?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У Віцебскай вобласці знаходзіцца дзве вёскі з назвай Арэхаўна (адна ва Ушацкім, другая ў Полацкім раёнах) і ў кожнай вёсцы мелася свая сядзіба. Існаванне аднолькавых назваў прывяло да памылкі, калі звесткі пра гаспадароў двух сядзіб зліліся ў адну гісторыю.
Паспрабуем выправіць гістарычную несправядлівасць.


Першыя ўзгадкі вёскі Арэхаўна (Ушацкі раён) адносяцца да 1583 года, калі Стэфан Баторый прывелеем пацвердзіў уладарства землямі Рагозай.

У Рагозы была адна дачка Марыяна, якая са шлюбам прынесла ўладанні бацькі Корсакам. Праз некалькі год, Корсакі прадаюць землі Сушыцкім, затым маёмасць трапляе да Селявы, а напачатку ХVIII ст. да Рыпінскіх. Апошнія, у 1745 годзе прадаюць маёнтак Антонію і Ядзвізе Грабніцкім.


З набыццём маёнтка Арэхаўна, Антоній Грабніцкі пачынае тут будаўніцтва сядзібы ў класічным стылі. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы і адналінейны, але нашчадкі Антонія неаднаразова дабудоўвалі да сядзібы тыя ці іншыя часткі. З'яўленне ж галерэі з калонамі ў канцы ХІХ стагоддзя надало будынку нарэшце сіметрычнасць.


Акрамя будаўніцтва сядзібы, Антоній Грабніцкі ў 1746 годзе, прафінансаваў аднаўленне знішчанага падчас Паўночнай вайны Дзедзінскага касцёла (зараз Докшыцкі раён). Далей, яго нашчадкі клапаціліся і фінансава падтрымлівалі дзейнасць касцёла. З продажам вёскі Слатвінскім касцёл прыйшоў у занядбанне, а пасля і ўвогуле быў разабраны. У наш час на мясцовых могілках нічога не нагадвае пра ранейшае існаванне касцёла.


Пасля смерці Антонія, вялікая маёмасць была падзелена паміж двума сынамі, што стала падставай для разгалінавання роду на дзве лініі. Старэйшаму Станіславу быў пакінуты маёнтак Обаль (зараз Шуміленскі раён), а да малодшага Мікалая адыйшлі землі маёнтка Арэхаўна (зараз Ушацкі раён).

Мікалай Грабніцкі (...–...), скарбнік віцебскі, стражнік полацкі, удзельнік Варшаўскага Сойму, быў жанаты на Францішцы Шышкоўскай, і акрамя Арэхаўны валодаў Запольнью, Лютовью, Паўлінай і Дзедзіннем. Мікалай меў толькі аднаго сына Дыанісія Грабніцкіга (1760-1800), якому і пакінуў усю сваю маёмасць у спадчыну. У шлюбе з Ганнай Кошчыц Дыанісій меў двух сыноў Мікалая і Юстына і дваіх дачок Барбару (выйшла замуж за Аўгусціна Бжастоўскага), Францішку (замужам за Ёзафам Шчыт-Неміровічам).


У 1800 годзе маёнтак Арэхаўна пераходзіць ў спадчыну старэйшаму сыну Дыанісія Мікалаю Юзафу (1789-1866), маршалку шляхты Лепельскага павету, кавалеру Ордэна св.Ганны ІІІ ступені і Ордэна св.Уладзіміра IV ступені, маршалку Віцебскай губерні. У вайне 1812 года ён ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку французскай арміі. Пасля сканчэння вайны і прысягі расійскаму імператару, быў памілаваны. Атрымаў пасаду маршалка Лепельскага павета, а затым дарадцы Віцебскага павета. Ужо ў даволі сталым узросце стаў прэзідэнтам дома-прытулку ў Віцебску і за сваю дзейнасць атрымаў падзяку ад княжны Сафіі Галіцынай. Мікалай быў жанаты на князёўне Паўліне Друцка-Любіцкай, якая ў 1829 годзе памерла падчас родаў. Гэта быў адзіны шлюб Мікалая ад якога застаўся сын Атон.

Атон Грабніцкі (1829–1864), удзельнік паўстання Каліноўскага на Лепельшчыне. Скончыў прыватны віленскі пансіён, пасля якога паступіў на ваенную службу юнкерам уланаўскага палку. У 1854 годзе за шкодны склад думак быў арыштаваны і прыгавораны да двух гадоў зняволення ў Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга. Пасля спаўнення прысуду быў разжалаваны да радавога і накіраваны служыць у Сібірскі асобны корпус. У 1859 годзе вярнуўся ў маёнтак Арэхаўна. Падчас паўстання 1863 года, на Беларусі сабраў атрад з прадстаўнікоў дробнай і беззямельнай шляхты, ды інтэлегенцыі. Асноўныя баявыя дзеянні атрада праходзілі на Лепельшчыне, у адну з сутычак з рускім войскам Атон быў захоплены ў палон. Мікалай Грабніцкі прыклаў усе намаганні каб выратаваць сына ад жорсткага прысуду. Шэсць год катаргі без канфіскацыі маёмасці падаваліся добрай навіной на той момант, але па дарозе ў Сібір Атон Грабніцкі захварэў і памёр у Екацерынбурзе.


Пасля атрымання цяжкай навіны Мікалай фактычна зачыніўся ў Арэхаўне. Туга па сыну заўсёды яму ціснулі сэрца. І ў 1866 годзе, ва ўзросце 77 год, Мікалай Грабніцкі памірае. Пахаванны ён быў у царкве Св.Мікалая, якую сам і пабудаваў у 1819 годзе недалёка ад сядзібы ў Арэхаўне.

