AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Ластаўкіна гняздо (частка 1)

Калі мы атрымалі кватэру, то за час падрыхтоўкі дома да здачы ластаўкі паспелі зляпіць на кухонным вакне гняздо. Прайшло 6 год, і падчас пераезда і рамонта зімой 2016 года, агульным галасаваннем было прынята рашэнне зняць яго. Бо фортку летам не адчыніць, і падваконне і шыба пастаянна ў птушыным памёце. Прыйшла вясна, дакладней травень і з'явіліся ластаўкі. Некалькі дзён мы назіралі за пастаяннымі заляцанкамі і бойкамі птушак каля вакна за месца. Сёння зранку яны пачалі наноў адбудоўваць свой дом. Зараз уся сям'я запісалася ў арнітолагі і толькі адзін яе член нервова п'е валер'янку і грызе кіпцюры.

(чорнае - гэта межы мінулага гнязда, карычневае - гэта новы будаўнічы матэрыял для яго)

А птушкі тым часам носяць гліну, пялёсткі дзьмухаўцоў, каменьчыкі і робяць свой бетон для хаткі. Паралельна ад працы працягваюць адбіваць усіх ахвотных заняць азначанае імі месца.

Tags: Прыватнае, Фаўна
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 25 comments