AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска.

Знайсці разнакаляровы "бэзавы рай" можна ля аранжарэі парка. Колькасць дрэваў я не падлічвала, але супрацоўнікі запэўніваюць, што маюць каля 200 гатункаў гэтых прыгожых кветак.

У самым цэнтры бэзавага закутка абавязкова звярніце ўвагу на неймаверна прыгожую альпійскую горку, на самым версе якой расце ліпа-альтанка.

А ў аранжарэі пашукайце прыгожы кактус-волат, неапознаныя намі жоўтыя плады на пальме і паглядзіце як выглядаюць плады-шышкі ў манстэры, якія як не дзіўна можна есці.

Акрамя бэзу, можна пабачыць і пачынаючы квітнець каля ўвахода радэндрон; і цудоўныя клумбы з паўзучымі кветкамі; і схаваны за магутнымі і прыгожымі елкамі закуток маладых магнолій; і квітнеючыя касачы.

І хаця гатункаў бэза ў Батанічным садзе вельмі шмат, на продаж у краме па вуліцы Сурганава можна знасці на жаль толькі два віда з вялікай калекцыі, але і тыя на мой погляд не самыя лепшыя.

P.S. Дарэчы, можа ведаеце, што гэта за цудоўныя дрэвы-калоны на фота? Выглядаюць проста шыкоўна калі растуць побач.
Tags: Мінск, Мінскія замалёўкі, Прыватнае
Subscribe

  • Помнік ахвярам галадамору (Кіеў)

    Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе…

  • Музей КДБ у Вільні (Літва)

    Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю. Ён…

  • Оўруч (Украіна)

    Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 20 comments