AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі

Калі пісала гэты матэрыял, то ў першую чаргу хацела для сябе зразумець асаблівасці манаскіх ордэнаў і крыху даведацца пра іх гісторыю і адрозненні. Бо вандруючы па Беларусі заўсёды сутыкаешся з іх вялікай архітэктурнай спадчынай. Пра ордэны, зносіны, аддзенне, побыт манахаў можна пісаць шмат, і я ледзьве не закапалася ў стосах кніг ды артыкулаў па гэтай тэматыцы. Для мяне гэтыя веды былі вельмі карыснымі, таму, спадзяюся, могуць быць патрэбнымі і вам.
-----------------------------------


бенедыктынцы

Канец ХVІІІ ст. для нашай гісторыі быў характэрны існаваннем шматлікіх манаскіх ордэнаў. Іх вялікая колькасць рабіла рэлігійнае прадстаўніцтва ў краіне цікавым, непаўторным і стракатым. Яны валодалі землямі, людзьмі, маёнткамі, атрымлівалі прывелеі ад каралёў і князёў, будавалі на сваіх землях касцёлы і кляштары, стваралі манаскія і свецкія школы, першымі адчынялі друкарні. Кляштары розных ордэнаў у ХV-ХІХ стст. – гэта скарбонка ведаў, бо там перапісваліся і захоўваліся летапісы, ствараліся вялікія бібліятэкі, збіраліся разнастайныя гістарычныя дакументы.

Дамініканцы, базыльяне, францысканцы, брыгіткі, бенедыктынцы, аўгусцінцы, езуіты, кармеліты, картузіанцы, трынітарыі і бернардзінцы маліліся, ішлі ў паломніцтва, прымалі да сябе новых паслушэнцаў, праводзілі хрост, вянчанне, ладзілі хрэсны ход і набажэнствы па ўсёй краіне. І ва ўсіх іх была ўнікальная вопратка, характэрная толькі для гэтага ордэна.

Заплючыце вочы і ўявіце, што вы патрапілі ў Менск пачатку ХІХ ст. Каго вы там пабачыце?


Бернандзінцы і бернандзінкі, езуіты, базыльяне і базыльянкі, дамініканцы і бенедыктынкі, францысканцы і кармеліты, беніфраты хадзілі па вуліцах горада. А калі дадаць яшчэ служкаў праваслаўя, іўдаізму, іслама і пратэстантызму, і ўсе яны ў рэлігійным аддзенні, то вы можаце адчуць, якім разнакаляровым быў Менск. Такая ж рэлігійная стракатасць была характэрна амаль для усіх буйных гарадоў нашай краіны. Гродна і Берэсце, Віцебск і Магілёў, Нясвіж і Полацак, Ворша і Гомель мелі ў горадзе па некалькі кляштараў. Агулам перад першым падзелам Рэчы Паспалітай на беларускіх землях дзейнічала каля 25 каталіцкіх манашэскіх ордэнаў.

бернандзінкі

І хаця іх было шмат, усё ж такі ўсе яны мелі амаль аднолькавыя звычкі і распарадкі дня. Так, у залежнасці ад прапісаных у статуце ордэна нормаў манахі маліліся па некалькі разоў на дзень, прычым для кожнага часу дня была характэрна свая малітва. Як правіла, звалі на малітву наўмысным звонам, які апавяшчаў наваколле, што праз некалькі хвілін пачнецца абедзенная ці вечаровая малітва. Характэрнай рысай для таго часу былі галасавыя малітвы, а не ціхая шэптам хвала Богу, як сёння. Малітвы спяваліся і вымаўляліся ў кляштарах ва ўнісон. Сумесныя малітвы лічыліся найбольш дзейснымі, таму знайсці аднадумца і памаліцца разам была характэрнай рысай не толькі для манахаў, але і для звычайных хрысціян. Для нас, сучасных полуатэістаў некаторыя факты рэлігійнага жыцця падаюцца архаічными і паказушным. Але памаліцца ў дарозе, за сталом, з сябрамі і вандроўнікамі лічылася праяўленнем веры. Прытым, калі гучала прапанова аб малітве, то гэта была прапанова ад чыстага сэрца, а не дзеля блазнерства. Насельніцтва краіны верыла ў Бога, баялася кары нябёсаў і ўсялякімі словамі і дзеяннямі спрабавала замілаваць вышэйшых духаў і святых. Заможныя людзі спрабавалі знайсці збаўленне ад сваіх зямных грахоў, збудаваўшы касцёлы, цэрквы і ахвяруючы вялікія грошы на ўтрыманне кляштараў. Бедныя збаўленне знаходзілі праз свечкі і дробныя ахвяраванні.

трынітарыі

З малітвамі манахаў усё зразумела, а што рабілі паслушнікі кляштараў у вольны час? Збольшага чыталі і атрымлівалі адукацыю. Калі пры кляштарах меліся летапісы, зводы правілаў, то іх маглі перапісваць асобна вызначаныя на гэту працу браты. Але агулам заняткі залежылі ад пары году. Так, у зімовы час, калі на вуліцы студзёна, і няма чым заняцца, больш часу адводзілася на адукацыю. Летам жа браты і сёстры ордэна знаходзілі працу за яго сценамі. Усе кляштары мелі каля сцен надзел зямлі, дзе вырошчвалі для сябе гародніну і садавіну, вядома, заўсёды з'яўляліся лішкі, якія прадавалі і тым самым зараблялі грошы для існавання кляштара. Некаторыя кляштары, дзякуючы добрым лекавым сродкам, якасным настойкам, музычным і іншым навучальным установам, былі вядомыя не толькі ў ВКЛ, але і за яе межамі. Прытым школы пры кляштарах адрозніваліся прадметамі, якія там выкладаліся, і гэта, як бы зараз сказалі мы – сваеасаблівая спецыялізацыя школаў.

назарэцянкі

Жылі манахі ў кельях, вузкіх, маленькіх пакоях з вакенцам пад столяй, дзе ўсё было растаўлена так, каб падчас малітвы не адцягваць увагу ад зварота да Бога. Ложак, зэдлік і маленькі стол – асноўныя атрыбуты кельі. Але не ўсе ордэны дзялілі кляштар на кельі: так, у бенедыктынцаў для адпачынку выкарыстоўваўся агульны вялікі пакой, дзе манахі спалі ў адзенні, бо іх маглі падняць у любы момант па загаду абата.

Усім без выключэння манахам нельга было жартаваць, смяяцца, паводзіць сябе неадпавядна свайму статусу. Ухвалялася маўчанне і ціхмянства, а гаварлівасць лічыталася адным з галоўных грахоў. У залежнасці ад таго, які быў ордэн (жабрацкі ці не), побыт паслушнікаў розніўся. Так, для жабрацкіх ордэнаў былі характэрны драўляныя міскі і простыя кубачкі, вельмі простая ежа, якая ў нашай краіне зводзілася да міскі з рэпай, лусты хлеба і віна. Па святах з'яўлялася гародніна і мяса. Звычайныя ордэны былі не на столькі строгія да унутранага побыту манахаў.

дамініканцы

Кіраўнік ордэна зацвярджаўся папай рымскім і яму падпарадкоўваўся. Галоўнай рэзідэнцыяй кіраўніка лічыўся манастыр, дзе з'явіўся ордэн, але сам кіраўнік амаль заўсёды быў у раз'ездах, бо яму трэба было кантраляваць вялікія тэрыторыі. Ордэны па тэрытарыяльнаму прынцыпу дзяліліся на правінцыі, а правінцыя складалася з вялікай колькасці манастыроў. Манастыры, якія знаходзіліся на сучаснай тэрыторыі Беларусі, адносіліся ці да Літоўскай, ці да Рускай правінцыі, зрэдку да Польскай (у асноўным – манастыры сучаснага Брэсцкага раёна). У кожнай правінцыі адзін кляштар ордэна абіраўся рэзідэнцыяй кіраўніка правінцыі, а ўсе астатнія яму падпарадкоўваліся.

Асноўная частка каталіцкіх манаскіх ордэнаў прыйшла да нас з тэрыторыі сучаснай Польшчы. На тэрыторыі ВКЛ асноўная колькасць ордэнаў з'явілася прыблізна ў ХV– ХVІ стст. Але гэта не значыцца, што ў наступныя стагоддзі новыя ордэны не з'яўляліся. З'яўляліся, проста не так масава ў ХV– ХVІ стст. Увогуле, асноўныя рэлігійныя тэндэнцыі, якія былі характэрны для Еўропы, былі характэрны і для ВКЛ, толькі хіба з затрымкай на некалькі дзесяцігоддзяў, бо трэба ж было тым жа Радзівілам, Сапегам ды Пацам з'ездзіць у Еўропу, зацікавіцца ордэнам, а пасля прыехаць і фундаваць яго існаванне тут.

Вядома, на гэта сыходзілі гады.


Атрымаўшы мінімальныя веды пра жыццё кляшатараў, давайце паспрабуем разабрацца ў разнастайнасці ордэнаў, спынемся на асаблівасцях і гісторыі тых, хто дзейнічаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Аўгусцінцы http://azarkinm.livejournal.com/177151.html
Базыльяне
Баніфратры http://azarkinm.livejournal.com/177398.html
Бенедыктынцы http://azarkinm.livejournal.com/177450.html
Бернардзінцы
Брыгіткі http://azarkinm.livejournal.com/178212.html
Дамініканцы http://azarkinm.livejournal.com/178674.html
Езуіты http://azarkinm.livejournal.com/179091.html
Іааніты
Камуністы
Кармеліты http://azarkinm.livejournal.com/179407.html
Картузіанцы http://azarkinm.livejournal.com/180477.html
Назарэцянкі http://azarkinm.livejournal.com/180542.html
Трынітарыі https://azarkinm.livejournal.com/183012.html
Францысканцы https://azarkinm.livejournal.com/183423.html
Tags: Вандроўкі Беларусь, Манаскія ордэны
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 29 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…