AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ПОРПЛІШЧА (Віцебская вобласць)

Упершыню вёска Порплішча Докшыцкага раёна ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах пад 1529 годам, як уладанне Сямёна Чартарыйскага. Праз некалькі год Чартарыйскі прадаў маёнтак з землямі свайму суседу Юрыю Зяновічу. Яго нашчадкі валодалі Порплішчам да XVII ст, пакуль са шлюбам дачкі Зяновіча не перайшлі спачатку да Радзівілаў, а пасля да Вітгенштэйнаў.


Сучасныя турысты знойдуць у вёсцы старую царкву і не вельмі стары касцёл.

Ёсць прыгожае паданне пра з'яўленне ў Порплішчы царквы. Аднойчы князь, імя якога засталося невядомым, калі блукаў у мясцовых балотах, раззлаваўся і назваў мясціны проклятымі, а каб пазбавіць іх злога духа, пасля выратавання пабудаваў тут каплічку, якую пазней перабудавалі ў царкву.

Драўляная, ўніяцкая, Спаса-Прэабражэнская царква з'явілася ў Порплішчы ў 1627 годзе і была пабудавана без а ні воднага цвіка. Напрыканцы XVIІI ст яна была значна перабудавана.


Уніяцкай царква стала праваслаўнай у вёсцы ў1864 годзе. А зачынена яна была яшчэ раней, пасля скасавання Брэсцкай уніі ў 1839 гозе, калі адбылося аб'яднанне ўніяцтва з праваслаўем. Новыя ўладары ў 1883 годзе крыху перабудавалі храм – перад уваходам збудавалі трохярусную званніцу. Сёння царкву называюць унікальнай не толькі з-за таго, што з'яўляецца яна адной з найстарых драўляных будынкаў у нашай краіне, але і таму, што ўнутранае аздабленне, якое існавала пры ўніятах, было выкарыстана і праваслаўнымі. Так, у царкве, сёння можна пабачыць абразы XVIII i XIX ст, а фрагменты драўлянага алтара XVII ст знайсці ў афармленні іканастаса ХІХ ст.

фота ад antonsm


фота ад antonsm

Напрыканцы ХІХ ст, побач з царквой быў пабудаваны царкоўны маёнтак і выкапана сажалка, якая атрымала назву "Паповая".

У савецкі перыяд рэлігійны будынак не быў зачынены, і вернікі з наваколля маглі наведвацца ў Порплічша на малітвы.

А з 2012 года на харах царквы, быў адчынены маленькі музей праваслаўных царкоўных рэчаў.

фота з www.globus.tut.by


фота з www.globus.tut.by

Звязана са Спаса-Прэабражэнскай царквой, і крыху канфузная сітуацыя, дакладней іх было дзьве.

З цягам часу, барабан купальнай вежы нахіліўся і стаў нагадваць пізанскую вежу. Мясцовы бацюшка, не доўга думаючы, вырашыў з дапамогай прыхаджан адрамантаваць храм, праўда забыўся ён на тое, што царква з'яўляецца гістарычным помнікам, а не ўласным домам. І пачаў з дапамогай звычайных будаўнікоў умацоўваць фундамент і сайдынгам упрыгожваць вежу. Не ведаю, якія планы былі ў яго, але падняўся вялікі рэзананс і працы спынілі. Вось так і стаіць з 2009 года Спаса-Прэабражэнскай царква ў якой драўляныя дошкі XVII ст абшыты зялёным сайдынгам ХХІ стагоддзя.


А другі рэзананс выклікала аб'ява на дзвярах, усё той жа царквы. Не ведаю, колькі яна вісела на дзвярах, але ў 2016 годзе, падчас нашых вандровак, яе ўжо там не было.


Нягледзячы на адмоўную рэакцыю мясцовых жыхароў на людзей з камерамі (быў выпадак, што адна з прыхаджан накінулася з лаянкай на журналістаў канала ЛАД, калі падумала, што гэта "апазіцыйныя людзі прыйшлі зноўку рэпартаж рабіць пра сайдынг") нам царква спадабалася. Сідзячы на лаўцы каля кветніка, адчуваецца нейкая замілаванасць і спакой. Будзеце ў тых краях, то спыніцеся каля драўляных сцен і дакраніцеся да іх, паспрабуйце адчуць подых стагоддзяў нашага краю – калі віравалі войны, калі змяняліся рэлігіі і адбываліся паўстанні.

Праз дарогу ад царквы знаходзіцца касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралеўны, які быў пабудаваны ў вёсцы ў 1937 годзе пад кіраўніцтвам вікарыя з Параф'янава.


Касцёл дзейнічаў дзесяць год, пакуль у 1948 годзе яго не зачынілі, а ксяндза арыштавалі і саслалі ў Сібір. Праз некалькі год тая ж бяда нападкала і праваслаўнага святара. Абодвум далі па 10 год ссылкі.


Прыблізна з тых часоў навакольныя жыхары распавядаюць жахлівыя гісторыі пра бязбожнікаў-камуністаў. Так, пасля закрыцця касцёла, старшыня калгаса вырашыў зняць крыж з купала і адправіў на працу некалькі падначальных. Працоўныя знялі не толькі крыж, але і разабралі касцёльную вежу. А праз некалькі дзён маланка патрапіла ў прыпынак, дзе хаваліся людзі ад навальніцы і забіла толькі дваіх, якія крыж каталіцкі і здымалі. Пасля ліквідацыі парафіі, савецкая ўлада размясціла ў будынку касцёла школу механізатараў, а затым майстэрню, якая дзейнічала ў Порплішчы да 1990-х гадоў. У 1993 годзе касцёл вярнулі вернікам.

Дарэчы, для знаўцаў літаратуры вёска вылучаецца яшчэ і тым, што тут падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў дзеяч беларускага эміграцыйнага руху, пісьменнік Кастусь Акула. Але думаю, большасць сучасных жыхароў Порплішча нават пра гэта і не ведае.
Tags: Вандроўкі Беларусь, Вітгенштэйн, Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Зяновіч, Радзівіл, Чартарыйскі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments