AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ПАРАФ'ЯНАВА (Віцебская вобласць)

Свае народзіны вёска Параф'янава ў гэтым годзе адзначыла ў 580 раз. Першыя ўзгадкі пра вёску датуюцца аж 1435 годам, што дае права на сённяшні дзень лічыць яе самым старым населеным пунктам Докшыцкага раёна. У розныя часы яна называлася і Парфенава, і Параф'янава, і Параф'янаў.


Значны перыяд свайго існавання маёнтак належыў касцёлу і адносіўся да Віленскай архідыяцэзіі, але быў канфіскаваны ў каталікоў пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. На працягу ХІХ стагоддзя маёнтак налыжыў Пшэздзецкім, Тышкевічам і Слатвінскім. Сядзіба апошніх размяшчалася ў Замошшы (Докшыцкі раён), у Параф'янава ж у 1880 годзе Гвідон Слатвінскі пабудаваў бровар. У 1939 годзе яго нацыялізавалі і адчынілі там лікёра-гарэлачны завод, які і зараз працуе ў будынку Слатвінскіх.

Фота glubus.tut.by

Пры сыне Гвідона Людвіке Слатвінскім у вёсцы з'явілася школа, каменныя жылыя будынкі.

Будаўніцтва чыгуначнай веткі Маладзечна-Полацк у 1902–1906 гадах каардынальна з'мяніла жыццё жыхароў вёскі, бо добра пабудаваць чыгунку, але куды лепш яшчэ мець у двух кіламетрах ад вёскі чыгуначнаю станцыю. Пасля будаўніцтва станцыі вакол яе і пачаўся стварацца амаль новы населены пункт, які атрымаў назву Параф'янава дзе да Першай сусветнай вайны яшчэ размяшчалася чыгуначнае дэпо.


Адміністрацыйныя будынкі. Фота glubus.tut.by

Казармы. Фота glubus.tut.by


Лазня. Фота glubus.tut.by

Сярод гістарычных будынкаў Параф'янава, якія прывабліваюць турыстаў моцна выдзяляецца касцёл Дзевы Марыі пабудаваны ў 1908 годзе на месцы старога драўлянага каталіцкага касцёла. Кажуць, што на кожнай яго цаглінке, якія былі зроблены ў Парэчах, выбіты ініцыялы ініцыятара збору сродкаў для будаўніцтва храма ксяндза Баляслава Корна. Але адбыўся канфлікт Корна з Дамейкамі і Слатвінскімі, якія пажадалі зрабіць асобныя хоры для сябе і нават прывезлі бярвенне дзеля гэтага да касцёлу. Бяляслаў Корн быў супраць размежавання храма на бедных і багатых, таму дрэвы патапіў, за што быў пераведзены ў іншае месца. Будаўніцтва было скончана ўжо пры новым ксёндзе Антоніі Віканце, пры ім жа ў 1907 годзе адбылося святочнае асвячэнне касцёла. Нэабарочны параф'янаўскі касцёл размяшчаецца на пагорку, што заўсёды давала магчымасць ўжо здалёк на пад'ездзе да вёскі бачыць яе белыя вежы. Восемь калон падзяляла унутраную прастору касцёла на тры часткі, а алтарная частка была ўпрыгожана статуямі святых. У 1927 годзе ў касцёле Дзевы Марыі з'явіліся стацыі Крыжовага шляху ў выглядзе гіпсавых барыльефаў.






Касцёл перажыўшы цяжкія выпрабаванні дзьвух Сусветных войн, рэпрэсіі савецкай улады быў зачынены ў 1962 годзе. І да канца 1980-х выкарыстоўваўся як склад мясцовым заводам па вырабу гарэлкі. У 1989 годзе па просьбам жыхароў Параф'янава і навакольных вёсак быў перададзены вернікам, якія адразу пачалі аднаўленне будынка.


Яшчэ адзін будынак, які прываблівае турыстаў у Параф'янава, гэта стары амбар, які быў пабудаваны тут ў 1930-я гады. Яго строгія прамакутныя формы проста прымушаюць спыніцца і паглядзець на гэты буданак увачавідку. Але не нас, бо ў Параф'янава мы патрапілі выпадкова заблукаўшы ў наваколлі падчас моцнай навальніцы, таму і фатаздымкі маем толькі аднаго касцёла.

Фота radzima.org


Фота radzima.org

Уладар Параф'янава, Людвік Слатвінскі, карыстаўся павагай сярод звычайных сялян і лічыўся добрым чалавекам. Ён настолькі быў упэўнены, што новая бальшавіцкая ўлада нічога яму не зробіць, бо не лічыў сябе эксплуататарам, што нікуды не збёг у пачатку 1920-х, а застаўся ў сваім маёнтку. Людвік памыліўся. Савецкая ўлада прыехала за ім і вывезла ў невядомым накірунку, ніхто з сялян больш яго не бачыў.


Апошнім уладаром Параф'янава з'яўляўся Іосіф Слатвінскі, сын Людвіка. Ён пакінуў свой маёнтак назаўсёды ў 1939 годзе.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Пшэздзецкі, Слатвінскі, Тышкевіч
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…