AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ВАЛАВЕЛЬ (Брэсцкая вобласць)

Вёска Валавель Драгічынскага раёна знаходзіцца недалёка ад раённага цэнтра і зусім побач з маёнткам Заказель, дзе сёння турысты шукаюць казачную капліцу Ажэшка. Заможны род Антона Ажэшка пачаў валодаць Мотальскім Войтаўствам з часоў караля Сігізмунда ІІ Аўгуста. Пры Леапольдзе Ажэшка ў 1750 годзе у Заказелі пачынаецца будаўніцтва радавой сядзібы. Адначасова з будаўніцтвам дома закладваецца парк і пачынаецца будаўніцтва ў маёнтку Валавель ўніяцкай драўлянай царквы.

Юр'еўская царква была пабудавана ў 1766 годзе ў барочным стылі. Дзве яе вежы нібыта ірвуцца ў вышыню і надаюць храму ўзнёслы выгляд, што аправяргае ўсе заявы, што стыль барока – гэта толькі каменныя будынкі. Да Валавельскага прыхода адносілася 2500 прыхаджан з 7 навакольных вёсак. Жыхары Валавеля, Галікі, Гуркоў, Дзятлавічаў, Карсуні, Сулічаў і Ямнікаў да 1839 года прыходзілі і маліліся па ўніяцкаму абраду, а пасля скасавання ўніі ўсіх перахрысцілі ў праваслаўных.

фота з globus.tut.by

Пасля паўстання 1863 года матэрыяльны стан Ажэшкаў пачаў пагаршацца, і ў 1893 годзе Калікста Ажэшка быў вымушаны прадаць землі графіне Надзее Бабрынскай, сваячцы пазашлюбнага сына Кацярыны ІІ і графа Арлова. Яна валодала землямі да 1919 года і вельмі ахайна ставілася да ўсёй маёмасці Ажэшка. Правяла рэстаўрацыю сядзібы, пабудавала бровар, занялася паркам і ахвяравала грошы на ўтрыманне праваслаўнай царквы ў Валавелі. У 1922 годзе яе сын Аляксей прадае Заказельскі маёнтак з усімі належнымі яму землямі Зыгманду Весялоўскаму, а той праз год прадае Каралю Талочка. Апошні ўладар зямель Караль быў у захапленні ад свайго маёнтка. Зрабіў рамонт сядзібнага дома, накрыў бляхай капліцу Ажэшка і ўсяляк спрабаваў прынесці новыя тэхналогіі ў сельскагаспадарчыя працы. Караль нават падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з партызанамі і ўсяляк дапамагаў ім, з маёнтка з'ехаў толькі ў 1944 годзе.

У 2016 годзе прыхаджане і жыхары наваколля адзначылі 250-годдзе Юр'еўскай царквы. Падрыхатоўка да падзеі пачалася за некалькі год да мерапрыемтва. Спачатку быў зроблены ўнутраны рамонт будынка, а пасля і знешні...

...На жаль, усё, што вы прачыталі вышэй, можна забыць. Пасля праведзенага рамонта турыст ужо не паедзе ў Валавель паглядзець на барочны храм, які з'яўляецца помнікам Палесскай школы драўлянага дойлідства. Вёску можна выключыць з усіх турыстычных маршрутаў.



фота з globus.tut.by

Спачатку, у 2012 годзе былі абрэзаны дзве вежы і пастаўлены новыя цыбуліны, а ў 2015 годзе знешнія сцены абшыты пакатай дошкай блок-хаўс. Перад намі з'явіўся абсалютна новы, непрыгожы і абыякавы храм, уся гісторыя якога з 2015 года засталася толькі на паперах.

Ці варта спыняцца каля былой прыгажосці Палесся, турыст будзе вырашаць сам. А я з сумам прагледзела фатаздымкі пераўтварэнняў і выкрэсліла Валавель са сваёй вандроўкі.


фота з radzima.org
Tags: Ажэшка, Бабрынскі, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Весялоўскі, Драгічанскі раён, Талочка
Subscribe

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…