?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Брыгіткі і брыгітане (лац. Ordo Sanctissimi Salvatoris)

Гісторыя. Афіцыйная назва ордэна "Ордэн найсвяцейшага збавіцеля". Ён быў заснаваны ў Швецыі Брыгітай, дачкой князя, у ХІV ст. Першыя кляштары з'явіліся на поўдні Швецыі, а пасля паступова пачалі распаўсюджвацца, спачатку ў Паўночнай, а пасля і ў Цэнтральнай Еўропе.


Пасля смерці заснавальніцы ў 1373 годзе ўсё часцей і часцей ордэн называецца "брыгіцкі ордэн", ці "ордэн св. Брыгіты". У яго з задавальненнем ішлі шляхетныя дзяўчыны з заможных сямей, бо ордэн быў не жабрацкі, і адпаведна не трэба было адмаўляцца ад звыклага ўзроўню жыцця. А заможныя манахіні адпаведна рабілі для кляштара добрую эканамічную аснову. Заняпад ордэна адбыўся ў сувязі з пачаткам Рэфармацыі ў ХVІ ст у Еўропе.




Побыт. Першапачаткова ордэн ствараўся для жанчын, але дазвалялася ўступаць у яго і мужчынам, якія былі ў ім духоўнікамі. У ідэале задумвалася, што ў кляштары павінна быць не болей за 85 асоб, 60 з якіх – манашкі, а ўсе астатнія – дыяканы, капеланы, канверсы. Манахі-мужчыны тут выконвалі літургічныя і душапастарскія функцыі. Кляштар складаўся з мужчынскага і жаночага крыла, якія злучаліся касцёлам. Кантакты паміж мужчынамі і жанчынамі ордэна былі строга абмежаваны. Унутраны лад жыцця ў брыгітак абапіраўся на вучэнні св. Аўгусціна.



Вопратка. Адзенне брыгітак моцна вылучалася на фоне іншых манаскіх ордэнаў, таму, калі б у ХVIII ст. вы б выпадкам стустрэлі іх у горадзе, то абавязкова б адрознілі ад іншых. Сутана з доўгім плашчом зашпільвалася на драўляныя гузікі і мела цёмнавішнёвы колер (сёння колер – шэры). На галаву апраналіся белая хустка і чорны вэлюм з ільна. Зверху яны замацоўваліся сваеасаблівай белай каронай з чырвонымі кропкамі на перакрыжаванні. Кропак было пяць, бо менавіта столькі ран было зроблена на целе Хрыста.


ВКЛ. На Беларусь ордэн патрапіў як заўсёды праз Польшчу, там кляштары былі пабудаваны ў Гданьску і Любліне. У нас яны з'явіліся ў Берасці і Гародні і былі толькі аднаканвентыўныя, г.зн. толькі жаночыя. Пасля пачатку Рэфармацыі ў краінах Еўропы Рэч Паспалітая, а разам з ёй і ВКЛ сталі прытулкам для брыгітак, якія былі выгнаны адтуль, нават са Швецыі. Пасля трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай ордэн пераехаў у Францыю. З архітэктурнай спадчыны брыгітак ў Беларусі сёння можна паглядзець толькі касцёл і будынкі кляштару ў Гародні.


Сучаснасць. Вяртацца брытыкі ў свае манастыры пачалі толькі ў канцы ХІХ ст. Пасля Другой сусветнай вайны сетка іх кляштараў паступова пашырылася. Сёння яны існуюць у Англіі, ЗША, Швецыі, Польшчы, Эстоніі, Нарвегіі, Даніі, Галандыі, Швейцарыі, Нямеччыне і на Філіпінах.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
pan_dohva
Feb. 20th, 2017 07:50 am (UTC)
Драўляны кляштар - проста шык!
azarkinm
Feb. 20th, 2017 11:25 am (UTC)
Гэта не кляштар. Гэта лямус, будынак на тэрыторыі кляштара, дзе захоўваліся прадукты, адзенне, прылады працы і г.д.
pan_dohva
Feb. 20th, 2017 12:15 pm (UTC)
Забыў слова ) Я ж ведаў, сустракаўся, калі пра балкон-галерэю дзесьці нешта чытаў.
livejournal
Mar. 13th, 2017 02:40 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com