AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

#1 Пляжы вадасховішча ДРАЗДЫ

У мяне нарэшце пачаўся адпачынак. І надвор'е відаць за маё чаканне вырашыла парадаваць спякотай на гэтым тыдні. Таму, у планах прабегчыся па старым, а таксама новым для нас пляжам у Мінску і наваколлі. Сёння распавяду пра блізкі па дэслакацыі для нас пляж вадасховішча Дразды. У планах Мінскае мора, Цнянка (дзе ніколі не была), Чыжоўскае вадасховішча (дзе не была гадоў 20), Вяча. І можа яшчэ пашукаем цікавыя мясціны. Відавочна, што вада ўжо дзе-нідзе пакрываецца залёнай цвіллю, але для нас галоўнае сам адпачынак, а не плёсканне ў вадзе, ну і вядома магчымасць адкрыць для сябе новыя мясціны.

Пра вадасховішча Дразды я пісала не аднаразова. Да грунтоўных плюсаў адносіцца знаходжанне пляжа каля лесапаркавай зоны, якая дае магчымасць падчас спёкі адкрываць наведвальнікам новыя закуткі.

На пляжы прысутнічае прыбіральня, кран з пітной вадой, кафэ па продажы халодных напояў, дзіцячы батут і надзьмутая горка.

Паблукаўшы па тэмах Вадаспады вы знойдзеце там не толькі фота, але і планы як знайсці тое, ці іншае прыгожае месца.

А гэта толькі адно з іх.
Вяснянка. Вадаспады (частка 1) http://azarkinm.livejournal.com/151054.html
Вяснянка. Вадаспады (частка 2) http://azarkinm.livejournal.com/151424.html
Вяснянка. Вадаспады (частка 3) http://azarkinm.livejournal.com/151603.html
Упарадкаванне лесапаркавай зоны http://azarkinm.livejournal.com/33199.html

Калі падчас спёкі вы ўсё ж такі вырашыце не вандраваць па бясконцым чароўным сцежкам у пошуках вадаспадаў, то заўсёды знойдзіце для сябе ўтульнае месца каля вады не толькі на адкрытым цэнтральным пляжы. Вось такіх зацішных месцаў вельмі шмат.


Да станоўных зменаў можна аднесці з'яўленне спартовых трэнажораў на адкрытым паветры.






А таксама каля некаторых альтанак з'явіліся стацыянарныя мангалы.

З мінусаў.
Лаўкі, якія знаходзіліся каля вадаспада на водшыбе ператварыліся з такога выгляду,


вось у такія.


Пакуль гэта толькі адзін выпадак грунтоўнага вандалізму, які мы здолелі знайсці. А з моманту ўпарадкавання лесапаркавай зоны прайшло амаль 6 год.



Увогуле Дразды гэта заўсёды файна. Пад тэгам Вяснянка, можна знайці не толькі пляжныя цікавосьці лесапаркавай зоны.
http://azarkinm.livejournal.com/tag/%D0%92%D1%8F%D1%81%D0%BD%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0

Далей у планах Мінскае мора.
Tags: Вандроўкі Беларусь, Вяснянка, Мінскія замалёўкі, пляж+вада
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments