AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ХОДАРАЎКА (Віцебская вобласць)

Вёска Ходараўка, Докшыцкага раёна, вядома ў гісторыі з 1690 года, як уладанне Уладзіслава Бжастоўскага і адносілася да маёнтка Сітцы, які знаходзіцца зусім побач. Гісторыкі не ведаюць калі дакладна землі перайшлі ад Бжастоўскіх да іншых уладароў. Але ў пачатку XІХ ст маёнтак Сітцы ўжо знаходзіцца ва ўласнасці Стэфана Дамейка, а Ходараўка стала належыць Славінскім.
Сядзібнага дома Славінскіх у вёсцы не захавалася, ад былых уладароў засталася толькі алея высаджаная ў канцы ХІХ ст. вакол сядзібы. Месца былой сядзібы сёння вельмі лёгка знайсці, бо знаходзіцца яна адразу за сіласнымі вежамі ля дарогі. (каб ведала калі вандравала, абавязкова зрабіла б фота).

Але на жаль, не сядзібай ці прыгожым паркам увайшла вёска на турыстычную мапу Беларусі.

Недалёка ад былой сядзібы, ў бярозавым гае знаходзіцца месца расстрэлу. 27-29 чэрвеня 1944 года тут былі расстрэляны 200 ваеннапалонных італьянцаў і 600 вязняў канцлагера "Лібараўшчына".


Італьянцам абвясцілі, што салдат, нарэшце, адпраўляюць да хаты на самалёце, які будзе чакаць у вёсцы Сітцы. Пад канвоем, 200 чалавек вывелі са станцыі Параф'янава, дзе яны працавалі на будаўніцтве ваенных аб'ектаў і адправілі да месца расстрэлу.


Вязням канцлагера нічога не патлумачылі, іх проста сагналі ў машыны і вывезлі ў Ходараўку.


Расстрэльнай камандай у Ходараўцы былі карнікі з Зондэркаманды-9 СД, у якую ўваходзілі не толькі немцы, але і рускія. У 1977-78 гадах адбыліся судовыя працэсы над тымі, хто ўдзельнічаў у гэтых растрэлах.

Пасля вайны на месцы дзе расстралялі 800 чалавек быў пасаджаны гай, а ў 1969 годзе пастаўлены абеліск.


Мемарыяльны ж комплекс з'явіўся ў Ходараўцы ў 1992 годзе пры падтрымцы італьянскага ўраду. 27 кастрычніка адбылося яго адкрыццё.


Штогод, 7 лістапада, ля помніка праходзіць імша ў памяць расстраляным ля Ходараўцы, з большага на ёй прысутнічаюць жыхары мясцовых вёсак і школьнікі.
Tags: Бжастоўскі, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Віцебская вобласць, Дамейка, Докшыцкі раён, Другая сусветная, Славінскі, мемарыял
Subscribe

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Кіно і закачка

    Спадарства, адкуль вы качаеце фільмы з Нэта? Шукала некаторыя еўрапейскія фільмы апошніх гадоў, але на торанце.ру не знайшла. Можа падкажыце яшчэ…

  • "Рыжик в Зазеркалье"

    Няўжо беларусы знялі якасны фільм... хаця раней наша кінематаграфічная школа была вельмі моцнай менавіта сяброд дзіцячых фільмаў.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments