?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry


У сумных турыстычных рэйтынгах па колькасці захаваўшыхся сядзіб ды палацаў Гомельшчына стаіць на апошнім месцы. Калі праглядаеш помнікі іншых абласцей дзейнічае прынцып "падабаецца – не падабаецца". У Гомельскай вобласці гэты прынцып адсутнічае, тут рады любому будынку. Тое ж самае адбываецца і з тымі, хто плануе вандроўку па Гомельшчыне на сваёй машыне – вольны турыст гатовы заехаць у любую вёску якая патрапіцца на яго шляху дзе ёсць хоць нешта цікавае, гістарычнае, аўтэнтычнае. Вобразы большасці сядзіб ужо немагчыма знайсці, не засталося ні фатаздымкаў, ні іх апісанняў. Прыведзены ніжэй спіс, гэта маленькі адсотак таго што магло бы існаваць на Палессі сёння. Пессіміст прывядзе ўсім той факт, што ў Гомельскай вобласці ніводны помнік з нуля не аднаўляўся. Аптыміст скажа, што адкрываецца вялікая прастора да аднаўлення гісторыі, і ён аптыміст спадзяецца, што гэты перыяд вось-вось пачнецца.


Астрагляды (Брагінскі раён). Палац быў пабудаваны ў пачатку ХІХ ст Уладзіславам Прозарам, прадстаўніком знакамітага роду, які атрымаў землі з пасагам Тэклы Ракіцкай. Архітэктарам палаца з'яўляўся Генрых Марцоні і пабудаваны ён быў у эмпірскім стылі. Палац уяўляў з сябе аднапавярховы будынак, які дзяліўся цэнтральным ўваходам на дзве семітрычныя часткі. Хол быў даволі прасторны, з дыванамі на падлозе, вялікім камінам, філасофскімі карцінамі на сценах і вінтавой лесвіцай, якая давала магчымасць патрапіць на мансарду. У будынку меліся: два салоны (былі размешчаны ў розных крылах палаца ды так, каб вокны аднаго і другога выходзілі на розныя бакі будынка), сталовая (сцены былі абшыты каштоўнымі гатункамі дрэў), бальная заля (вокны выходзілі на два бакі палаца, а столя была ўпрыгожана намаляваным зорным небам), будуар гаспадыні (знаходзілася вялікая калекцыя сукенак і капялюшаў галоўнай модніцы Палесся Сафіі Прозар), бібліятэка, спальныя пакоі гаспадароў (размяшчаліся ў двух крылах палаца). Навокал быў разбіты парк і сад, а ад палаца да брамы вяла тапалёвая алея. На тэрыторыі сядзібнага комплекса былі таксама пабудаваны афіцына і капліца. Палац быў канфіскаваны ў Прозараў пасля ўдзелу прадстаўніка роду ў паўстанні 1863 года. Новы ж уладар не вельмі ахайна адносіўся да ўласнасці і ў адным з пакояў зладзіў лазню, з-за якой у палацы здарыўся пажар. Полымя знішчыла ўсю маёмасць, ад прыгожага палаца засталіся толькі сцены. У 1904 годзе ўладаром зямель становіцца Альгерд Гардзялкоўскі, які зрабіў замеры і распрацаваў план па аднаўленню палаца, але пачалася Першая сусветная вайна і мары пра рэстаўрацыю былі пахаваны.


Барбароў (Мазырскі раён). Палац Горватаў быў пабудаваны на беразе Прыпяці ў сярэдзіне ХІХ ст архітэктарам Лунэбургам у стылі класіцызм. Цэнтральная частка палаца была двухпавярховая з калонамі і балконам на ўваходзе. На фасадзе былі размешчаны два герба – Аляксандра Горвата і Клацільды Валадковіч. Злевага боку да будынку пазней была дабудавана аранжэрэя, дзе вырошчваліся экзатычныя для нашай тэрыторыі дрэвы – мірт, кіпарыс, пальмы і 70!!! апельсінавых дрэваў. Усе дрэвы ў аранжэрэі былі ў вазонах, што давала магчымасць летам вывозіць іх у парк. У будынку палаца размяшчаліся пакоі – сталовая, бальная заля, "жоўты" і "зялёны" салон (атрымалі назвы па колерам абіўкі сцен і мэблі), кабінет, партрэтная заля (размяшчаліся сямейныя партрэты абедзьвух сямей) і пакоі гаспадароў. На сценах палаца можна было пабачыць карціны з калекцыі сваяка Клацільды Аляксандра Валадковіча (удзельнік паўстання 1831 года, эміграваў у Францыю), а таксама карціны набытыя падчас сямейных еўрапейскіх вандровак (пераважна французская і галандская школа). Ад палаца да ўваходнай брамы вяла ліпавая алея, якая праходзіла праз шырокі каменны мост пабудаваны праз яр. Рэзідэнцыя Горватаў была моцна пашкоджана падчас Другой сусветнай вайны і разабрана ў сярэдзіне 1950-х. Сучасныя турысты з былой велічы Горватаў зараз могуць назіраць у Барбарове толькі браму, мост і карэтную. Аднаўленне магчыма па захаваўшымся фатаздымкам і апісанням пакояў.


Брынёў (Петрыкаўскі раён). Мястэчка належыла Кяневічам, якія пабудавалі тут напрыканцы ХІХ ст. палац, які складаўся з трох карпусоў і меў выгляд падковы. У пакоях знаходзілася мэбля пераважна пачатку ХІХ стагоддзя, на сценах можна было пабачыць сямейныя партрэты, у шафах выстаўляліся сямейныя рэліквіі прадстаўнікоў роду. Ва ўнутранай частцы палаца быў разбіты прыгожы двор з двухбаковай лесвіцай, на прыступках якой стаялі вазоны з кветкамі. Пляц унутранага двара быў чатырохкутны, брукаваны; у цэнтры якога размяшчалася кветкава клумба. Уладары, Іеранім Кяневіч і Катаржына Горват, былі тэатраламі, таму наўмысна для сямейных спектакляў арганізавалі тэатральны пакой. Тэатральныя захапленні ад продкаў перадаліся Адэлі Кяневіч, якая ў пачатку ХХ ст пабудавала каля палаца асобны тэатральны будынак. Дарэчы, уладары далёкага брынёўскага палаца звязаны з гісторыяй Мінска. Дачка Іераніма Кяневіча, старшыні мазырскай шляхты, дваццацігадовая Ядзвіга Кяневіч была замужам за Яўстафіем Любаньскім, уладаром Лошыцкай сядзібы. Менавіта з яе таемнай смерцю было створана столькі расповядаў і паданняў. У 1914 годзе палац у Брынёва быў моцна пашкоджаны, а ў 1918 годзе ўвогуле спалены. Аднаўленне магчыма па планам і фатаздымкам.


Дарашэвічы (Петрыкаўскі раён). Дарашэвічы былі набыты Антонам Нестэрам Кяневічам ў канцы ХVIII ст.Але будаўніцтва палаца распачаў яго сын Фелік Кяневіч толькі ў 1825 годзе. Але пажыць у палацы яму не пашансціла – за актыўны ўдзел у паўстанні 1831 года (узначаліў паўстанне ў Мазырскім павеце) яго маёмасць у Мазыры і Дарашэвічах была канфіскавана. Намаганнямі брата Іераніма большая частка маёмасці была выкуплена. Менавіта пры Іераніме было скончана будаўніцтва палаца і быў разбіты парк навокал. Фелікс жа быў вымушаны эміграваць у Францыю, але настальгія па радзіме не давала спакойна жыць і ў канцы 1850-х гадоў, калі абвесцілі чарговую амністыё, ён вярнуўся ў Мазыр. Пасля сканчэння будаўніцтва палаца, Дарашэвічы становяцца радавым маёнткам Іераніма Кяневіча. Будынак быў пабудаваны з дрэва на вылікім 1,5-мятровым падмурку. Фасады былі пафарбаваны ў светла-блакітны колер, а вокны, калоны і балкон у белы. Сіметрычнасць будынка ў канцы ХІХ ст быў парушана, да яго было дабудавана асобнае крыло, дзе размясцілася сям'я сына. Бальны пакой, "чырвоны" пакой, два салоны, кабінет і бібліятэка, "блакітны" салон, гаспадарскія спальні, "дамскі" пакой, карцінная галерэя –гэта толькі невялікі пералік пакояў палаца. Палац вылучаўся вельмі багатым убраннем, мелася каштоўная мэбля рознага перыяду, сямейнае срэбра і еўрапейскі парцэлян. Для кожнага пакоя была характэрна асобная карцінная тэматыка. Напрыклад акварэльныя працы Ядзвігі Кяневіч, дачкі гаспадароў якая цікавілася маляваннем і памерла ў маладым узросце, віселі ў "блакітным" пакоі. Не адступаў ад палаца па прыгажосці і ўтульнасці парк, які быў разбіты на зоны (баскеты). Бэзавая, язмінавая, хвойная, ліпавая і тапалёвая зона былі размежаваны сцяжынкамі. Непадалёк ад дома знаходзіўся траўнік з лекавымі раслінамі. У самым канцы парку, каля Прыпяці быў збудаваны драўляны павільён-бельведэр у кітайскім стылі. Адтуль адкрываўся прыгожы від на раку, якая станавілася яшчэ прыгажэйшай калі выходзіла вясной са сваіх берагоў. У супрацьлеглым баку ад павільёна знаходзілася збудаваная ў сярэдзіне ХІХ ст. сямейная капліца, да яе вяла ціхая, цяністая яловая алея. Дарэчы, менавіта ў Дарашэвічах у 1870-я гады працавала першая метыралагічная станцыя Палескага рэгіёна. А ў пачатку ХХ ст тут нарадзіўся Стэфан Кяневіч, знакаміты польскі гісторык, удзільнік войска Арміі Краёвай, які займаўся даследваннем паўстання 1863 года на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Восенню 1917 года палац быў поўнасцю абрабаваны, а ў 1918 годзе пашкоджаны да непазнавальнасці. У часы Другой сусветнай вайны, тое што яшчэ нагадвала палац перастала існаваць. Не пашансціла і парку вакол палаца, у пасляваенны перыяд яго дрэвы выкарыстоўваліся ў вёсцы для будаўніцтва новых хат. Аднаўленне магчыма, засталося поўнае апісанне і фатаздымкі ўсіх пакояў палаца.


Навасёлкі (Веткаўскі раён). Палац належыў прадстаўнікам роду Войніч-Сянажэцкіх, якія валодалі таксама і Хальчыцкі палацам (захаваўся). Да апошняга часу руіны палаца яшчэ знаходзіліся ў Навасёлках, але ў 2008 годзе яны былі канчаткова разабраныя разам з іншымі гаспадарчымі будынкамі комплекса. Ад былога ўладання Сянажэцкіх застаўся толькі каменны арачны мост праз яр у парку.


Рагачоў (Рагачоўскі раён). Замак Бонны Сфорцы адзін з самых старажытных замкаў Гомельскай вобласці які можна было б аднавіць у нашыя часы. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне XVI ст. у стылі рэнесанс па ініцыятыве каралевы Бонны Сфорцы і меў памер 21х14 м. На першым паверсе былі чатыры аднолькавыя па памерам пакоі, якія злучаліся паміж сабой аркамі. На другім меліся два вялікіх пакоя і арачная галерэя, якая сканчалася балконам з выглядам на раку Днепр. Гісторыкам невядомы першапачатковыя выгляды пакояў. У перыяд калі наша краіна ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі яго зводчатыя вокны былі закладзены, а памяшканне пачало выкарыстоўвацца як турма, а пазней як склеп. Канчаткова замак быў разбураны ў 1950-я гады. Аднаўленне магчыма па планам і малюнкам.


Старая Беліца (Гомельскі раён). Драўляная сядзіба Солтанаў была пабудавана ў вёсцы ў 1840 годзе ў стылі рамантызму. Парк вакол сядзібы быў закладзены ў канцы XVIII ст яшчэ пры князе Чартарыскім, але пры Солтанах быў перабудаваны і набыў характэрныя рысы парка сярэдзіны ХІХ ст. Асаблівасцю парка былі альтанкі, зробленыя з жывых дрэваў (ствалы выкарыстоўваліся як калоны, якія былі прамыя, а час ад часу пераплеценыя паміж сабой). Будынак перажыў рэвалюцыйны віхур, не пашкодзілі яго і дзве сусветныя войны, амаль перажыў і савецкі перыяд гісторыі, але... Напрыканцы 1980-х гадоў па ініцыятыве мясцовага кіраўніцтва быў разабраны.


Турск (Рагачоўскі раён). Прыгожы вобраз палаца Войніч-Сянажэцкіх нам застаўся толькі на малюнках Напалеона Орды. Сказаць, што будынак поўнасцю разбураны немагчыма, але тое што ад яго засталося, цяжка ўявіць палацам з малюнку. Турскі палац быў моцна пашкоджаны ў гады Першай сусветнай вайны, а наступныя гады ён проста паступова разбураўся і разбіраўся.


Хойнікі (Хойніцкі раён). Сядзіба Прозараў была пабудавана ў Хойніках знакамітым дзеячом ВКЛ Каралем Прозарам адразу пасля вяселля з Людвігай Шуйскай. Будучы патрыётам сваёй краіны Караль не змірыўся з падзеламі Рэчы Паспалітай, якія адбываліся ў канцы XVIII ст, таму аддана падтрымаў паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам, якое выбухнула ў 1794 годзе. Ён прадаў свае землі і ахвяраваў 1 млн злотых на паўстанне. Лічылася, што калі раптам загіне Касцюшка, то Прозар будзе яго пераемніка. Пасля падаўлення паўстання Караль Прозар быў вымушаны некаторы час знаходзіцца ў эміграцыі і толькі намаганнямі жонкі здолеў вярнуцца на радзіму. У вайне 1812 года Прозар падтрымаў французаў, але зноўку параза і эміграцыя. Чарговая амністыя адчыняе магчымасці да вяртання да сям'і. У 1826 годзе яго зноўку арыштоўваюць, на гэты раз з-за сяброўства з дзекабрыстамі і ўдзелу ў гуртках. Забралі знянацку, што жонка Людвіга не ведала што адбылося з мужам, піша лісты ва ўсе ўстановы Расійскай імперыі, але не мае адказаў. Яна была затрымала ў Брэсце пры спробах выехаць у Варшаву, а праз некалькі тыдняў захварэла і памерла. Праз год пасля смерці Людвігі Караля выпускаюць з турмы. Па вяртанні ў Хойнікі, ён перазахоўвае труну з жонкай бліжэй да палаца і будуе побач сямейную капліцу. Жыццё моцна біла Караля, але так і не здолела скарыць яго дух. У 1831 годзе даведаўшыся пра новае паўстанне 72-гадовы Прозар пачынае схіляць сялян на яго падтрымку. Паліцыя падазрае Караля ў гэтым, але не маючы доказаў, бо ніводны селянін не выкрыў яго, была вымушана закрыць справу. Нескароны ні кім, патрыёт сваёй радзімы Караль Прозар памёр 20 кастрычніка 1841 года на 81-годзе і быў пахаваны ў сямейнай капліцы Хойнікаў. За сваю палітычную дзейнасць ён быў узнагароджаны трыма Ордэнамі Рэчы Паспалітай – Ордэн Св.Станіслава (1785), Ордэн Белага Арла і Ганаровага Легіёна (1812).
Як з нуля быў адноўлены маёнтак Касцюшкі ў Косава, так і аднаўленне маёнтка ў Хойніках магчыма. Галоўнае ў гэтай справе жаданне ўсіх устаноў і як ні банальна – грошы. А сам па сабе маёнтак быў даволі сціплы, без багатага ўбрання з вялікай калекцыяй кніг і сямейным архівам. Але галоўнай каштоўнасцю маёнтка ў Хойніках з'яўляецца герой свайго часу, які жыў у гэтай сядзібе і ўсяго сябе аддаў Радзіме. Уявіць выгляд сядзібы можна толькі па малюнку Ігнація Урублеўскага, і фатаздымку 1914 года. Таму магчымасць аднаўлення сядзібы спрашчаецца да падабенства на фатаздымку. (пра Хойнікі можна пачытаць больш падрабязна тут http://azarkinm.livejournal.com/133929.html)

P.S. Кнігі Р.Аўтаназіі, А.Федарука, сайты globus.tut.by, radzima.bу і іншыя крыніцы былі аб'яднаныя ў адно – у гэты артыкул.

Comments

( 33 comments — Leave a comment )
livejournal
Apr. 26th, 2016 06:29 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
azarkinm
Apr. 26th, 2016 06:47 pm (UTC)
Як заўсёды, першы каментар ад Топ-25. )))
mi_ku_apx
Apr. 26th, 2016 06:55 pm (UTC)
я зразумеў, што мне нагадваюць гэтыя твае допісы.
асабліва гэты
некралог
azarkinm
Apr. 27th, 2016 03:11 am (UTC)
Ну... гледзячы з якога боку і хто глядзіць. Мне яны нагадваюць магчымасці, якія некаторыя вобласці ўжо выкарыстоўваюць. У нашай краіне так любяць навабуды, што я пагаджуся на навабуды сядзібы. Яны хоць неяк разварушаць і дадуць зацікаўленасці мясцінам некаторым. Гомельская вобласць амаль голая ад гістарычных помнікаў. Едзеш на машыне і не куды завярнуць. Але так, гэта некралог. З якога выйшлі Завоссе, Косава, Сула, спрабуюць вырвацца Варацэвічы. Чаму не павінна быць такой жа адноўленай сядзібы Прозара ў Хойніках?
(no subject) - mi_ku_apx - Apr. 27th, 2016 07:04 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 27th, 2016 07:07 am (UTC) - Expand
supron_licvin
Apr. 26th, 2016 07:26 pm (UTC)
замак каралевы Боны з усіх - самыкаштоўны, напэўна, з гістарычнага пункту гледжання
azarkinm
Apr. 27th, 2016 03:13 am (UTC)
З гістарычнага пункту гледжання менавіта павінен стаць першым Рагачоў са сваім замкам. З пункту гледжання магчымасцяў, прасцей аднавіць сядзібу Прозара ў Хойніках - бо імя, бо толькі два выгляды захавалася, і адпаведна будуй як хочаш.
staydreamerbro
Apr. 26th, 2016 08:09 pm (UTC)

Дзякуй, як заўжды цікавы і каштоўны артыкул. Толькі хацеў дадаць пра аднаўленне. А як жа палацы ў Чырвоным Беразе і Жылічах? Першы аднавілі, а другі ў працэсе


Хаця мелi на увазе з нуля, так?



Edited at 2016-04-26 08:10 pm (UTC)
azarkinm
Apr. 27th, 2016 03:15 am (UTC)
Так. Менавіта з нуля. Чырвоны бераг і Жылічы, а таксама палац у Хойніках пачатку ХХ ст, які не Прозараў, гэта ўсё адрэстаўравалі. Адрэстаўравалі шыкоўна, малайцы. Але аднаўлення з поўнага нуля таго, што сцерта няма на Гомельшчыне. Калі ведаеце, то кажыце, з вялікім задавальненнем дадам яго.
pravdaosele
Apr. 27th, 2016 06:18 am (UTC)
А у нас да, посмотреть то не особо чего есть. Правильно написала, рады любому кирпичику)

В Дорошевичах усадьба очень красиво смотрелась бы. Из перечисленных была еще в Бриневе, там усадьбу как-то не представляю и в Барбарове, но там сохранилась брама, мост и еще кое-что. Тут дворец тоже смотрелся бы шикарно. Помимо всего прочего в Дорошевичах и Барборове места очень живописные.

azarkinm
Apr. 27th, 2016 06:45 am (UTC)
Думаю, што ў гэтыя палацы ды сядзібы не дрэнна б глядзеліся ў любым месцы на Гомельшчыне. Зараз раблю Гарадзеншчыну, дык там таксама руйнавалі, але вядома не да такой ступені, а калі і зруйнавалі, то засталося вельмі шмат фатаздымкаў і расповядаў. А тут вельмі шмат месцяў, дзе ведаюць, што была сядзіба, але не ведаюць як выглядала.
pan_dohva
Apr. 27th, 2016 06:33 am (UTC)
Не разглядалі варыянт неяк апублікаваць вашыя даследванні? Ці то кніжкай, ці то мапай. Здаецца, пад такую працу можно і грант які знайсьці.
azarkinm
Apr. 27th, 2016 06:48 am (UTC)
:-) Мае сборы цяжка назваць даследваннямі. Гэта проста аб'яднанне ў адзінае, што не аб'яднана і разбросана па шмат якім кнігам, артыкулам, матэрыялам. Даследванне, гэта ў першую чаргу праца праз архіў.

Дарэчы, тое ж пытанне можна і вам задаць пра міфалогію. )) Калі публікавацца ў выглядзе кнігі будзеце?
(no subject) - pan_dohva - Apr. 27th, 2016 07:23 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 27th, 2016 07:26 am (UTC) - Expand
(no subject) - pan_dohva - Apr. 27th, 2016 07:27 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 27th, 2016 10:43 am (UTC) - Expand
(no subject) - pan_dohva - Apr. 27th, 2016 11:09 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Apr. 27th, 2016 11:51 am (UTC) - Expand
(no subject) - pan_dohva - Apr. 27th, 2016 12:01 pm (UTC) - Expand
yozas_gubka
Apr. 27th, 2016 09:16 am (UTC)
У Гомелі рабілі мапу сядзібаў вобласці:
azarkinm
Apr. 27th, 2016 09:23 am (UTC)
Дзякуй. Цікава было б мець такую мапу ды па ўсім вобласцям.
(no subject) - tam_erm - Apr. 27th, 2016 12:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - yozas_gubka - Apr. 27th, 2016 12:19 pm (UTC) - Expand
(no subject) - tam_erm - Apr. 27th, 2016 12:26 pm (UTC) - Expand
tam_erm
Apr. 27th, 2016 12:14 pm (UTC)
Губка мяне апярэдзіў:)
Сапраўды, у Гомелі ёсць краяведы, якія займаюцца гэтым пытаннем. Мы заўседы наведваем іхнія фэсты, ды і паштоўкі шляхецкіх сядзіб, што яны раздрукавалі, здымалі на фоне руін падчас сваіх вандровак.
Зараз яны зрабілі 3д-рэканструкцыю плошчы ім.Леніна з незахаваўшымся касцелам.
azarkinm
Apr. 27th, 2016 06:05 pm (UTC)
Малайцы вашы краяведы, хоць нешта робяць у накірунку памяці. А паштоўкі не бачыла, як і плакат які губка выклаў.
histmuseum
Jan. 11th, 2017 09:34 pm (UTC)
Праблема з захаваннем існуючых помнікаў
Задумка сапраўды добрая, але яе можна рэалізаваць толькі пасля таго, як будуць зроблены хоць нейкія кансервацыйна-рэстаўрацыйныя працы на большасці выбітных архітэктурных помнікаў Беларусі. Альбо каб гэтую ініцыятыву бралі ў рукі прыватныя асобы - гэта не помнік з спісу гкк, таму прасцей будзе з дакументацыяй
azarkinm
Jan. 12th, 2017 07:38 am (UTC)
Re: Праблема з захаваннем існуючых помнікаў
А я і не кажу, што зараз. Проста да такіх знішчаных помнікаў і падыход іншы будзе.І добра мець хаця бы прыблізны спіс-выгляд. А раптам, пабуду аптымісткай, хтосьці пабачыць, зацікавіцца з бізнесоўцаў і вырашыць аднавіць якуюсьці сядзібку малую, нават і з блокаў, але з дакладнай копіяй. І размесціць там пару заляў музеяў гаспадароў сядзібы, а ў іншых пакоях кафэ, рэстарацыю, бібліятэку, гатэль. Таксама ж будзе добра.
( 33 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com