AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВАНДРУЙМА! (Маршрут № 15)

Узгадала пра наш маршрут, які хоць і адбыўся два гады таму, але з-за пастаяннага адкладвання расповяду пра адзін з пунктаў так і не быў выкладзены. Таму зараз, перад вялікімі выходнымі (раптам каму некуды падацца) вырашыла ўсё ж такі выкласці маршрут. Вандроўка разлічана на поўны вясенне-летні дзень. Помнікі маршрута знаходзяцца ўздоўж дарогі Ліда-Шчучын.

Белагруда – Тарнова – Малае Мажэйкава – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Лапаты – Ражанка – Шчучын



Так як да ЛІДЫ мы ўжо даяджалі і вандравалі (можна пачытаць пра гэта тут http://azarkinm.livejournal.com/83178.html ), то на гэты раз мы толькі спыніля папіць кавы каля сцен замка. А далей шлях ляжаў да Гародні.


БЕЛАГРУДА http://azarkinm.livejournal.com/147429.html
Белагруда – гэта вёска дзе спляліся лёсы некаранаваных каралёў Літвы і шэрых кардыналаў, паўстанцаў-каліноўцаў і іх карнікаў; вёска дзе дзейнічаў шпіталь-прытулак і дзе ў вірах гісторыі знішчаўся і аднаўляўся касцёл. Таксама ў вёсцы знаходзяцца два старажытных селішча.


ТАРНОВА http://azarkinm.livejournal.com/161270.html
Месца, якое названа ў гонар мужа Ганны Завішы, якое калісьці належыла Радзівілам і было нацыяналізавана Польшчай ў 1921 годзе з-за палітычнай дзейнасці продкаў гаспадара палаца.


МАЛАЕ МАЖЭЙКАВА http://azarkinm.livejournal.com/148607.html
Мястэчка дзе былі і здрада, і каханне, і шчасце. Мястэчка, якое захавала значную частку сваіх гістарычных помніка і прыцягваюць да сябе гэтым аматараў гісторыі.


МУРАВАНКА http://azarkinm.livejournal.com/149857.html
Усе хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ведаюць гэту царкву па школьным падручніка. Як толькі яе не называюць і Мураванка, і Маламажэйкаўская мураванка, і Мажэйкаўская царква. Але сэнс заўсёды застаецца адзіны – гэта будынак абарончага тыпу, які ўражвае і на фота, і ў рэальнасці.


ЖАЛУДОК http://azarkinm.livejournal.com/169363.html
Прыгожы палац які захаваўся толькі з-за таго, што да апошняга часу тут была вайсковая частка. Чароўная лесвіца, шматлікія пакоі і містычныя малюнкі па сценах пасля здымкаў тут фільма "Масакра" цікавяць у першую чаргу заезжых турыстаў. (Маленькі сакрэт, на будынку вартаўніка раней знаходзіўся тэлефон па якому можна патэлефанаваць і папрасіць адчыніць палац для прагляду.)


ДЗІКУШКІ http://azarkinm.livejournal.com/150507.html
Былая сядзіба Грабоўскіх прыцягвае мінакоў нават у такім разбураным стане, а ўявіце сабе, як бы пацягнуліся ў вёску вандроўнікі, каб была тут прыгожая сядзіба.


ЛАПАТЫ
Каля самай дарогі з Жалудка ў Ражанку знаходзіца адзін з 22 помнікаў Дуг Струве на Беларусі. Не прамініце яго, (асабліва калі вы ні разу не бачылі гэтыя помнікі)!


РАЖАНКА http://azarkinm.livejournal.com/150018.html
Колькі ж на Беларусі прыгожай гістарычнай спадчыны, з цудоўнай гісторыяй, якую большасць людзей нашых і не ведае. А шкада. Гэтым разам па дарозе ў Гародню завітайце ў Ражанку. Месца, якое выбраў для жыцця "на пенсіі" самы багаты ліцвін ХІХ ст.


ШЧУЧЫН http://azarkinm.livejournal.com/163259.html
Гэта апошняя кропка перад прыездам у Гародню. Тут вы пабачыце палац ХІХ стагоддзя, які быў пабудаваны па выгляду французскага палаца, знойдзеце касцёл, які належыў піярам і адшукаеце помнік беларускай паэтцы Алаізе Пашкевіч (Цётка), у гонар якой у Беларусі нядаўна стварылі літаратурную прэмію. Ад Ігнація Сцыпіёна, былога ўладара Шчучына, гораду дасталіся не толькі архітэктурныя помнікі, але і герб з яго ініцыяламі. (Дарэчы палац ужо адрэстаўравалі і адчынілі).
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Лідскі раён, Маршрутызацыя краіны, Шчучынскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…