AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі. АЎГУСЦІНЦЫ

Аўгусцінцы (лац.augustiniani)

Гісторыя. Жабрацкі каталіцкі ордэн. Лічыцца, што ён быў створаны ў 391 годзе біскупам горада Гіпон (Паўночная Афрыка) Аўрэліем Аўгусцінам (354-430). На самой справе ж ён узнік у 1256 годзе пасля злучэння 4 італьянскіх аб'яднанняў манахаў-пустэльнікаў і быў зацверджаны папай рымскім пад назвай "Ордэн пустэльнікаў святога Аўгусціна". У аснову дзейнасці былі пакладзены "Правілы св.Аўгусціна", якія нібыта былі напісаны ім жа. У ХVI ст. у Еўропе аўгусцінцы падтрымалі рэфармацыйны рух, што прывяло іх да росквіту (хоць і да часовага).

Манахі адмаўляліся ад асабістай ўласнасці і строга выконвалі правілы, прапісаныя св. Аўгусцінам. Асноўным законам ордэна лічылася любоў да Бога і пастаяннае збавенне ад грахоў, назапашаных за жыццё. Таксама ім прадпісвалася ненавязліва ўказваць іншым на іх грахі. Яны праводзілі аналогію паміж трыма здольнасцямі душы (памяць, роздум, воля) і трыма абліччамі Троіцы (Бог-Айцец, Бог-Сын і Святы Дух).

Ордэн мае жаночую галіну.


Вопратка. Чорная суконная рыза з вострым капюшонам, доўгімі шырокімі рукавамі і скураны пояс выкарыстоўваліся як святочае адзенне і адзенне для выхаду за межы манастыра. Для паўсядзённага жыцця ў абшчыне, манахі апраналі рызу з белай шэрсці.


ВКЛ. На тэрыторыі ВКЛ ордэн з'явіўся ў ХV ст. і быў самым нешматлікім сярод прадстаўленых жабрацкіх ордэнаў. Кляштары меліся ў Берасці (на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці), Гародні і Міхалішках (ніводны з іх да нашых дзён не захаваўся). З захаваўшайся архітэктурнай спадчыны аўгусцінцаў можна пабачыць сёння толькі касцёлы ў Міхалішках, Быстрыцы і Крамяніцы. Усе яны знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласці.


Сучаснасць. Сёння аўгусцінцаў, з разнастайнымі дзяленнямі (на эрэмітаў, канонікаў, босых, рэкалектаў) у свеце налічваецца каля 4 700 чалавек. Яны працуюць у прыходах, школах, каледжах і місіях. Іх галоўная мэта – пастырская праца і распаўсюджанне ведаў.

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html
Tags: Манаскія ордэны
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments