?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Двор-Нізгалава цяжка назваць турыстычнай мекай Віцебскай вобласці, але калі вы наведваеце Лепельшчыну і вандруеце па наваколлю, то не заехаць сюды будзе крыўдна, таму што ў вёсцы знаходзіцца сядзіба сярэдзіны ХІХ стагоддзя.
Імёны першых ўладароў зямель невядомы, але за тое захавалася імя апошняга яго ўладара – адвакат Мядзьведзкі. Таму – кажам Двор-Нізгалава, думаем сядзіба Мядзьведзкіх; кажам сядзіба Мядзьведзкіх – думаем Двор-Нізгалава. А зараз пра саму сядзібу паразмаўляем.


На планаванне парка сядзібы ўплыў зрабілі два магутных палаца, якія месціліся недалёка – Бешанковіцкі і Бачэйкаўскі. На іх тэрыторыях працавалі школы па ланшафтнаму дызайну паркаў, якія задавалі тон стылям дробных маёнткаў Лепельшчыны.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя, уладары Нізгалава пры планаванні наваколля выкарысталі тэрасны прыём разбіўкі парка (менавіта так быў аформлены парк у Бачэйкава). Ад сядзібы, якая размяшчалася на ўзвышшы, да ракі Ула былі закладзены тэрасы. Сярэдні памер складаў 20 на 15 метраў, а перапады паміж імі даходзілі да 3 м у вышыню. Першая тэраса была выкарыстана як пляцоўка для пабудовы сядзібнага дома, другая, трэццяя і чацвёртая тэрасы паступова сыходзілі да ракі і скончваліся абрывам. Дакладныя звесткі пра расліны і кветкі, якія высаджваліся на тэрасах не захаваліся, але вядома, што афармленне не паўтаралася. Па краях тэрас былі высаджаны елі, якія нібыта шпалеры замыкалі прастору па краях. Некаторыя з дрэваў можна пабачыць і сёння ў Двары-Нізгалава. Зараз гэта ўжо стогадовыя дрэвы, якія дасягаюць вышыні 10-21 м.


Ліпавая ўяздная алея вяла ад брамы да партэра, які быў абсажаны стрыжаным самшытам і размяшчаўся перад сядзібай. Праз парк праходзілі сцежкі, якія падзялялі яго на 9 аднолькавых баскетаў. Скрыжаванні сцежак былі аформлены брукаванымі круглымі пляцоўкамі з тэматычнымі афармленнямі. Так на адной пляцоўкі можна была адпачыць на лаўцы ў класічным стылі, на іншай у ценях дрэваў размяшчалася схаваная скульптура. Тэматыка пляцовак не паўтаралася.

У канцы ХІХ стагоддзя ў парку была пабудавана сямейная капліца, якая да нашых часоў не захавалася. Пра выгляд капліцы вядома толькі тое, што была яна пабудавана ў нэагатычным стылі. Вакол капліцы быў сфармаваны бэзавы закуток, дзе знайшлося месца і для экзатычных раслін. На некаторай адлегласці ад капліцы былі пасаджаны лістоўніцы, якія закрывалі яе з паўднёвага боку. З-за выйгрышнага размяшчэння капліцы на ўзвышшы, ад яе сцен адкрываўся непаўторны выгляд на паўночную частку ўладанняў.


У 1905 годзе сядзібу набывае адвакат Мядзьведзкі, які ў адрозненні ад былых уладароў не з'яўляўся прыхільнікам строгай сіметрыі. Ён будуе недалёка ад сядзібы дом для сына з чырвонай цэглы, а таксама гаспадарчыя будынкі. Пры ім быў перапланаваны і парк – дадалася новая ўяздная яловая алея і сцежка, якая вяла да млына на рацэ Ула і да купальні. Нязменнымі засталіся толькі тэрасы і закуток вакол капліцы.

У Другую сусветную вайну сцены сядзібы засталавіся некранутымі снарадамі, яны былі пашкоджаны моцна толькі ў 1944 годзе пры вызваленні Беларусі. У разбураным стане будынак знаходзіўся да 1970-х гадоў, пакуль не пачалася рэстаўрацыя. Пасля яе сканчэння ў сядзібе Мядзьведзкіх размясцілася базавая школа, якая ў 2012 годзе, з-за малой колькасці вучняў, была зачынена. У памяшканні сядзібы планавалася размяшчэнне музея і бібліятэкі, але і яны прапрацавалі тут толькі год і былі расфарміраваны. Музейныя экспанаты былі перададзены Бешанковіцкаму музею, а літаратура суседнім школам. Будынак зачынілі. Мясцовыя ўлады, кожны раз абяцаюць пачаць аднаўленне сядзібы, але актыўнага пошуку інвестараў не вядзецца.

