AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ГЛЫБОКАЕ (Віцебская вобласць). Частка 2.

ГЛЫБОКАЕ (Віцебская вобласць). Частка 1 http://azarkinm.livejournal.com/175405.html


Вандруем далей?


Што ж яшчэ цікава паглядзець турысту ў Глыбокім.

Да гістарычных мясцінаў у мястэчку адносяцца старыя каталіцкія могілкі – Капцёўка.


На іх можна пабачыць:

Капліца св.Іллі пабудаваная на могілках у канцы ХVІІІ ст.



фота з www.globus.tut.by

Калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была прынята 3 траўня 1791 года і з'яўляецца першай Канстытуцыяй у Еўропе, і другой у свеце (першая ў свеце – Канстытуцыя ЗША у 1787 годзе).


Польскія ваенныя могілкі, дзе пахаваны жаўнеры савецка-польскай вайны 1920 года.




Магіла барона Мюнхаўзена, якая была знойдзена некалькі год таму краязнаўцам Уладзімірам Скрабатуном і з тых часоў прыцягвае да сябе турыстаў.


Зразумела, што гэта не той самы Мюнхаўзен, але з'яўленне гэтага пахавання надало турыстам яшчэ адну падставу наведваць Глыбокае. З-за адсутнасці ў нас дакладнай мапы з месцам спачыну Мюнхаўзенаў, мы зладзілі сваеасаблівы квэст па пошуку. Таму... фатаздымкі вам у дапамогу, пазначаць дакладнае месца на мапе не буду. Глядзіце на фота, шукайце асаблівасці, падказкі і стварайце свой квэст.




У 2014 годзе, калі горад адзначаў сваё 600-годдзе, каля Капцёўскіх могілак быў усталяваны помнік знакамітаму барону.


Апошнія гады, горад напаўняецца ўсё новымі вобразамі і скульптурамі.

Галерэя выбітных ураджэнцаў Глыбоччыны (2012 год).




Сярод бюстаў можна знасці выявы гісторыка і палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага, мастака Язэпа Драздовіча, актора і рэжысёра Ігната Буйніцкага, авіяканструктара Паўла Сухога, айца сучаснага іўрыта Эліэзера Бэн-Іегуда, пісьменніка, аўтара рамана "Знахар" Тадэвуша Дапенгі-Мастовіча, ну і вядома бюст знакамітага фундатара Язэпа Корсака.




Помнік Кнізе (2012 год).

Знаходзіцца на зялёнай тэрыторыі цэнтральнай плошчы паміж сучаснай царквой і Траецкім касцёлам.

Там жа можна пабачыць і скульптуру "Іесус Хрыстос і самаранка" (2014 год).


"Дзед-глыбачанін", 2015 год, на беразе Кагальнага возера.

фота з сайта www.nn.by

Гэты дзед мае гістарычны прататып. У скульптуры ўвасобілі постаць краязнаўца, гісторыка, жыхара Глыбокага Аляксандра Сабалеўскага, які ў 87 год пачаў пісаць кнігу пра гісторыю Глыбоччыны, а праз 4 гады яшчэ і выдаў яе. Помнік пастаўлены на ахвяраванні яго ўнукаў.

Дарэчы, упарадкаванне набярэжнай вакол возера Кагальнае прызнана лепшым у краіне. Там пракладзены веласцежкі, пастаўлены альтанкі, зладжаны месцы адпачыну з кафэ і дзіцячымі зонамі.


Помік "Сям'я". У 2016 годзе размешчаны недалёка наберажнай возера Кагальнага.

не маё фота, проста не пазначыла дзе брала

"Глыбоцкая вішня" (2013 год).

Помнік адчынілі ў год першага фестывалю "Глыбоцкай вішні", які зараз праходзіць штогадова ў мястэчку. Глыбоччына багата сваімі вішнёвымі садамі, а дзякуючы Баляславу Лапыру (1895–1945), які тут жыў і працаваў у 1930-я гады, навакольныя вёскі маюць разнастайныя гатункі гэтых дрэў. Баляслаў быў таленавітым аграномам-селекцыянерам, які арганізаваў аграрныя курсы для сялян, стварыў беларускі тэатральны гуток і прымаў удзел у пастаноўках. За "агітацыю беларускасці" ва ўзросце 44 год быў адпраўлены польскай уладай на пенсію з пасады павятовага агранома. У 1943 годзе разам з сям'ёй з'ехаў у Нямеччыну, але пасля сканчэння вайны вярнуўся ў Глыбокае. У 1945 годзе быў закатаваны на допыце НКВДзістамі. Жонка пасля знікнення мужа перапісала чатырох дзяцей на сваё дзявочае прозвішча і з'ехала ў Гданьск.

Мне сустрэўся цудоўны артыкул, дзе пераплялося ўсё – і сучаснасць, і лёс Лапыра, і вайна, і зруйнаваныя помнікі Глыбокага. Пачытайце, думаю, будзе цікава і вам http://www.svaboda.org/a/24979679.html


Малюнкі, якія маглі стаць афіцыйным лагатыпам Фэста. Перамог №2, хаця мне больш падабаецца з аленем.

Насупраць помніка вішні, ў "Парку Перамогі" можна знайсці помнік загінуўшым у Другой сусветнай вайне,


і помнік жыхарам мястэчка, якія загінулі ў Афганістане.


Алея Ліхтароў (2016 год).


13 ліхтароў з рознай тэматыкай размясціліся вакол возера Вялікае і ўздоўж канала, які злучае Вялікае з Кагальным возерам. Як па мне, дык літары выглядзяць недарэчна і праставата. Але на густ сяброў няма, камусьці ж яны падабаюцца.


Да апошняга часу ў горадзе быў яшчэ адзін помнік, які прыцягваў турыстаў сваёй недарэчнасцю. Гэта помінік самаму дзіўнаму Леніну, які можна было знайсці ў нашай краіне. Некалькі год таму яго прыбралі на "рэстаўрацыю", але назад так і не вярнулі.

фота ад darriuss
Блукаючы па гораду ў пошуках гістарычных будынкаў і гарадскіх скульптур, можна завітаць і ў гісторыка-этнаграфічным музей, які размясціўся на вул.Энгельса 24, у будынку былога гарадскога савета. Найбольшую каштоўнасць тут прадстаўляюць малюнкі і дыванкі знакамітага мастака Язэпа Драздовіча.

Побач з Глыбокім, недалёка ад былога кляштара базыльян знаходзіцца Мемарыяльны комплекс "Борак".

фота з сайта www.kraj.by

Мемарыяльны комплекс быў пабудаваны ў аднайменным урочышчы ў 1964 годзе на месцы, дзе былі забіты італьянскія і савецкія ваеннапалонныя Беразвецкага канцлагера. Адміністрацыя канцлагера знаходзілася ў будынках кляштара, а вязняў трымалі на адкрытай пляцоўцы непадалёк. Тут не было ніякіх будынкаў і, каб сагрэцца, палонныя капалі ямы, дзе можна было размясціцца па некалькі чалавек. Капалі па вечарах і ў начы, бо днём была яшчэ праца на чыгуначнай станцыі, дзе разгружалі вагоны і разбіралі ўзарваныя партызанамі шляхі. Тых, хто замёрз, ці памёр ад хваробы вывозілі ва ўрочышча, дзе скідвалі ў агульную яму. А з набліжэннем савецкіх войскаў усе ваеннапалонныя канцлагера былі вывезены ў лес і растраляны.

фота з сайта www.belarus.by

Адразу пасля Другой сусветнай вайны Борак наведала камісія, якая пацвердзіла факт злачынства. 27 тысяч салдат, якія засталіся назаўсёды невядомыя, былі пахаваны ва ўрочышчы. У 1946 годзе тут быў усталяваны абеліск, а ў 1964 адчынены Мемарыяльны комплекс.

фота ад biggoga

Ёсць у Глыбокім і свой Дэндрапарк, які быў закладзены ў 1963 годзе інжынерам па лясным культурам Віктарам Ламакай для вывучэння магчымасцяў вырошчвання розных відаў у розных кліматычных умовах. Знаходзіцца ён каля трасы Глыбокае-Полацак, усяго ў 1,5 км ад горада і займае тэрыторыю ў 8 га. Супрацоўнікі рупліва сабралі тут каля 500 відаў раслін з усіх кантынентаў планеты. Па колькасці прадстаўленых відаў Глыбоцкі дэндрапарк саступае толькі Батанічнаму саду Акадэміі Навук у Мінску.

фотакалаж па фатаздымкам vinka_tinka2, aofedorov , форум www.globus.tut.by і www.аif.by

Парк разбіты на 12 зон, тут высаджана каля 1100 дрэваў, 26 000 кустарнікаў, 4,6 км жывой агароджы, выстаўлена 12 шпалер для вьюноў, зроблена 3 вадаёма, дзе растуць разнастайныя водныя расліны, а на адным схіле зроблена альпійская горка, якая займае прастору ў 60 м.кв.
Сярод рэдкіх раслін тут можна сустрэць: гінгко, аксаміт амурскі, радэндрон катаўбінскі, елку змеявідную, ліпу крупналістую, ціс ягадны, арэх манчжурскі сэрцавідны шэры, бук лясны, конскі каштан, чаромху Маака. Для ўтульнасці наведвальнікаў у парку знаходзяцца альтанкі і выстаўлены лаўкі. І самая галоўная асаблівасць дэндрапарка – усе сцежкі парка засаджаны травой і абкошаны.

Побач з дэндрапаркам размешчана зона з аленямі.

форум www.globus.tut.by

Што ж прывесці з вандроўкі ў мястэчка ГЛЫБОКАЕ?

На першым месцы – вядомая Глыбоцкая сгушчонка , на другім месцы – іншыя малочныя вырабы Глыбоцкага малочнага камбіната www.glmkk.by, і на трэццім – глыбоцкія кілбасы www.glubmk.by/katalog.php. А яшчэ, не забывайце ў крамах, што амаль усе раённыя цэнтры маюць свае хлебзаводы. Таму, заўсёды ёсць, што пакаштаваць новага ў Беларусі.

І самае апошняе, што трэба ведаць турысту ў Глыбокім. Дзе ж знаходзяцца помнікі. :-)





Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Вітгенштэйн, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, Зяновіч, Корсак, Радзівіл
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments