AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЗАМОСЦЕ (Мінская вобласць)

Касцёл Святой Барбары з'явіўся ў вёсцы Замосце Слуцкага раёна ў 1620 годзе (па іншым звесткам ў 1649-м). Ён быў пабудаваны ў год калі з Чэхіі былі выгнаны кальвіністы і лютэране; калі ў Гішпаніі бунтавалі сяляне Ла Віслы, а ў Англіі адбываліся хваляванні ў заходніх графствах; калі Канрэліўс Дрэбель збудаваў першую падводную лодку, а музычны свет атрымаў скрыпку ў тым выглядзе, да якога мы ўжо прызвычаіліся; калі ў Паўночнай Амерыцы была заснавана першая англійская калонія Новая Англія, а жыхароў нямецкага горада Вайль-дэр-Штадт напужанаў дождж з жабаў. У гэтыя віхорныя часы ў Рэччу Паспалітай кіраваў Жыгімонт ІІІ Ваза, Слуцкім княжствам валодае Багуслаў Радзівіл, Ворша атрымала герб і ўвесь хрысціянскі свет святкаваў Новы год 25 сакавіка, бо застаецца яшчэ 2 гады, да рашэння папскай канцэлярыі аб пачатку Новага года з 1 студзеня.


Менавіта ў гэтыя часы, пры фундацыі мясцовага шляхціча Андрэя Самуіла Вінкая-Ратомскага пачынаецца будаўніцтва касцёла ў Замосце. Будынак увабраў у сябе спалучэнне стыляў рэнесанса і ранняга барока, а з-за недасканалага выгляда алтарнай частцы лічыцца адметным сярод помнікаў. Пры даследванні будынку, гісторыкі і архітэктары прыйшлі да высновы, што будаваўся касцёл мясцовым не прафесійным дойлідам, які парушыў некаторыя каноны будаўніцтва тых часоў.


Але менавіта гэта акалічнасць і робіць замосцеўскі касцёл сёння яшчэ больш унікальным і непаўторным. Унутранае аздабленне ў ім досыць аскетычнае, толькі нішы былі ўпрыгожаны геаметрычнай ляпнінай.


У 1685 годзе, беларускім мастом Яцакам Хіліцкім, былі выкананы на сценах касцёла тры кампазіцыі з гістарычнай тэматыкай. У XVIII ст. алтарную частку ўпрыгожвала карціна знакамітага мастака Рэчы Паспалітай Шымана Чаховіча – "Укрыжаванне".


Вядома таксама, што ў XVII ст. пры касцёле існавала місія езуітаў, але да якога часу гэты ордэн знаходзіўся ў Замосце вызначыць цяжка. У сярэдзіне XVIII ст. будынак належыў ўніяцкай царкве, у пачатку ХІХ ст – каталіцкаму касцёлу, а пасля падаўлення паўстання Каліноўскага, храм быў пераасвечаны ў праваслаўную царкву.


Але і прадстаўнікі гэтай канфесіі знаходзіліся ў замосцеўскім будынку не доўга, пасля Кастрычніцкая рэвалюцыя праваслаўных пазбавіла храма. У будынку размясцілі культурніцкія, гаспадарчыя і адміністрацыйныя ўстановы.

Сітуацыя змянілася толькі ў пачатку 1990-х, калі па ўсёй Беларусі пачалі вяртаць вернікам былыя рэлігійныя будынкі. Тады ж, вернікі Замосця, атрымала назад будынак, правяла рэстаўрацыю і пераасвяцілі касцёл.

На жаль, гэта адзіны касцёл, а дакладней яго тэрыторыя, які не ўразіў нас. Мы, настолькі, прызвычаіліся падчас вандровак, што тэрыторыі касцёлаў гэта асаблівы сімбіёз дэндрапарка, ланшафтнага дызайна і рэлігійных гісторый, што былі ўражаны поўнай адсутнасцю цікаўвасцяў каля касцёла.


У 1973 годзе, мясцовыя органы вырашылі побач з касцёлам, на перакрыжаванні дарог, размясціць помнік палеглым жыхарам навакольных вёсак. Па два бакі ад скульптурнай групы война і партызана былі выбіты 197 прозвішчаў землякоў. Казаць, што зараз гэты помнік глядзіцца зусім не да места ў Замосце відаць не варта.


Акрамя прыведзеных раней звестак пра Замосце, мясцовыя жыхары і ўраджэнцы могуць ганарыцца яшчэ і тым, што ў вёсцы 23 кастрычніка 1823 года нарадзіўся беларускі і польскі пісьменнік Адам Плуг (сапр. Антон Пяткевіч).

Скончыў Слуцкую гімназію, вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, працаваў настаўнікам на Украіне, сябраваў з Уладзімірам Сыракомлем, сустракаўся з пісьменнікам Дунінам-Марцінкевічам і кампазітарам Станіславам Манюшка. У 1864–66 гадах знаходзіўся ў турме за антыцарскую палітычную дзейнасць. Напрыканцы жыцця пераехаў у Варшаву, дзе з'яўляўся рэдактарам некалькіх часопісаў. Пісаў на беларускай, польскай мовах вершы, апавяданні, артыкулы і нарысы, асноўнымі тэмамі якіх былі грамадскае, палітычнае і культурніцкае жыццё Беларусі. Шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор у сваіх творах.

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Слуцкі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments