AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Вандруйма! (Маршрут № 13)

Калі вы ўжо вандравалі па цікавых мясцінах вакол Баранавіч (маршрут № 2 http://azarkinm.livejournal.com/103912.html), то магу вам прапанаваць яшчэ адзін маршрут.

Сталовічы – Арабаўшчына – Стайкі – Крошын – Сноў - Вялікая Ліпа - Гарадзея



СТАЛОВІЧЫ http://azarkinm.livejournal.com/101008.html
Тут сустрэліся ў бітве войскі Агінскага і Суворава. Тут месціцца адзіны ў Беларусі касцёл, якім валодаў Мальтыйскі ордэн. Пасля паўстання Каліноўскага яго вежы былі падрэзаны, а сцены змянілі канфесію. Гэта месца, дзе гатычны касцёл ірвецца ў вышыню і прыцягвае да сябе турыстаў.


ТРЫ КРЫЖЫ http://azarkinm.livejournal.com/120857.html
Недалёка ад Баранавіч знаходзіцца цудоўны помнік 1930-х гадоў - "Тры крыжы". Пошук помніка і трох ДОТаў, злучаных тунэлямі, а таксама пошук прыгожага надпісу на адным з ДОТаў стане для вас сапраўдным квэстам.


СТАЙКІ http://azarkinm.livejournal.com/123635.html
Мясціны, якімі валодалі адны з продкаў знакамітага рускага паэта. Тут можна знайсці шматгадовыя арэхі, кілішкі на цагляных сценах і прыгожыя вежы.


КРОШЫН http://azarkinm.livejournal.com/123300.html
Мясціны, якімі валодалі Завадскія і Юрагі, дзе жыў і працаваў паэт Паўлюк Багрым, вандраваў Ігнат Дамейка. Месца, дзе Антон Адынец прысвяціў сваім сябрам верш, а прыгожае каханне пераплялося з палітыкай. Месца цікавае для аматараў гісторыі ДОТамі і яскравым дывізам на камяні.


СНОЎ http://azarkinm.livejournal.com/122315.html
Горад, дзе можна знайсці адзін з самых вялікіх палацаў Беларусі - 140 м у даўжыню, дзе размешчалася 100 пакояў і самая вялікая заля для прыёмаў. Прыгожы палац, дзе калісьці гасцяваў апошні кароль Рэчы Паспалітай і брат Напалеона. Палац, які быў прайграны ў карты прадстаўніком некалі магутнага роду.


ВЯЛІКАЯ ЛІПА http://azarkinm.livejournal.com/125156.html
Ад слыннага роду Абуховічаў, якія валодалі мясцінамі 400 год, нам засталася прыгожая стайня. Такой вы не знойдзеце нідзе на Беларусі.


ГАРАДЗЕЯ http://azarkinm.livejournal.com/124035.html
Месца, дзе цукровы завод паставіў адзін з самых прыгожых помнікаў Грунвальдскай бітве ў Беларусі. Гарадзея - гэта месца, дзе стайня ператварылася ў касцёл, а царква пачатку ХІХ стагоддзя выглядае сціплейшай, чым будынак пачатку ХХІ стагоддзя.


МІР (магчыма)
Вядома, на наведванне Мірскага замка ў вас ужо не будзе часу. Але будзе час спыніцца папіць кавы ці гарбаты ў мясцовай кавярне, а можа нават прайсціся ў вечаровай цішы пад сценамі замка, калі колькасць турыстаў блізіцца да нуля. А калі будзеце вяртацца досыць позна, то можа нават пашансціць пабачыць начную падсветку некалі разбураных муроў.
Tags: Баранавічкі раён, Брэсцкая вобласць, Маршрутызацыя краіны, Мінская вобласць, Нясвіжскі раён
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 16 comments