?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ДРЭВА ПРОДКАЎ

Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой ступенькі ў шматлікіх сваяцкіх сувязяў вы знаходзіцеся? Ці малявалі вы хоць раз сваё генеалагічнае дрэва?


Я зацікавілася стварэннем дрэва калі мне было 18 год. Яшчэ тады ад рукі малявала квадраты і праводзіла лініі паміж сваякамі. А на старых вясельных фатаздымках, з іншага боку праз вакно, абводзіла твары сваякоў і падпісвала алоўкам, каб не забыцца. Дзядуля з ахвотай распавядаў пра сваіх бацькоў і дзядоў, хто памёр, хто выжыў, каго саслалі, а каго не. З бабулей было складана. Яна вырасла зусім на памежжы Польшчы і БССР. Здзекі школькікаў "пшэчка", "хрысцішся не так", "кулацкая ўнучка"; раскулачаныя і сасланыя сваякі; сасланыя сваякі за антыбальшавіцкі супраціў пасля Другой сусветнай вайны; усмешкі суседа ў Мінску, што ў бабулі абраз каталіцкі на сцяне – усё гэта зрабіла сваю справу – бабуля ўпарта маўчала пра родзічаў. І толькі дзядуля, падчас размоваў час ад часу мог сказаць: "Да скажы ты ўжо праўду, чаго ты баісся зараз". Бабуля адмоўчвалася, распавядала толькі тое, што лічыла вартым, а я па крупінкам збірала ўсю інфармацыю. І калі вытрымліваць папяровыя квадраты ды лініі стала ўжо не магчыма, я занялася пошукам праграмы.

Па шмат якім крытэрыях, мне спадабалася "Дрэва жыцця" (www.genery.com), якой я карыстаюся ўжо здаецца 13 год.

На жаль я не апантаны збіральнік інфармацыі па продкам які сядзіць у архіве (бо не маю на жаль часу), я не замаўляю працу архівістаў каб знайсці карані (бо гэта страшэнна дорага), я збіраю па кавалачках дрэвы з таго што маю. Праз успаміны, праз інтэрнэт, праз розныя іншыя звесткі, і як не сумна праз могілкі. Можа за гэтыя 13 год можна было зрабіць і больш у вывучэнні роду, але я задаволена і гэтым.

Праграма простая ў выкарыстанні – уводзь дадзеныя на кожнага чалавека і захоўвай.


Праца пачынаецца з запаўнення інфармацыі, а калі яе набярэцца дастаткова, то можна зрабіць і сваё малое дрэва. Хаця вобраз дрэва можна праглядаць на любым этапе працы, проста трэба націснуць на кнопку "Стварыць дрэва". І перад вамі шэрагамі паўстануць усе вашыя сваякі з днямі народзінаў, фатаздымкамі, прозвішчамі і месцамі жыхарства. У праграме вы можаце выбіраць якое дрэва стварыць – ці агульнае дрэва з усімі сваякамі, ці толькі з кроўнымі, ці толькі з прамымі продкамі і нашчадкамі.


Раней, каб надрукаваць дрэва, трэба было дома мець прынтар, зараз праца палепшылася. Распрацоўшыкі зрабілі магчымасць захоўваць дрэва для друку ў іншым месцы, дзеля гэтага трэба проста выбраць фармат паперы на якой вы збіраецеся друкаваць і захаваць старонкі. А пасля ўжо седзячы на канапе, лісты склеіць у адзін вялікі фармат. Магчыма мінусам з'явіцца для кагосьці расцянутасць дрэва. Але мне падаецца гэта даволі зручным для рэдагавання і запісаў у палявых-вясковых умовах, калі размаўляеш са сваякамі і можаш адразу запоўніць ці зрабіць адгаліненне ў дрэве.


У новай версіі асобна можна друкаваць і спісы сваякоў, з усімі фатаздымкамі, звесткамі і каментарамі. У дакуменце з'яўляецца традыцыйная для генеалагічнага спісу нумерацыя, а вось такія ўнармаваныя дадзеныя ўжо можна прадаставіць чалавеку, які здолее вам дапамагчы з пошукам прозвішчаў і звестак праз архіў (зноўку, калі ў вас шмат грошай на такую справу).




Праграма ў любым выпадку вельмі зручная. Для пробнай працы можна закачаць версію, якая дазволіць вам зразумець праграму, зрабіць дрэва з 30 асобаў, і зразумець ці патрэбна вам гэтым займацца надалей. Але мяркую, што вы войдзеце ў запал і захочаце карытацца ўсімі магчымасцямі праграмы. Не глядзіце, што поўная версія каштуе грошай, яна гэтага вартая. Тым больш, што распрацоўшчыкі пастаянна ўводзяць акцыі і знішкі на набыццё праграмы.



А вось так выглядаюць пасля друку і яшчэ не склееныя некаторыя нашыя галінкі. Праўда, тут не хапае самай вялікай галінкі, якая складаецца з 10 лістоў А3 і яшчэ не надрукавана.

P.S. Нармалёвыя людзі, такія пасты пішуць за грошы. Але я відаць не нармалёвая, я гэта пішу проста так, дзеля таго каб падзяліцца інфармацыяй пра добрую праграму. А раптам хтосьці зацікавіцца і таксама пачне ствараць свой спіс прашчураў.

Comments

( 38 comments — Leave a comment )
kabierac
Jun. 17th, 2016 06:24 am (UTC)
Я нешта пачынаў рабіць на MyHeritage, але да толку там далёка. Увогуле, першае дрэва намаляваў год у 10-11, і інфу, натуральна, збіраю, але рукі ніяк не даходзяць давесці да ладу.

>> за антыбальшавіцкі супраціў пасля Другой сусветнай вайны

А ў чым ён заключаўся?
azarkinm
Jun. 17th, 2016 06:32 am (UTC)
Ну вось, тое ж і я. Але і гэтым дрэвам, займаюся хвалямі. Праграма ёсць, пакрыху нешта даведваешся і дапісваеш. Моцная праца была калі вбіваеш усе дадзеныя. Зараз трэба яшчэ раз цвяроза глянуць, і выправіць апіскі, памылкі. Як друк з'явіўся дык гэта ўсё больш заўважна стане. А тое ў мяне ўсё ляжала даўняга друку, калі прынтар дома быў. Ужо колькі зменаў было ўнесена. А магчымасці друкаваць не было. Ну і опцыі з'явіліся шматлікія.

Па супраціву выцягвала з бабулі абцугамі ўсё. Але ўсё роўна не ўсе відаць распавядала. Ведаю, што быў у антыбальшавіцкай арганізацыі пасля вайны, якая дзейнічала ў тых мясцінах. Быў асуджаны і вярнуўся пасля адсідкі. Пасля распавядаў як іх там катавалі, як салёнай рыбай кармілі, а піць не давалі. Вось і наклалася ў бабулі на ўсё жыццё ўражанне.
(no subject) - kabierac - Jun. 17th, 2016 06:35 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jun. 17th, 2016 07:16 am (UTC) - Expand
(no subject) - kabierac - Jun. 17th, 2016 07:26 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jun. 17th, 2016 07:44 am (UTC) - Expand
(no subject) - kabierac - Jun. 17th, 2016 10:29 pm (UTC) - Expand
sergei_khariton
Jun. 17th, 2016 07:07 am (UTC)
у меня отец этим занимается - примерно до начала 19 века проследил родню
azarkinm
Jun. 17th, 2016 07:13 am (UTC)
Калі бацька займаўся гэта вялікая дапамога вам. Ён мог паразваўляць яшчэ з тымі, каго ўжо няма на гэтым свеце.
pan_dohva
Jun. 17th, 2016 07:08 am (UTC)
Таксама дзесьці гадоў в 18 пачаў на паперках рабіць нешта такое... Але потым закруціла, а паперкі тыя недзе ляжаць, калі маці "парадак" не навяла.
azarkinm
Jun. 17th, 2016 07:15 am (UTC)
Ніколі не позна аднавіць працу.
(no subject) - pan_dohva - Jun. 17th, 2016 08:15 am (UTC) - Expand
livejournal
Jun. 17th, 2016 07:28 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
pravdaosele
Jun. 17th, 2016 08:00 am (UTC)
Титанический труд. У меня наверное руки до дерева не дойдут. Но кое-какую скудную информацию я собрала. Спасибо деду. Он на военной службе был обязан подробную автобиографию написать со всеми подноготными предков, она у нас сохранилась по сей день.
azarkinm
Jun. 17th, 2016 08:07 am (UTC)
Ёсць адкуль пачынаць працу ў вас. Для пачатку можна пачаць заносіць дадзеныя дзядулі, свае, сваіх бацькоў. А там проста зацягвае. Ды і не ўвесь жа дзень сядзіш у праграме. Таму і ляжыць на кампутары яна ў мяне столькі часу. З'явілася жаданне - унёс.
oltg
Jun. 17th, 2016 09:33 am (UTC)
дзякуй вельм1 карысная праграмма
azarkinm
Jun. 17th, 2016 02:42 pm (UTC)
Таксама збіраеце радавод?
(no subject) - oltg - Jun. 18th, 2016 08:59 pm (UTC) - Expand
svetatarnikova
Jun. 17th, 2016 10:38 am (UTC)
Нашы збiраюць, запiсы, успамiны, дзённiк калi хто пiсаў. Iмёны, канешне.
Але дакладна не сiстэмазавана ўсё.
Дзякуй, карысная праграма.
azarkinm
Jun. 17th, 2016 02:42 pm (UTC)
Заўсёды рада калі некаму спатрэбіўся гэты допіс.
homelka
Jun. 17th, 2016 11:27 am (UTC)

