AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Музей "Беларусь міні "

"Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў.

Яго асноўная мэта для мяне відавочна – "Прыйсці. Пабачыць. Захацець з'ездзіць". Менавіта так спадзяюся і задумвалі яго аўтары. Хаця ёсць яшчэ адзін варыянт для тых, хто вандраваць не можа – "Прыйсці. Пабачыць. Парадавацца, што ёсць".



У музеі прадстаўлены для агляду мініацюрныя мадэлі нашай з вамі архітэктурнай спадчыны. Наведвальнікі могуць пабачыць і Каменецкую вежу, і Нясвіжскі палац, і Брэсцкую крэпасць, і Крэўскі замак. Вельмі моцным ходам з боку арганізатараў з'яўляецца даць магчымасць наведвальнікам не толькі паглядзець на прыгожыя копіі будынкаў, але і атрымаць поўны і разгорнуты аб'ём ведаў пра гісторыю помніка. Тут за асобную плату можна замовіць экскурсавода і ўжывую пачуць усе паданні, ці бесплатна атрымаць аўдыёгід і самастойна прайсці па музею.


Глядзіш на аб'екты, і разумееш, наколькі рупліва і дасканала працавалі архітэктары пры стварэнні копій.


Не пабаюся сказаць, што самы любімым і чароўным момантам для дзяцей будзе магчымасць самому запаліць святло ў некаторых палацах Беларусі. А калі надыходзіць ноч, то нават і ў дарослага чалавека каля макета з'яўляецца нейкае дзіцячае казачная адчуванне. Адчуванне, што яшчэ імгненне і да палаца пад'едзе карэта, а ў вокнах завіруе баль, што маленькія людзі, якія размешчаны каля будынкаў, пачнуць сваё жыццё.




На сённяшні момант музей налічвае 14 аб'ектаў, яшчэ чатыры з'явіцца тут у бліжэйшы час.


Акрамя прагляду макетаў наведвальнікі могуць сфатаграфавацца ў беларускай хатцы ля пячы, а таксама набыць цікавыя сувеніры.




Спадзяюся, што ў арганізатараў, якія разлічваюць на самаакупляльнасць, з'явіцца магчымасць стварыць яшчэ больш унікальных аб'ектаў, і горад атрымае вялікі музей, куды трэба будзе прыяджаць з сям'ёй і сябрамі на цэлы дзень.




Мінусы на сённяшні момант.
1) Наяўнасць толькі рускамоўнага аўдыёгіда і рускамоўнай старонкі сайта. Супрацоўнікі запэўнілі, што гэта толькі зараз, што ў планах з'явіцца беларуская і ангельская мова. Мяркую, што, як толькі пераклад будзе зроблены, і вы на сайце пабачыце беларускую мову, то гэта будзе прыкметаю з'яўлення і беларускага аўдыёгіда.






2) Крыху была здзіўлена Радзівілаўскім палацам, на вежы якога можна пабачыць спрэчную псеўдарускую цыбуліну. Мне падаецца, што нават недасвечаны чалавек ужо ведае, што быў скандал, што цыбуліну змянілі і змянілі даўно. І тут, такая неспадзяванка ў музеі. Адзіным апраўданнем можа быць толькі тое, што макеты ляпіць пачыналі менавіта з Нясвіжскага палаца. Але ўсёроўна не ўкладваецца ў галаве такая недакладнасць.


3) Занадта вялікая ўвага адведзена Мінску. Ну глядзіце... Чырвоны касцёл, Траецкае прадмесце, Кафедральны Сабор, Нацыянальная бібліятэка. Два макета ўжо можна глядзець, і яшчэ два на падыходзе. Мяркую, што ўсё ж такі большую ўвагу трэба надаваць нашым рэгіёнам. Месцам, куды і не кожны беларус наведаецца, не кажучы пра турыстаў, а тут у музеі з'явіцца ўнікальная магымасць паглядзець і падрабязна даведадца пра яго гісторыю.


Супрацоўнікі музея вельмі ветліва пытаюцца пра ўражанні і цікавяцца, што б госці хацелі пабачыць яшчэ. Я адказала і пералічыла помнікі, якія варта мець у калекцыі. Але прыехаўшы да хаты, не адпускала мяне думка, як жа можна прыцягнуць наведвальнікаў у музей. Як зацікавіць іх, каб яны прыходзілі ў музей зноўку і зноўку.



ІДЭІ.
1. Больш рэгіёнаў і больш усемагчымай архітэктуры, якая з'яўляецца візітка карткай нашай гісторыі. Асаблівую ўвагу я б надала Гродна. Гэта ўнікальны горад, які быў сталіцай краіны, дзе захавалася два палацы (хоць і змененыя), дзе шмат касцёлаў і яшчэ лётае па вуліцах стары дух, якога так не хапае Мінску.

2. Я б дала магчымасць людзям зазірнуць у самі будынкі. Вы толькі ўявіце сабе вялікі макет касцёла езуітаў, фасад якога можна адсунуць у бок і пабачыць, як зроблены касцёл унутры. Які найцудоўнейшы там алтар, якія калоны, абразы і лавы. А каб яшчэ больш адчуць гісторыю і акунуцца ў гістарычны воблік будынка, я б паказала жыццё заснавальнікаў кляштара – манахаў-езуітаў.

3. Я б зрабіла на макетах элементы, якія рухаюцца. А вось іх было б цудоўна запускаць раз на гадзіну. Каб наведвальнікі чакалі гэтага моманту, каб паглядзець як загойсаюць у танцы фігурысты ў Нясвіжы, ці як над Брэсцкай крэпасцю праляціць самалёт і пачне рухацца башня танка.

Зрабіць макетаў можна шмат. Бо за цудоўнымі касцёламі ў Сар'і, Гервятах, Юравічах і Маламажэйкава пойдуць палацы ў Красным Беразе і Ружанах, а пасля можна б было зрабіць і пакой "спадчына, што мы згубілі". Уяўляць можна да бясконцасці. Межаў у арганізатараў проста не можа быць. Галоўнае, каб былі грошы і жаданне працягваць такую працу.


P.S. Дарэчы, арганізатары абяцаюць адчыніць майстар-класы для ўсіх хто хоча даведацца і навучыцца, як рабіць макеты будынкаў, як ствараць спачатку ідэю, а пасля і твор. Магчыма хтосьці з бацькоў адкрые ў сваіх дзецях талент архітэктара?

І сайт музея http://belarusmini.by

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Музей, Мінск
Subscribe

  • Помнік ахвярам галадамору (Кіеў)

    Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе…

  • Музей КДБ у Вільні (Літва)

    Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю. Ён…

  • Оўруч (Украіна)

    Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments

  • Помнік ахвярам галадамору (Кіеў)

    Будучы два гады таму летам у Кіеве, мы з сям'ёй аблазілі амаль яго ўсе цікавыя закуткі. Вядома жыхары горада могуць прывесці шмат кропак магчыма дзе…

  • Музей КДБ у Вільні (Літва)

    Калі нехта з фрэндаў яшчэ не бачыў гэты музей і будзе ўсё ж такі ў Вільні, і акрамя Акропаліса захоча пабачыць яшчэ і нешта іншае - раю. Ён…

  • Оўруч (Украіна)

    Калі вам патрапіцца ехаць на Украіну ці з Украіны на машыне і праз Мазыр, то вы абавязкова будзеце праяджаць Оўруч. Горад з даўняй гісторыяй, аж з…