?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Першыя пісьмовыя ўзгадкі вёскі Гняздзілава (пачатковая назва ГНЯЗДЗІЛОВІЧЫ) адносяцца да 1407 года, але з'явілася вёска значна раней і лічыцца адной з самых старажытных мясцін Докшыцкага раёна дзе з'явілася паселішча.

У 1407 годзе, Вітаўт падараваў двор Гняздзіловічы Войцеху Манівіду, а пасля яго смерці надзел быў падзелены паміж двума дачкамі на Паўднёвае і Паўночнае Гняздзілава. З тых часоў і да ХХ ст дзве вёскі, якія знаходзіліся зусім побач, адміністрацыйна адносіліся да розных губернях. Паўднёвая частка знаходзілася ў Віленскай губерні, а Паўночная – у Мінскай.

Сённяшніх турыстаў больш зацікавіць Паўднёвае Гнязділава, месца, дзе калісьці знаходзілася сядзіба Слатвінскіх, дзе засталіся рэшткі ўязной брамы.

Паўднёвая частка.
Пасля смерці Войцеха паўднёвая частка зямель з пасагам дачкі Сафіі перайшла да Мікалая Радзівіла, род якіх валодаў вёскай да XVII ст. Затым, праз шлюб, маёнтак пераходзіў да Гутаровічаў, Шышка, Козел-Паклеўскіх. Напрыканцы ХІХ стагоддзя Вільгельміна Козел-Паклеўская пабралася шлюбам з Ёзафам Слатвінскім і маёнасць пераходзіць да прадстаўніка буйнога роду, якія былі ўладарамі вялікіх надзелаў у Мінскай губерне.

Невядома хто і калі пабудаваў сядзібу ў маёнтку, але прыблізнай датай узвядзення сядзібы лічыцца пачатак ХІХ ст. Будынак быў просты, драўляны, прамакутнай формы на мураваным падмурку. Злевага боку ад яго пазней была пабудавана афіцына, якая яшчэ пазней злучылася з сядзібным домам аранжарэяй.






Навокал быў разбіты парк, з традыцыйнай пейзажнай планіроўкай, а перад сядзібай размяшчаўся партэр з кустамі самшыта. Яшчэ пры Козел-Паклеўскіх былі закладзены ў маёнтку тры ліпавыя алеі – заходняя, з брамай і вартоўняй, лічылася галоўнай; паўночная, адыходзіла ад брамы направа і вяла да гаспадарчых будынкаў са свіранам, стайнямі і кузняй; трэцяя ліпавая алея, была адносна вузнай і вяла на ўзгорак з вялікім драўляным сталом. У маёнтку меліся баскеты з агарод і садам, дзе з большага раслі яблыні ранніх гатункаў.






Справага боку ад сядзібы ў атачэнні векавых дрэваў знаходзілася капліца былых уладароў маёнтка – прадстаўнікоў Шышка. Пабудавана яна была ў 1782 годзе, але ўжо ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя была ў такім выглядзе, што тагачасныя ўладары Козел-Паклеўскія заняліся яе аднаўленнем.


За савецкі перыяд капліца зноўку прыйшла ў занядбаны стан. Недзе 10 год таму, ксёндз з Докшыц зацікавіўся лёсам капліцы і пачаў праводзіць усе патрэбныя працы для яе аднаўлення. У жніўні 2009 года капліца была асвечана ў гонар Езуса Міласэрднага.






Капліца пабудавана з бруса, шасцівугольная, у скляпеннях якой знаходзяцца паваханні прадстаўніка роду Шышка. Для вернікаў вакол будынка размешчаны самаробныя лавы.


У ХІХ ст. недалёка ад капліцы размяшчалася зробленая з высаджаных ліп альтанка, кроны якой надзейна хавалі ў парку падчас дажджу.

З канца XVIIІ ст. існавала ў вёсцы і ўніяцкая царква, якая пасля паўстання 1833 года была пераведзена ў праваслаўную. Саветамі будынак выкарыстоўвалі як склад, які згарэў у 1975 годзе. У 2010 на ахвяраванні прыхажан царква была адноўлена. І хаця яе асвяцілі, як і былую царкву, у гонар Святых Пятра і Паўла, агульнага выгляду яны не маюць. Таму казаць пра аднаўленне не прыходзіцца, гэта проста новы будынак.



фота з www.globus.tut.by

Апошнім уладаром Гняздзілава быў сын Вільгельміны і Ёзафа Міраслаў Слатвінскі, сляды яго губляюцца пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР і арышту ў 1939 годзе.




Паўночная частка.
Пасля шлюбу дачкі Войцеха Манівіда Ядзвігі вёска перайшла з пасагам да Алехны Судзімонтавіча. Гаспадары на гэтых землях змяняліся як дзякуючы шлюбу, так і праз продаж – Мантоўт, Глябовіч, Нарушэвіч, Рудамін-Дусяцкі, Корсак валодалі вёскай напрацягу XVII ст., пакуль апошні ўладар не перадаў землі глыбоцкаму кляштару кармелітаў. Пры гэтым, Іосіф Корсак, абавязаў кармелітаў пабудаваць капліцу ці касцёл на новых землях. Касцёл з'явіўся, але ў віхуры вайны з Маскоўскай дзяржавай быў страчаны праз некалькі год пасля будаўніцтва.

У сярэдзіне XVII ст. Кішка выступіў з ініцыятывай фундацыі ўніякай царквы, але пасля паўстанняў 30-х гадоў ХІХ стагоддзя яго маёмасць была канфіскавана. У 1842 годзе ўсіх прыхажан перавялі ў праваслаўе. Праваслаўны храм існаваў у вёсцы да сярэдзіны Другой сусветнай вайны. 30 верасня 1943 года вёска была спалена немцамі, у пажары загінулі ўсе драўляныя будынкі ў тым ліку і будынак царквы. Пасля вайны жыхары аднавілі вёску, а вось царкву аднавіць не здолелі.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
livejournal
Jul. 15th, 2016 03:35 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
kabierac
Jul. 15th, 2016 09:14 am (UTC)
З дзяцінства памятаю гэтую назву з нарысу Кіркора ў "Живописной России":

"Ещё не далее как в 1850-х годах, в Дисненском уезде, в семи верстах от местечка Докшиц, в казённом селении Гнездзилово, где существует древняя церковь св. Петра, в храмовый праздник, 29 июня, собиралось множество народа из окрестных мест и совершало особаго рода поминки по умершим. Кто только был в состоянии, приводил с собою козу; коз этих торжественно закалывали, жарили и съедали на кладбище, на могилах родных и друзей".
azarkinm
Jul. 15th, 2016 09:57 am (UTC)
Таксама бачыла вытрымкі з Кіркора. Але зараз гэта ўжо падаецца нейкім дзіўным звычаям. На могілках шашлыкі рабіць.
asnoru
Jul. 16th, 2016 11:08 am (UTC)
Мне спадабалася. Асаблiва каплiца - цудоўная насамрэч.
azarkinm
Jul. 18th, 2016 02:46 am (UTC)
Адразу бачна, што аднаўлялася з душой. І вакол капліцы вельмі ўтульна.
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com