AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

КАСЦЯНЕВІЧЫ (Мінская вобласць)

У 1472 годзе, калі ў Францыі каронай валодаў Людвіг IX, калі на поўначы сучаснай Італіі ствараліся Венецыянская і Генуэзская Рэспублікі, калі ў Мюнхене быў заснаваны першы ўніверсітэт, калі туркі перамаглі венграў пад Канье, а цывілізацыя Майя перажывала посткласічны перыяд – у ВКЛ падчас княжання Казіміра IV Ягелончыка ўпершыню ўзгадваецца вёска Касцяневічы.


Вёска Касцяневічы, Вілейскага раёна, знаходзіцца ў маляўнічых мясцінах і ўваходзіць у кола прыгожых касцёлаў Вілейскага краю.

Касцёл каля якога спыняюцца турысты ў вёсцы, быў пабудаваны ў 1763 годзе і з'яўляецца найстарэйшым касцёлам Вілейшчыны. Але каталіцкая парафія тут з'явілася яшчэ ў 1652-м, калі пры фундацыі Пятра Ласкоўскага ў Касцяневічы быў запрошаны Ордэн іезуітаў. Першы касцёл быў пабудаваны з дрэва і асвечаны ў гонар Св.Ігнація Лаёлы ў 1662 годзе. Што стала з гэтым будынкам не вядома, але праз 100 год, у вёсцы ордэн адчыніў новы мураваны касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі. Будынак у стылі поздняга барока быў вельмі простым унутры – прамакутны, без цэнтарльных калон і выдзеленай алтарнай частцы.


Праз дзесяць год пасля будаўніцтва каменнага касцёла ордэн спыніў сваё існаванне, маёмасць распрадаецца і ўладаром Касцяневіч становіцца Аляксандр Гараін. Яго сын Ян Гараін, уладар зямель пасля смерці бацькі, прыняў удзел у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі за што быў пазбаўлены часткі сваёй маёмасці, у тым ліку і вёскі Касцяневічы. У 1795 годзе вёска была секвестравана ў казну Расійскай Імперыі і падаравана Бардакову.


Пачатак ХІХ стагоддзя Касцяневічы сустрэла са 115 жыхарамі, 12 дварамі, двума ўніяцкімі цэрквамі і крачмой. За наступныя 100 год існавання ў вёсцы адчынілі паштовую станцыю, яшчэ адну карчму, піцейны дом і задумаліся пра адкрыццё народнай вучэльні.


У 1896 годзе ў касцёле адбылася перабудова, аб чым засталася і надпіс каля дзярэй на ганку.


А ў 1930-я гады перад будынкам была ўзведзена мураваная брама.




У 1918 годзе насельніцтва актыўна вывучала нямецкую мову бо тут кватэраваліся нямецкія войскі, а са жніўня 1919 года сустракалі польскіх жаўнераў, якія ў вёсцы засталіся і пасля падпісання Рыжскай дамовы 1921 года. Да 1939 года Касцяневічы зняходзяцца ў складзе Польшчы, а пасля 17 верасня ў складзе БССР.


А ў 1943 годзе, на мясцовых могілках, былі пахаваны малодшая сястра Максіма Танка Вера Скурко і яе двухгадовы сын Яраслаў. Пра жудасныя падзеі тых часоў чытайце ў артыкуле на "Нашай Ніве" http://nn.by/?c=ar&i=101728

У 2013 годзе вёска адсвяткавала дзве значныя падзеі. Першая – 250-годдзе касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі, што адзначана было выпускам наўмыснай капэрты і маркі. Якія 4 красавіка 2013 года ў Вілейцы можна было пагасіць адмысловым штампам.
Другая падзея – Касцяневічы ў другі раз сталі цэнтрам сельсавета (першы раз гэта адбылося перад Другой сусветнай вайной у кастрычніку 1940 года).


Tags: Вандроўкі Беларусь, Вілейскі раён, Гараін, Мінская вобласць
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments