?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Чым яшчэ можна заняцца ў Мінску ў выходныя? Вядома, схадзіць на выставу сучаснай беларускай скульптуры, якая месціцца на Камсамольскім возеры.


Адчынілася яна не так даўно, таму, спадзяюся, яе не паспелі наведаць вандалы.









На выспе размешчана 14 скульптур, а на ўваходзе можна азнаёміцца з аўтарамі і тлумачэннем іх ідэй. Калі жадання вялікага чытаць пра ідэі не з'явіцца, то не бяда – каля кожнай скульптуры вы знойдзеце прозвішча аўтара і назву экспаната. І ніхто ж вам не забараняе для сябе прыдумляць іншыя назвы. Што мы з дзецьмі і зрабілі – разглядалі скульптуры, абмяркоўвалі сваё бачанне і прыдумлялі іншыя назвы.


У розных крыніцах інтэрнэта ўжо інфармацыя праходзіла, але паўтаруся, што галоўны спонсар выставы Альфа-банк вырашыў выкарыстоўваць лаўку «Прышчэпка» і надалей. Плануецца размесціць некалькі такіх лавак ў розных кутках горада і раздаваць бясплатны вай-фай.





Ідэя выставы спадабалася, скульптуры таксама. Так што, хто яшчэ не быў там – прыемнага прагляду.



На выспе знаходзяцца таксама спартовыя пляцоўкі і вулічныя трэнажоры, таму адпачыць можна з карысцю.

А з прычала Парка Перамогі кожныя 30 хвілін адплывае цеплаход. Але будзьце пільнымі – вандраваць на ім файна толькі пры ўмове, што ў вас ёсць свае навушнікі, якія пераб'юць жахлівыя песні Дабрыніна пра «не сыпь мне соль на рану», і Мурамава «яблыкі на снягу».

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
livejournal
Jul. 2nd, 2015 07:29 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
azarkinm
Jul. 4th, 2015 04:11 am (UTC)
Ну хоць нехта адказаў, і тое добра.
1_koshka
Jul. 6th, 2015 08:31 am (UTC)
Вот спасибо, что осветили выставку. А то мы все никак не соберемся туда наведаться :)
azarkinm
Jul. 6th, 2015 09:14 am (UTC)
Я толькі паказала ў бок выставы. :-) Каб ведаць на што ісці. Але лепш даехаць і ў жывую паглядзець, чым праз ЖЖ. Выстава працуе да канца верасня здаецца. Мне падаецца, што павінна спадабацца вам.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com