Значна ў горшым стане быў будынак былой кухні, які знаходзіцца побач з сядзібай.


Дах калісьці пакрыты бляхай праржавеў і абваліўся, яго рэшткі былі расцягнуты па дварах сялян.


Некалькі год кухня знаходзілася без даху, але намаганнямі мясцовых актывістаў у 2014 годзе дах паклалі новы.


І хаця яго выгляд і канструкцыя жадаюць быць лепшымі, гэта ўсё ж такі лепш, чым нічога.


Да сумнага стану ў сядзібным комплексе даведзена калісьці прыгожая вяндлярня. Застаўшыся без даху яна паступова зарастае травой і руйнуецца.


Цікава назіраць, як змяняецца выгляд будынкаў пасля элементарнага рамонту - фарбавання. Цікава, што адна сцяна так і засталася незафарбаванай новымі колерамі.


А які колер падабаецца больш вам? Прапаную вызначыцца. Я схіляюся больш да чырвонага, хаця зразумела, што ў пачатку ХХ стагоддзя гэты будынак хутчэй за ўсё быў светлага колеру.


Патэнцыял у сязібнага комплекса Двор-Нізгалава зараз вялікі. Вакол дома захаваліся тэрасы (выгляд іх могуць зразумець толькі спецыялісты, а звычайныя турысты пакуль толькі ўяўляць), а ў парку расце шмат унікальным дэкаратыўных раслін.


Калі вы біёлаг, ці захапляецеся ланшафтным дызайнам, то відаць без цяжкасці здолееце знайсці ўнікальныя экзэмпляры бярозы далекарлійскай, вышыня якой 17 м, а дыяметрам 58 см; а таксама рэдкі для Беларусі кедр еўрапейскі калонападобны вышынёй 12 метраў. Калі вы не біёлаг, то вам будзе не хапаць удакладняючых шыльдачак у парку. Прыйдзецца паверыць на слова спецыялістам, што ў парку растуць сасна веймутава і сасна чорная, аксаміт амурскі, піхта бальзамічаская, лістоўніца еўрапейская, ліпа вялікалістная, коркавае дрэва, а таксама некалькі відаў бяроз, ліп і дубоў.

P.S. Кажуць, што назва вёскі пайшла ад ўладара, які наказваў сваіх сялян тым, што падвешваў уніз галавой. Вядома гэта ўсё народная творчасць, але нейкая логіка ў абгрунтаванні назвы ёсць. :-)

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
tam_erm
Oct. 7th, 2015 06:35 pm (UTC)
А які колер падабаецца больш вам?
Бел-чырвона-белы:)
azarkinm
Oct. 7th, 2015 06:45 pm (UTC)
Праўда я б яго зрабіла яшчэ цямнейшым -бардовым можа якім.
livejournal
Oct. 7th, 2015 06:36 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
supron_licvin
Oct. 7th, 2015 08:51 pm (UTC)
за дах - валанцёрам рэспект. рэдка калі ўбачыш, каб так добраахвотна людзі рабілі такую добрую справу
pravdaosele
Oct. 8th, 2015 07:26 am (UTC)
спасибо за экскурсию) Я не биолог, но с превеликим удовольствием полюбовалась бы и на редкие растения даже не зная, что это)
azarkinm
Oct. 8th, 2015 10:05 am (UTC)
Я таксама не біёлаг, і хацела б паглядзець на дрэвы каб шыльды былі. А тое бывае ходзіш па парку, і не ведаеш што шукаць. Дарэчы, як бы тэрасы не параслі парасткамі і не даглядаліся, але шпалеры з елак уражваюць. Стаяць і зараз сцяной.
victogan
Oct. 8th, 2015 10:15 am (UTC)
Цікавае месца. Заехаць можна
azarkinm
Oct. 8th, 2015 10:22 am (UTC)
З Баранавіч цяжкавата будзе :-), але калі будзеце ваяж рабіць на роварах па наваколлю, то нармалёва. Там шмат чаго ёсць паглядзець і ў нішых вёсках. Напрыклад Губіна, пра яго я ўжо пісала.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com