AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВАЎКАЛАТА (Віцебская вобласць)

Вёска Ваўкалата, якая знаходзіцца амаль каля мяжы Докшыцкага з Мядзельскім раёнамі, упершыню ўзгадваецца ў 1522 годзе. Маленькая вёска за часы свайго існавання належыла знакамітым сем'ям – Радзівілам, Алелькавічам, Далмат-Ісайкоўскім, Зенковічам, Бжастоўскім, Аскеркам і Шышкам.


Першы драўляны касцёл з'явіўся ў вёсцы ў ХVII ст., яшчэ пры ўладарстве тут Далмат-Ісайкоўскага. А вось каменны будынак паўстаў у Ваўкалаце толькі ў 1884 годзе. Менавіта яго мы можам назіраць і зараз.


Касцёл Іаана Хрысціцеля быў пабудаваны з бутавага камня ў псеўдабарочным стылі. Вышыня і шырыня касцёла аднолькавыя (20 метраў), таму пры знаходжанні побач, масіўнасць і магутнасць будынка ўражвае.


Хаця ўнутранае аздабленне будынка сціплае, выдзяляецца ён сярод іншых касцёлаў пяццю разнымі драўлянымі алтарамі і абразам "Маці Божай з дзіцем". Гэты абраз у срэбраным чаканым абкладзе з'явіўся ў Ваўкалаце ў 1667 годзе, і размяшчаўся спачатку ў першым драўляным касцёле, а з будаўніцтвам новага быў святочна перанесены ў яго.

фота з сайта www.radzima.org

Амаль адначасова з будаўніцтвам касцёла, з'явіліся побач двухярусная званніцца, каменны плот і брама. Цікавы факт з гісторыі – касцёл ніколі не пераставаў дзейнічаць. Службы праходзілі і ў гады Другой сусветнай вайны, і падчас хрушчоўскага атэізму, і падчас гарбачоўскай перабудовы.


Праглядаючы статыстыку можна сказаць, што росквіту Ваўкалата дасягнула ў 1905 годзе, калі ў вёсцы жыло 536 сялян, дзейнічала народнае вучэльня, дзе вучылася 30 хлопчыкаў (дарэчы, была яна адчынена на сродкі сялян), працавала карчма і 2 вятракі. Вядома, гэта не параўнаецца з сучасным жыццём, калі на 328 жыхароў прыходзіцца адна бібліятэка, адзін дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячы садок, лякарня, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, адзін помнік Леніна, помнік загінуўшым у вайне і 3 крамы. Дарэчы, на росквіт Ваўкалаты ў пачатку ХХ ст. прыпала і яшчэ адна падзея, якая звязала вёску з сучаснай ўкраінскай гісторыяй – менавіта ў касцёле Іаана Хрысціцеля быў ахрышчаны дзед былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.


Акрамя касцёла ў вёсцы можна знайсці таксама польскія могілкі 1920 гадоў.

фота tomkad
Tags: Алелькавіч, Аскерка, Бжатоўскі, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Віцебская вобласць, Далмат-Ісайкоўскі, Докшыцкі раён, Зенковіч, Радзівіл, Шышка
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…