якія вызвалялі Беларусь у 1944 годзе – 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі. Штыкі ахоплівае барыльефнае кола з выявамі савецкага воіна, старога партызана, пілота, старога і маладога пехацінцаў, маладой жанчыны, матроса і танкіста. А ўнутры кола можна прачытаць вялікі мазаічны надпіс "Арміі Савецкай, Арміі Вызвольніцы – слава!".


Спачатку помнік задумваўся як манумент з трыма штыкамі ў гонар трох Беларускіх франтоў, але пасля на стадыі распрацоўкі дадалі яшчэ адзін штык у гонар Прыбалтыйскага фронта, які ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі.

Агульная вышыня помніка (з курганам і манументам) склала 70,6 метраў.


Затрымацца на вяршыні надоўга не атрымаецца, бо нават у спякотнае надвор'е вятры рвуць адзенне і валасы турыстаў. Хіба толькі зробіце фота манумента і наваколля, ды хуценька ўніз.


Наведаўшы Курган Славы, асабліва цікаўным стрымацца ад падліку прыступак будзе цяжка. Лічбу прыступак можна не агучваць, калі ідзеце з кімсьці на Курган, а зрабіць сваеасаблівае спаборніцтва па дакладнасці падліку. Мы налічылі 240, хаця па даведках іх колькасць – 241. У маёй сям'і першынства ў падліку заняў муж-эканаміст.


Адкрыццё помніка адбылося 5 ліпеня 1969 года і было прымеркавана да 25-годдзя вызвалення Беларусі.


Побач з Курганам таксама была выкапана сажалка, якую ў савецкія часы турысты закідвалі манетамі. У 2000-я тут з'явілася яшчэ кафе, атаксама размясцілася выстава ваеннай тэхніцы.




У маім жыцці два чалавекі мелі дачыненне да Кургана Славы. Першы – мой дзядуля, які працаваў мантажнікам і займаўся абшыўкай штыкоў на самай высокай кропцы помніка. Ён заўсёды з захапленнем распавядаў пра цяжкасці працы на вышыні, пра адкрытасць прасторы і адчуванне палёту, калі гойдаешся на лябёдцы. А другі чалавек – добры сябра, спадар Лявон, якога ў студэнцкія часы прымусілі занесці пару вёдзер зямлі на самы верх кургана.


Пасля 1990-х перасталі даглядацца не толькі сядзібы ды поўзруйнаваныя касцёлы, але і помнікі вайны. Курган пакрыху пачаў прыходзіць у занядбаны стан. Некалькі разоў спрабавалі выправіць сітуацыю: суботнікамі, вядзеннем квіткоў на магчымасць падняцца наверх. Сваёй рэстаўрацыі помнік дачакаўся толькі ў 2015 годзе, да 70-годдзя сканчэння Другой сусветнай вайны. Прыступкі памянялі і падсвяцілі, мазаіку падправілі, газон поўнасцю замянілі і паклалі сетку супраць кратоў, а таксама зрабілі каляровую начную падсветку манумента.


Добрых фатаздымкаў начнога Кургана Славы пакуль няма, таму на ваш агляд прапаноўваю прэзентацыю фотамантажа.

фота з www.ex-press.by

Зрабіць падсветку, як вышэй у прэзентацыі, не атрымаецца, таму падсвяціць твары змагароў на коле вакол штыкоў вырашылі светавым німбам.


Час ад часу можна заўважыць, што некаторыя сарвігаловы спрабуюць спусціцца ўніз з манумента не па прыступках, а па схілу. Не моцна злуйцеся на іх, бо такая ідэя прыходзіць не толькі простым грамадзянам ды дзецям, але і людзям пры пасадах. Кажуць, што падчас наведвання мемерыяла кубінскім кіраўніком Фідэлем Кастра такая думка з'явілася і ў яго. Наверх дэлегацыя паднялася па прыступках, а вось спусціцца Кастра пажадаў па схілу. Трава была мокрая пасля дажджу... Ці ўся дэлегацыя дайшла да падножжа на сваіх дваіх нагах, ці нехта ўсё ж такі праехаўся, як у дзяцінстве, на азадку - гісторыя змоўчвае. :-)

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
livejournal
May. 7th, 2015 09:29 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
tomkad
May. 8th, 2015 05:54 am (UTC)
Вчера вечером открывали его после реконструкции. У нас народ на работе собирали на посещение этого мероприятия
azarkinm
May. 8th, 2015 06:00 am (UTC)
Так, ведаю, што адчынілі зусім нядаўна. А тое што прыганялі на адкрыццё не чакала. Думала назбіраюць за кошт БРСМаўцаў ды звычайных пенсіянераў і ветэранаў. І шмат люду было?
tomkad
May. 8th, 2015 06:06 am (UTC)
Не, мяне там не было. На мпрапанавалі туды ехаць на адкрыцце, а народ не хацеў за так. Потым ужо прапанавалі за адгул - тады мабыць хто і паехаў
(Deleted comment)
azarkinm
May. 8th, 2015 08:22 am (UTC)
Успаміны дзяцінства, нават і савецкага, заўсёды прыемныя, бо гэта дзяцінства і іншага не будзе. Нас таксама вазілі ў Хатынь і вазілі некалькі разоў на маёй памяці. Можа і на Курган вазілі ў школе, але запомнілася менавіта вандроўка з ускладаннем кветак на вяселле.
krotinizm
May. 8th, 2015 05:48 pm (UTC)
Вот смотрю сейчас и думаю, что в этом памятнике воплощен смысл более глубинный, чем только память о ВОВ.
Все кто погиб, умер - они символически похоронены в Кургане.
Но жизнь продолжается - стремление дальше, в небеса, в выси, в дали, в будущее.
Штыки проходят сквозь круг, побеждают - тоже архетипический образ, он идет откуда-то из самых оснований экзистенциальных.
Когда мимо едешь, или смотришь - чувство похоже как в храме.
Примечательно, что в антирелигиозные времена авторам удалось создать такой шедевр.
azarkinm
May. 9th, 2015 04:22 am (UTC)
Вы сапраўды маеце рацыю. Думаю, што ў аўтараў таксама маглі такія думкі ў галаве з'явіцца, але не маглі ў савецкія часы гэта казаць, таму прыдумвалі іншыя абгрунтаванні помнікам.
(Anonymous)
May. 9th, 2015 07:48 am (UTC)
Дзякуй вялiкi за разуменне!
Здаецца, гэтыя думкi, цi плынь, у сапрауднага творцы, мастака зауседы прысутнiчае, i як бы iдзе праз яго да нас.
pravdaosele
May. 8th, 2015 06:46 pm (UTC)
Здорово! А я хоть минчанка, а ни разу там и не была(
azarkinm
May. 9th, 2015 04:23 am (UTC)
Нават з класам не вывозілі?
pravdaosele
May. 9th, 2015 05:25 am (UTC)
Я, если честно не помню. Но мне кажется, что нет.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com