?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Планаваць вялікія выходныя трэба загадзя і, вядома, трэба іх разнастаіць. Прапаноўваю вам маршрут па сядзібах Наваградчыны з іх таямнічымі месцамі і сямейнымі паданнямі.
УСЯЛЮБ-ВЕРАСКАВА-ЛЮБЧА-ШЧОРСЫ-ТУРЭЦ-АБРЫНА-МІР




УСЯЛЮБ
Месца, якое набылі прадстаўнікі старажытнага ірландскага роду. Месца, дзе стаіць адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў Беларусі. Вы не паверыце, але першапачаткова гэта быў быдынак у гатычным стылі. Касцёл, згарэўшая сязіба з сумнапрыгожымі кафлявымі камінамі і прыгожыя гаспадарчыя будынкі сустрэнуцца вам на шляху.
http://azarkinm.livejournal.com/163716.html


ВЕРАСКАВА
Мястэчка, дзе нараджаліся змагары, дзе кахалі і балявалі. Дзе зараз радавы маёнтак Брахоцкіх прыходзіць у груду камянёў. Мясціны, дзе нашчадкі аднавілі сямейную капліцу і пакінуць яе нам з вамі на захаванне.
http://azarkinm.livejournal.com/145399.html


ЛЮБЧА
Месца, якое дыхае гісторыяй. Месца, якое вабіць турыстаў і валанцёраў. Месца, дзе сцены і веліч адраджаюцца намаганнямі простых людзей. Месца, якое аб'яднала Радзівілаў і Набокавых.
http://azarkinm.livejournal.com/147090.html


ШЧОРСЫ
Месца, дзе гаспадарчы будынак нагадвае палац, дзе Міцкевіч пісаў свае творы, дзе жыў апошні канцлер ВКЛ. Месца с адначасова чароўнай і трагічнай гісторыяй.
http://azarkinm.livejournal.com/144909.html


ТУРЭЦ
Адно з самых старых мястэчак Беларусі, у якім можна загадаць незвычайныя два жаданні.
http://azarkinm.livejournal.com/144678.html


АБРЫНА
Мясціны, дзе жылі героі і змагары сваёй Бацькаўшчыны. Мясціны, дзе знаходзілася самая вялікая калекцыя парцэляну на былых землях ВКЛ. Мясціны, лёс якіх без слова "трагічны" цяжка апісаць.
http://azarkinm.livejournal.com/145839.html


МІР
Вядома, на наведванне Мірскага замка ў вас ужо не будзе часу. Але будзе час спыніцца, папіць кавы ці гарбаты ў мясцовай кавярне, а можа нават прайсціся ў вечаровай цішы пад сценамі замка, калі колькасць турыстаў блізіцца да нуля. А калі будзеце вяртацца досыць позна, то можа нават пашансціць пабачыць начную падсветку некалі разбураных муроў.

P.S. На ўсялякі выпадак тым, хто захоча вандраваць на роварах. Маршрут прыблізна працягласцю 85 км.

ДОБРАЙ ВАНДРОЎКІ.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
zycharby
Jul. 1st, 2015 05:24 am (UTC)

Дзякуй за такiя месцы i маршрут 😊

azarkinm
Jul. 1st, 2015 05:27 am (UTC)
Калі ласка. Толькі запосціла, а вы ўжо тута :-). Прыемна, што хоць нехта чытае. :-))))
zycharby
Jul. 1st, 2015 01:03 pm (UTC)
Вас заўсёды чытаю :) Тым больш, такі неабходны і цікавы пост :)
livejournal
Jul. 1st, 2015 06:31 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
mi_ku_apx
Jul. 1st, 2015 10:11 am (UTC)
спасылка на Турэц не працуе
azarkinm
Jul. 1st, 2015 05:19 pm (UTC)
Дзякуй, што сказаў. Выправіла.
miraslau
Jul. 1st, 2015 05:39 pm (UTC)
Можна я дадам вам некалькі кропак, якія вельмі мне падабаюцца на наваградчыне, праўда яны ўсе ідуць на поўдзень раёну.
Райца
Варонча
Млыны каля Стараельні

Маршрут спалучаецца з прыемным адпачынкам на возеры Свіцязь
azarkinm
Jul. 2nd, 2015 03:16 am (UTC)
Дзякуй за прапанову месцаў. Мы там былі. І якраз спалучалі адпачынак на Свіцязі. Гады два таму, мы аб'ездзілі амаль усе цікавосьці вакол Баранавіч.
azarkinm
Jul. 2nd, 2015 03:35 am (UTC)
Мы ў свой час зладзілі вось такі маршрут http://azarkinm.livejournal.com/103912.html, а пасля неаднаразова былі на Свіцязі і ў Райца.
olga_nedz
Jul. 4th, 2015 07:39 pm (UTC)
Праехалі сёння па вашым маршруце, толькі наадварот - ад Міра да Усялюба. Бібліятэка вельмі ўразіла. Вялiкi дзякуй!
azarkinm
Jul. 5th, 2015 03:50 am (UTC)
Такіе словы заўсёды прыемна чуць. Рада, што маршрут спадабаўся.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com