?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Хто не хоча вялікіх вандровак, але хоча з'ехаць са святкуючага перамогу Мінска, прапаноўваю адзін вельмі цікавы накірунак - маёнтак Сула што каля Дзяржынска.

На гэтыя вялікія выходныя, там якраз ёсць што паглядзець і як адпачыць. Так 7, 8 і 10 траўня ўладары маёнтка прапаноўваюць бясплатныя абзорныя экскурсіі. Праўда пачынацца яны будуць а 13 і а 15 гадзіне.

А таксама, 9 траўня, а 13 гадзіне, абяцаюць спусціць дракар (лодка вікінгаў) на воду. Можна будзе пакатацца на ёй (бесплатна), пачаставацца напоем вікінгаў (для тых каму 18), за грошы пакатацца на брычцы, лодке, канях. І самае галоўнае можна проста паблукаць па маёнтку, азнаёміцца з яго гісторыяй, наведаць музей, пасядзець у кавярне.

Перад тым як ехаць абавязкова даведайцеся чым жа так унікальны СУЛА, што я раю туды скатацца (аб гэтым я распавядала раней). А па дарозе, калі вы на машыне, можна заехаць у РУБЯЖЭВІЧЫ і пабачыць увачавідку парк камянёў, цудоўнейшы касцёл, а на мясцовых каталіцкіх могілках знайсці магілу апошняй уладаркі маёнтка Сула, якая не захацела з'яджаць з родных мясцін і засталася тут жыць пры савецкай уладзе.




Што варта пачытаць перад тым як ехаць:
РУБЯЖЭВІЧЫ http://azarkinm.livejournal.com/148072.html
СУЛА http://azarkinm.livejournal.com/147915.html
сайт маёнтка СУЛА з інфармацыяй пра свята дракар http://panski-maentak.by/razvlecheniya/drakkar

P.S. Уваход у маёнтак Сула платны - 55 тыс.рублёў, дзеці да 11 год бесплатна, але гэтыя грошы вартыя таго, каб патрапіць на тэрыторыю маёнтка.

Comments

( 7 comments — Leave a comment )
livejournal
May. 6th, 2016 08:31 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
azarkinm
May. 6th, 2016 03:41 pm (UTC)
Калі няма каментароў, то толькі па гэтаму паведамленню разумееш, што цябе чытаюць. ))
alba_ruthenia01
May. 6th, 2016 01:53 pm (UTC)
А почему бы и нет? Если детей подговорю. Спасибо за подсказку!
azarkinm
May. 6th, 2016 03:40 pm (UTC)
Абавязкова ўгавор'вайце. Там нават проста прыемна адпачыць і пахадзіць па маёнтку.
drazenka
May. 6th, 2016 06:19 pm (UTC)
Вось гэта ýладарка! От гэта да!
unsinn_brest
May. 8th, 2016 04:54 am (UTC)
А мы как раз в Минске и думаем, остаться на завтра или возвращаться в Брест. А тут такая альтернатива! Спасибо за вариант, проснутся все - предложу. А вы там будете?
azarkinm
May. 8th, 2016 06:46 am (UTC)
У планах ёсць, але будзем глядзець як атрымаецца.
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com