?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Бенедыктынцы (лац.Benedictini)

Дывіз."Маліся і працуй"

Гісторыя. Ордэн быў заснаваны ў 530 годзе Бенедыктам Нурсійкім у італьянскім Монтэ-Касіна. Спачатку існавання кляштары мелі аўтаномію і карысталіся шматлікімі атрыманымі прывелеямі, што прывяло да іх узбагачэння. Вельмі хутка ордэн стаў лічыцца адным з самых багатых ордэнаў Еўропы.


Статут патрабаваў ад бенедыктынцаў сталага жыхарства ў кляштары, паслушэнства, устрымання і жабрацтва, але росквіт ордэна прывёў да адмоў ад некаторых прынцыпаў. Розныя падыходы да трактовак статута паклалі пачатак рэформам, якія падзялілі бенедыктынцаў на картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камальдулаў. Са з'яўленнем у ХІІІ ст. францысканцаў і дамініканцаў ордэн пачаў губляць сваю папулярнасць у Еўропе.

Ордэн меў жаночую галіну.


Мэта ордэна – прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці, фізічная і разумовая праца, а таксама выхаванне моладзі.


Вопратка. Першыя манахі-бенедыктынцы насілі адзенне карычневага колеру, але з цягам часу іх рыза стала чорнай. Традыцыйным адзеннем была чорная непрыталеная туніка з вострым капюшонам і скураным рэмнем. Паверх тунікі апранаўся манаскі медальён (скапуляры) з выявай св. Бенедыкта. Кіраўнікі і абаты часта хадзілі з высокім прыгожым кіем, як у епіскапаў і насілі першы крыж (крыж, які надаецца пры прыняцці ў манахі). Жанчыны ордэна насілі чорную рызу са скураным рэмнем, на галаву апраналі белую шапку, якую пакрывала белая хустка, а зверху пакрывалася ўсё чорным вэлюмам. У залежнасці ад рэгіёну апранаўся манаскі медальён ці першы крыж (крыж, які даваўся пры прыняцці ў манашкі). Толькі ў бенедыктынак ВКЛ у манаскай рызе была рэгіянальная асаблівасць. Яны атрымалі права прышываць да верхняга чорнага вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, які напамінаў пра ахвяры ордэна падчас Паўночнай вайны 1700-21 гадоў.

ВКЛ. Бенедыктынцы прыйшлі на тэрыторыю ВКЛ з Польшчы ў ХІІІ ст. і мелі пры кляштарах свае школы, бібліятэкі з рэдкімі зборамі кніг, скрыпторыі (дзе перапісваліся кнігі і летапісы). Калі ў Еўропе яны саступілі першынства дамініканцам і францысканцам у ХІІІ ст., то ў ВКЛ перыяд заняпаду прыйшоў пазней – у сярэдзіне ХІV ст. Пры жаночых кляштарах існавалі школы для дзяўчат са шляхецкіх сем'яў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай царскі ўрад аб'яднаў усе бенедыктынскія плыні і іх кляштары ў бенедыктынска-цэстэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830-31 і 1863-64 гадоў кляштары на тэрыторыі былой ВКЛ былі зачынены.

Архітэктурная спадчына бенедыктынцаў і бенедыктынак на сучаснай тэрыторыі Беларусі захавалася толькі ў выглядзе будынкаў карпусоў кляштараў (Гарадзішча, Слонім) і званніцы (Нясвіж). У Менску кляштар і касцёл бенедыктынак зруйнавалі ў 1964 годзе.


Сучаснасць. Зараз ордэн налічвае па ўсяму свету 7 079 манахаў і 353 манастыры. Іх галоўная мэта – малітвы, інтэлектуальныя веды, рэлігійнае мастацтва і місіянерская праца.


Цікавы факт. Вернікі лічаць, што менавіта медальён св.Бенедыкта надзелены ахоўнай здольнасцю. Яго замацоўваюць на дзвярах і сценах дома падчас эпідэмій, трымаюць у стайнях і хлеве, каб не было падзяжу жывёлаў. Пры будаўніцтве хаты ці касцёла медальён замуроўваюць у яго падмурак, а каб быў ураджай, закопваюць у полі. Прадбачлівыя гаспадары нават кідюць яго ў студню.

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
livejournal
Feb. 16th, 2017 10:30 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 06:37 am (UTC)
А пра адносіны да медальёнаў - гэта ж натуральна, як з паганскмі зачурамі )
azarkinm
Feb. 17th, 2017 06:52 am (UTC)
Што такое зачуры?
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 07:03 am (UTC)
Амулеты, талісманы - рэчы да шанцавання.
azarkinm
Feb. 17th, 2017 07:25 am (UTC)
Ну так. Адныя крыніцы - галоўнае стаць багатым і шчаслівым. А тое як шчасце прыцягнуць, з дапамогай, якога Бога не важна. )) А ў нашага народа часта звыклая з'ява і паганскімі звычкамі, і рэлігійнымі шчасце спрабаваць прыцягнуць. )))
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 07:44 am (UTC)
Так, у нас гэтага шмат. Дарэчы, і ў Лацінскай Амерыцы таксама.
azarkinm
Feb. 17th, 2017 07:52 am (UTC)
Што працягваюць звяртацца да багоў плямён Майя?
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 07:57 am (UTC)
У нейкім сэнце. Напрыклад, у іх ёсьць дзень памерлых (кшталту нашых дзядоў ці радаўніцы), у які яны ядуць сахарныя чарапы. Ці вось яшчэ лепей - Хрыста ды Мадонну ўяўляюць як неграў. Шмат чаго такога ёсьць )
azarkinm
Feb. 17th, 2017 08:21 am (UTC)
Паганскія святы шмат дзе ёсць і ўпрынцыпе добра, што людзі яшчэ захоўваюць не толькі рэлігійныя традыцыі, але і народныя. Разнастайнасць заўсёды добра.
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 10:00 am (UTC)
Я ўвогуле хучэй за малітвы ў прошчах, ля крыніц ды камянёў, чым у храмах, дзе вісяць прэйскуранты "за услуги".
azarkinm
Feb. 17th, 2017 10:32 am (UTC)
Па-першае, прэйскуранты вісяць толькі ў праваслаўнай царкве. Па-другое, нашы людзі як не круці, збольшага праваслаўныя атэісты, тут вераць, а тут крыху не.
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 11:05 am (UTC)
Як я бачу, мы ўсе з большага паганцы. І мне гэта да спадобы. Таму што паганства - гэта перш за ўсё павага. Да сусвету, да іншага, да сябе.

А царква - любая - гэта галоўным чынам сацыяльны інстытут, дзе галоўным мае быць гэты інстытут і яго галава, а не чалавек і яго адносіны з сусветам.
azarkinm
Feb. 17th, 2017 12:32 pm (UTC)
У ЖЖ не хапае кнопкі ЛАЙК. ))
pan_dohva
Feb. 17th, 2017 01:39 pm (UTC)
Кажуць, ёсьць у новай версіі)
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com