?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Былі калісьці на мапе Мядзельскага раёна побач дзе маленькія вёскі Маставыя і Маставікі, першая знікла і ператварылася ва ўрочышча, а другая існуе і сёння. Менавіта да другой на турыстычных мапах і адносяцца зараз руіны царквы.




Царква была пабудавана па адным крыніцам у сярэдзіне ХІХ ст., па іншым у пачатку ХХ ст. у зніклай вёсцы Маставыя.


З гісторыі вядома, што была такая царква, і назва ўзгадваецца як царква Св.Троіцы, а пасля была вайна і перыяд атэізму, калі ў 1964 годзе яе пачалі руйнаваць і не скончылі. Так і засталіся стаяць ва ўрочышчы шчарбатыя сцены будынку, праз фарбу на якіх прабіваюцца абразы.


І толькі старыя час ад часу падыходзяць памаліцца і пагаварыць тут з нябёсамі.


Побач з царквой знаходзяцца пяць магіл свяшчэннікаў, за якімі прыглядае святар са Свята-Нікольскага храма ў Старых Габах.

фота tomkad

Ну вось і ўся інфармацыя пра Маставікі. Наўмысна ехаць з-за гэтых руінаў магчыма і не варта ў вёску, толькі хіба маршрут пралягае побач.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
tomkad
Jun. 30th, 2016 04:56 am (UTC)
Вёска Старыя ГАБЫ, калі я не памыляюся
azarkinm
Jun. 30th, 2016 05:00 am (UTC)
дзякуй.
livejournal
Jun. 30th, 2016 05:26 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
zycharby
Aug. 6th, 2016 08:44 pm (UTC)
Жаль, что в таком состоянии...
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com