Я збіраю, у myheritage, па бацькавай галіне ўжо далей за адмену прыгоннага права залезла, і мужаву радню зграбла ў кучку, бо хто калі не я.

azarkinm
Jun. 17th, 2016 11:40 am (UTC)
Вось чамусьці па мужавай я таксама ініцыятар. Хаця і яму цікава, але без мяне ўсё гэта не было зведзена і нават запісана.
(no subject) - azarkinm - Jun. 17th, 2016 02:41 pm (UTC) - Expand
(no subject) - homelka - Jun. 18th, 2016 06:47 am (UTC) - Expand
incopolis
Jun. 17th, 2016 12:55 pm (UTC)
Представлено пока что рулоном обоев, на котором дед рисовал свою линию, плюс пачка бумаг по другим линиям. Свести все это в GenoPro пока не дошли руки.
azarkinm
Jun. 17th, 2016 02:39 pm (UTC)
Зайздрошчу, калі даведваюся, што аж дзед рабіў свой радавод, гэта ж колькі ён мог запісаць пра сваякоў, ды яшчэ і даведацца праз сваіх знаёмых ды родзічаў.
(no subject) - incopolis - Jun. 17th, 2016 02:45 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jun. 17th, 2016 02:48 pm (UTC) - Expand
wildkot
Jun. 17th, 2016 01:50 pm (UTC)
Збiраю пацiху. Вельмі шкадую, што не паспела як след распытаць дзеда - мамiнага тату і татавых бацькоў :( Светлая ім памяць.
Сёе-тое ўношу ў профіль на familyspace. Цяпер лета - лецішча, але ўвосень працягну запісваць за бабуляй яе ўспаміны. Яна сама збірала альбом са старымі фотакарткамі і многія ў яе падпісаны.
Мужа падбіла - вельмі шырокае кола сваякоў у яго і моцна па свеце раскідала. Высветлілася, што муж прапрапрапрабабки быў француз )
azarkinm
Jun. 17th, 2016 02:41 pm (UTC)
Ведаеце, у мяне таксама ёсць тэмы якія не разглядала з дзядулям, бо не дарасла яшчэ да іх на той час. Куды б лягчэй было каб зараз можна было б паразмаўляць. Зусім бы іншыя пытанні задаваліся ды і радаваод быў бы іншы. Больш грунтоўны па каментарам. Бо па персонам дзядуля ўсіх здаецца каго памятаў мне распавёў.
А з мужам цікава атрымліваецца. Значыцца малая доля французскай крыві цячэ і ў дзецях. :-)
(no subject) - wildkot - Jun. 20th, 2016 07:51 am (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jun. 20th, 2016 07:53 am (UTC) - Expand
nata_tara
Jun. 17th, 2016 07:02 pm (UTC)
Дякую за корисну програму. Я потрошку збираю, але це поки безсистемно.

Бабуся моя з ваших країв, з Гродненщини.
azarkinm
Jun. 19th, 2016 03:55 am (UTC)
Сістэма ўвогуле ўсё ж такі ёсць, бо вы ж збіраеце спачатку па сваім блізкім сваякам, пасля па далёкім. Мне гэта праграма дазволіла зразумець, дзе ў мяне прабелы і ўжо з раздрукаваным варыянтам пайсці да дзядулі і выправіць іх. Дарэчы, там ёсць магчымасць выбраць і ўкраінскую мову.
nohead87
Jun. 17th, 2016 10:24 pm (UTC)

Таксама карыстаўся гэтай праграмай, але зараз думаю перанесці ўсё ў які-небудзь мабільны дадатак.

azarkinm
Jun. 19th, 2016 03:56 am (UTC)
А да якога схіляецеся? І мабільны ў якім сэнсе? Каб можна было мець дрэва і ў мабільніку? Мне падаецца гэта цяжэй рабіць там. Бо прасцей ўсё ж такі раздрукаваць варыянт на паперы і яго крэмзаць і выпраўляць.
(no subject) - (Anonymous) - Jun. 20th, 2016 01:21 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Jun. 20th, 2016 05:02 pm (UTC) - Expand
( 38 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com