AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ДРЭВА ПРОДКАЎ

Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой ступенькі ў шматлікіх сваяцкіх сувязяў вы знаходзіцеся? Ці малявалі вы хоць раз сваё генеалагічнае дрэва?


Я зацікавілася стварэннем дрэва калі мне было 18 год. Яшчэ тады ад рукі малявала квадраты і праводзіла лініі паміж сваякамі. А на старых вясельных фатаздымках, з іншага боку праз вакно, абводзіла твары сваякоў і падпісвала алоўкам, каб не забыцца. Дзядуля з ахвотай распавядаў пра сваіх бацькоў і дзядоў, хто памёр, хто выжыў, каго саслалі, а каго не. З бабулей было складана. Яна вырасла зусім на памежжы Польшчы і БССР. Здзекі школькікаў "пшэчка", "хрысцішся не так", "кулацкая ўнучка"; раскулачаныя і сасланыя сваякі; сасланыя сваякі за антыбальшавіцкі супраціў пасля Другой сусветнай вайны; усмешкі суседа ў Мінску, што ў бабулі абраз каталіцкі на сцяне – усё гэта зрабіла сваю справу – бабуля ўпарта маўчала пра родзічаў. І толькі дзядуля, падчас размоваў час ад часу мог сказаць: "Да скажы ты ўжо праўду, чаго ты баісся зараз". Бабуля адмоўчвалася, распавядала толькі тое, што лічыла вартым, а я па крупінкам збірала ўсю інфармацыю. І калі вытрымліваць папяровыя квадраты ды лініі стала ўжо не магчыма, я занялася пошукам праграмы.

Па шмат якім крытэрыях, мне спадабалася "Дрэва жыцця" (www.genery.com), якой я карыстаюся ўжо здаецца 13 год.

На жаль я не апантаны збіральнік інфармацыі па продкам які сядзіць у архіве (бо не маю на жаль часу), я не замаўляю працу архівістаў каб знайсці карані (бо гэта страшэнна дорага), я збіраю па кавалачках дрэвы з таго што маю. Праз успаміны, праз інтэрнэт, праз розныя іншыя звесткі, і як не сумна праз могілкі. Можа за гэтыя 13 год можна было зрабіць і больш у вывучэнні роду, але я задаволена і гэтым.

Праграма простая ў выкарыстанні – уводзь дадзеныя на кожнага чалавека і захоўвай.


Праца пачынаецца з запаўнення інфармацыі, а калі яе набярэцца дастаткова, то можна зрабіць і сваё малое дрэва. Хаця вобраз дрэва можна праглядаць на любым этапе працы, проста трэба націснуць на кнопку "Стварыць дрэва". І перад вамі шэрагамі паўстануць усе вашыя сваякі з днямі народзінаў, фатаздымкамі, прозвішчамі і месцамі жыхарства. У праграме вы можаце выбіраць якое дрэва стварыць – ці агульнае дрэва з усімі сваякамі, ці толькі з кроўнымі, ці толькі з прамымі продкамі і нашчадкамі.


Раней, каб надрукаваць дрэва, трэба было дома мець прынтар, зараз праца палепшылася. Распрацоўшыкі зрабілі магчымасць захоўваць дрэва для друку ў іншым месцы, дзеля гэтага трэба проста выбраць фармат паперы на якой вы збіраецеся друкаваць і захаваць старонкі. А пасля ўжо седзячы на канапе, лісты склеіць у адзін вялікі фармат. Магчыма мінусам з'явіцца для кагосьці расцянутасць дрэва. Але мне падаецца гэта даволі зручным для рэдагавання і запісаў у палявых-вясковых умовах, калі размаўляеш са сваякамі і можаш адразу запоўніць ці зрабіць адгаліненне ў дрэве.


У новай версіі асобна можна друкаваць і спісы сваякоў, з усімі фатаздымкамі, звесткамі і каментарамі. У дакуменце з'яўляецца традыцыйная для генеалагічнага спісу нумерацыя, а вось такія ўнармаваныя дадзеныя ўжо можна прадаставіць чалавеку, які здолее вам дапамагчы з пошукам прозвішчаў і звестак праз архіў (зноўку, калі ў вас шмат грошай на такую справу).




Праграма ў любым выпадку вельмі зручная. Для пробнай працы можна закачаць версію, якая дазволіць вам зразумець праграму, зрабіць дрэва з 30 асобаў, і зразумець ці патрэбна вам гэтым займацца надалей. Але мяркую, што вы войдзеце ў запал і захочаце карытацца ўсімі магчымасцямі праграмы. Не глядзіце, што поўная версія каштуе грошай, яна гэтага вартая. Тым больш, што распрацоўшчыкі пастаянна ўводзяць акцыі і знішкі на набыццё праграмы.



А вось так выглядаюць пасля друку і яшчэ не склееныя некаторыя нашыя галінкі. Праўда, тут не хапае самай вялікай галінкі, якая складаецца з 10 лістоў А3 і яшчэ не надрукавана.

P.S. Нармалёвыя людзі, такія пасты пішуць за грошы. Але я відаць не нармалёвая, я гэта пішу проста так, дзеля таго каб падзяліцца інфармацыяй пра добрую праграму. А раптам хтосьці зацікавіцца і таксама пачне ствараць свой спіс прашчураў.
Tags: Пахвалялася ліса, Прыватнае, радавод, свае карані
Subscribe

  • Помнік ахвярам галадамору (Кіеў)

    Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе…

  • Музей КДБ у Вільні (Літва)

    Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю. Ён…

  • Оўруч (Украіна)

    Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 38 comments

  • Помнік ахвярам галадамору (Кіеў)

    Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе…

  • Музей КДБ у Вільні (Літва)

    Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю. Ён…

  • Оўруч (Украіна)

    Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з…