?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Усялюб – знаходзіцца ў Наваградскім раёне і ў шмат якіх даведніках значыцца найперш як месца, дзе знаходзіцца адзін з найстарэйшых касцёлаў Беларусі (хаця па яго выгляду і не скажаш). Касцёл па некаторых дадзеных быў пабудаваны тут аж у ХV стагоддзі.


Першыя ўзгадкі ў гісторыі Усялюба адносяць нас да 1433 года, калі маёнтак быў падараваны Вялікім князем Літоўскім А.Неміровічу, але ёсць меркаванне, што мясціны належылі роду яшчэ пры кіраванні Вітаўта, а ў 1433 годзе Неміровічы проста пацвердзілі сваё ўладанне маёнткам.

Шчыты, Давойны, Саламарэцкія, Радзівілы, Навасельскія ўладарылі маёнткам пакуль ён не апынуўся ў пачатку ХІХ стагоддзя ва ўладанні О'Рурк, які сваімі каранямі паходзіў ад ірландскага роду і вядуць радаслоўную з ХІ стагоддзя ад караля Рурка. О'Руркі з'явіліся на тэрыторыі Расійскай імперыі пры Кацярыне ІІ. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай набываюць землі на тэрыторыі Беларусі, ў тым ліку і Усялюб.

Прыблізна ў час, калі ўзгадваецца Уселюб, адбываецца будаўніцтва касцёла ў гонар Св. Андрэя. Пры Радзівілах касцёл на 70 год памяняў веру – стаў уладаннем кальвіністаў, а пасля зноўку вярнуўся католікам. Сёння, пасля шматлікіх перабудоў, цяжка ўявіць, што касцёл у XV стагоддзі быў пабудаваны ў гатычным стылі і з'яўляецца адзіным у Беларусі прыкладам храму з адной вежай.


У 1991 годзе пасля рэканстукцыі касцёл зноўку асвяцілі, на гэты раз у гонар Св. Казіміра.

На сённяшні дзень усялюбскі касцёл стаіць на другім месцы ў спісе самых старых захаваўшыхся каталіцкіх храмаў Беларусі пасля нясвіжскага Фарнага касцёла.

Недалёка ад увахода можна пабачыць плябань пачатку ХХ стагоддзя, а за касцёлам размясціліся старыя могілкі, на якіх некаторыя магілы датуюцца пачаткам ХІХ стагоддзя.


За касцёлам, сярод старых могілак размешчана сямейная капліца О'Руркаў, пабудаваная ў 1837 годзе.




За Саветамі капліца была даведзена да жахлівага стану. Надмагільныя пліты расколаты, скляпенні з трунамі ўзламаны, а косткі О'Руркаў валяліся на падлозе. У пачатку 2000-х капліца пры падтрымцы Алега О'Рурка, аднаго з нашчадкаў былых уладароў, была прыбрана і крыху адноўлена маладзёвым аб'яднаннем «Гісторыка».




У свой час у капліцы быў размешчаны алтар з абразом Маці Божай Чанстахоўскай. Для ўяўлення алтарнай часткі трэба сумясціць два фота зробленыя salasz. На белую аснаўную частку паставіць блакітны верх.





Магчыма зараз ужо алтарная частка з'яўляеца завершанай, але іншых фота пакуль не маю.

У пачатку ХІХ стагоддзя, пасля набыцця маёнтка, О'Руркі ва Усялюбе будуюць драўляную сядзібу. Асаблівасцю якой сталі прыгожыя каміны з кафлі. Таксама ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, пры Міхаіле О'Рурк ва Усялюбе пачала паспяхова дзейнічаць сыраварня па галандскай тэхналогіі.

фота з www.radzima.org

Апошнім уладаром маёнтка быў Эдвард (1876—1943), сын Міхаіла і Ангеліны Бохвіц. Старажылы вёскі яшчэ памятаюць уладара і распавядаюць, як пра добрага і паважлівага да іншых чалавека, які ўзнагароджваў жыхароў вёскі за сумленную і адданую працу. У 1943 годзе НКВД звезла Эдварда ў невядомым кірунку, больш яго ў вёсцы ніхто не бачыў. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілася медыцынская ўстанова, якая ў сярэдзіне 1990-х з'ехала. З таго моманту пачалася ціхае знішчэнне сядзібы.


(па фота, нават цяжка ўявіць, што гэта тая самая, калісьці амаль карункавая сядзіба О'Руркаў)

У 2000-х гадах да усялюбскай мясцовай улады неаднаразова звяртаўся Алег О'Рурк з прапановай перадаць яму на аднаўленне сядзібу. Апошні раз з такой прапановай О'Рурк звяртаўся ў 2012 годзе, але неўзабаве пасля чарговых яго прапаноў і наведвання сядзібы, яна згарэла. Адміністрацыя раёна пажар спіхнула на бяздомных, якія начавалі тады ў памяшканні. А О'Рурк хоць і казаў, што гэта падзея не спыне яго ў аднаўленні маёнтка, больш здаецца там не з'яўляўся. Згарэўшая сядзіба згубіла да сябе цікавасць раёна і ўсіх астатніх устаноў і так і засталася стаяць у спаленым выглядзе.


Ад прыгожай сядзібы нам зараз засталіся толькі попел, некалі прыгожы парк і гаспадарчыя будынкі, якія таксама з кожным годам усё больш і больш прыходзяць у занядбаны стан.






Ёсць ва Усялюбе і праваслаўная царква, будаўніцтва якой у 1884 годзе фундаваў Міхаіл О'Рурк. Размясцілася яна на месцы драўлянага храма 1630 года. У нашы дні мясцовыя майстры зрабілі рамонт «па-багатаму» і зашылі сайдынгам усю гісторыю.

фота з www.radzima.org






Паводле інфармацыі
www.pawet.net, www.interfax.by, www.westki.info, www.svaboda.org, lida.info
а таксама

Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej
і іншых інтэрнэт крыніц



Comments

( 12 comments — Leave a comment )
ksysh_ka
Jun. 29th, 2015 07:38 pm (UTC)
Сэрдца баліць пра гэтых манкуртаў пры ўладзе чытаць, хай лепей згарыць, абы буржуям у рукі не патрапіла.
azarkinm
Jun. 30th, 2015 04:05 am (UTC)
Вось і я думаю, што павінны ж неяк больш спрошчана аддаваць прадстаўнікам роду будынкі, прытым, калі яны даюць гарантыі па аднаўленні. Ведаю, што ў Францыі могуць замак аддаць за еўра, бо каб яго адрамантаваць трэба ўкласці куды болей грошай. І людзі гэта разумеюць. А ў нас, прадаюць, нібыта яны гэтыя сядзібы будавалі. Але кажуць, нават калі набыў сядзібу, то такая валакіта пачынаецца... што ўжо не рады свайму прычыненню да гістарычнай спадчыны.
pravdaosele
Jun. 29th, 2015 08:51 pm (UTC)
жаль, что все приходит в упадок...
azarkinm
Jun. 30th, 2015 04:06 am (UTC)
Шкада, што раённая ўлада не робіць самага элементарнага - вырубіць дрэвы ды траву пакасіць навокал.
pravdaosele
Jun. 30th, 2015 06:59 am (UTC)
Элементарней не бывает. Тем более стоят же эти здания у кого-то на балансе, значит обязаны следить за ними и территорией. Меня тут Ахова птушак бацькаушчыны научила как хранителя , что если вижу где мусор или нарушения, самой не убирать, а сообщать в райисполком или сельсовет в устной и письменной форме и сразу все станет о.к. Они обязаны отреагировать и привлечь ответственных))) Пару раз на туровском лугу мусор таким образом уже вывозила)))
azarkinm
Jun. 30th, 2015 07:11 am (UTC)
о. Буду ведаць калі так усё элементарна. А тое думала, што ўсё гэта робіцца з цяжкасцямі.
pravdaosele
Jun. 30th, 2015 07:28 am (UTC)
Элементарно, но бюрократически долго.
victogan
Jun. 30th, 2015 06:43 am (UTC)
Вельмі прыгожае месца, так
azarkinm
Jun. 30th, 2015 07:12 am (UTC)
Вы там відаць ужо не адзін раз каталіся.
victogan
Jun. 30th, 2015 07:30 am (UTC)
Дзесці тры разы быў :)
yozas_gubka
Jun. 30th, 2015 09:14 am (UTC)
бываў, бываў
0thers
Jul. 1st, 2015 07:06 am (UTC)

Был, давно, правда...
Понравилось

( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com