З гэтага моманту ў некаторых гістарычных крыніцах пачынаецца блытаніна. Пасля смерці Мікалая ўладарства Арэхаўнай прыпісваецца Забэлам, але гэта не з'яўляецца праўдай.

Прамых нашчадкаў у Мікалая Дактаровіч-Грабніцкага не было, таму ўсю маёмасць ён пакінуў адзінаму сыну свайго брата – трыццацігадоваму Адаму.

Адам Грабніцкі (1835–...), апошні міравы суддзя Дзясніцкага павету. Пасля смерці бацькі, Юстына Грабніцкага (1793–1868), становіцца адзіным уладаром усёй маёмасці Дактаровіч-Грабніцкіх па малодшай лініі.

Ужо ў даволі сталым узосце, 39-гадовы Адам, ажаніўся на удаве графа Уладзіслава Мастоўскага 36-гадовай Катаржыне Шчыт-Неміровіч (1838 – 1888). Катаржына стала ўдавой у 26 год і на момант шлюбу з Адамам мела ад пешага мужа двух дачок – Клемянціну (12 года) і Марыю (10 год). Шлюб адбыўся ў радавым маёнтку Шчыт-Неміровічаў Юстыніанава (сучасны Верхнядзвінскі раён), але значную частку жыцця сям'я жыла ў Арэхаўне. У шлюбе з Адамам Катаржына нарадзіла дваіх сыноў – Юстына (1875–...) і Яна Тадэвуша (1879–...).


Калі памёр Адам Грабніцкі не вядома, але ёсць меркаванне, што здарылавя гэта ў пачатку ХХ ст. і быў ён пахаваны каля царквы ў радавым маёнтку. Катаржына ж памерла ва ўзросце 50 год, у 1888 годзе, і пахавана на Варшаўскіх могілках, побач са сваімі бацькамі. Можна сказаць, што памерла яна шчаслівай, бо не даведалася пра сумны лёс сваёй старэйшай дачкі. Клемянціна Мастоўская, пабралася шлюбам у 1883 годзе з Густавам Астроўскім, нарадзіла дваіх дачок, але толькі на 5 год перажыла маці. Памерла ў Каіры ў 30-гадовым узросце. Другая дачка Катаржыны – Марыя Мастоўская, зладзіла парыжскае вяселле ў 1887 годзе з Янушам Радзівілам, ўнукам ардынатара Нясвіжскага, у шлюбе дзяцей не мела, памерла ў 56 год у Францыі.

Лёс апошніх уладароў Арэхаўны, а з імі і малодшай веткі роду – Юстына і Яна Тадэвуша невядомы. Хутчэй за ўсё збегчы ад савецкай улады яны не здолелі, бо звесткі пра іх жыццё пасля 1920 года адсутнічаюць. Род Дактаровіч-Грабніцкіх на гэтым не спыняецца, прадстаўнікі старэйшай веткі, якія валодалі маёнткам Обаль у Шумілінскім раёне эмігравалі ў Варшаву, дзе іх нашчадкі жывуць і зараз.


Маёмасць Грабніцкіх у Арэхаўне ў 1920 годзе нацыялізавалі і былой сядзібе адкрылі школу. У 1943-1944 гадах тут размяшчаўся шпіталь партызанскай брыгады. А пасля вайны ў будынку зноўку была адчынена школа. З пераездам вучняў у новы будынак сядзіба пачала прыходзіць у закінуты стан. Дах гніе і сцены разбураюцца. Некалькі разоў мясцовая адміністрацыя спрабавала выставіць сядзібу на аўкцыён, але з-за высокага стартавага кошту на яго, цікавасць да будынку інвестары так і не праявілі.


Акрамя сядзібы ў вёсцы можна паглядзець праваслаўную царкву пабудаваную ў 1884 годзе ў гонар Св. Параскевы Пятніцы.


P.S. А маёнткам Арэхаўна Полацкага раёна, з-за якога ўзнікае блытаніна, з XVIII ст. уладарылі Забэлы. Ад іх спадчыны там застаўся толькі прысядзібны парк.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
tam_erm
Oct. 21st, 2015 06:30 pm (UTC)
Бачылі сядзібу ў стужцы "Дыхание грозы"? Як жартавалі на форуме Глобуса, вось табе і Палессе на Віцебшчыне)
azarkinm
Oct. 21st, 2015 06:43 pm (UTC)
Не. не бачыла.
livejournal
Oct. 21st, 2015 06:30 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
bhajravi
Oct. 21st, 2015 11:41 pm (UTC)
а нат яшчэ ў 1990-м даволі бадзёранька выглядала...
azarkinm
Oct. 22nd, 2015 04:02 am (UTC)
У 1990-я шмач чаго яшчэ выглядала бадзёра сярод помнікаў.
supron_licvin
Oct. 22nd, 2015 06:39 pm (UTC)
дзіва, што яшчэ чугуннае ліцё з балкону не спёрлі. У нас у Гародні добрую частку пакралі. У горадзе. Белым днём...
Дарэчы, "будаўніцтва сядзібы ў класічным стылі", правільна было б "класіцыстычным"
azarkinm
Oct. 23rd, 2015 04:02 am (UTC)
Мы шмат дзе бачылі, што дом разбураецца, і балкон чыгунны дырявы стаіць. Думаю, што ўсё ж такі калі ў Гародне нехта і зрэзаў, то толькі з дазвола ўлады.
(Anonymous)
Oct. 22nd, 2015 07:38 pm (UTC)
Стары здымак не адсюль, гэта Дукштас.
azarkinm
Oct. 23rd, 2015 04:04 am (UTC)
Нават не ведаю, як такую памылку зрабіла. Дзякуй Ананіму за выпраўленне. Вечарам замяню фота.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com