AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі. ЕЗУІТЫ

Езуіты (лац. SocietasJesu)


Дэвіз. "Мэта апраўдвае сродкі".



Гісторыя. Ордэн быў створаны гішпанскім дваранінам Ігнаціем Лаёлай у 1534 годзе для барацьбы з Рэфармацыяй і дзеля ўмацавання каталіцызму. Свой дывіз яны трактавалі як уседазволенасць, а яна ў сваю чаргу давала магчымасць ўдзельнічаць у палітычнай барацьбе, не насіць манаскае адзенне і нават пазбаўляцца ад некаторых абетаў і зарокаў. Такі падыход да асветніцкай дзейнасці ператварыў езуітаў у моцную і ўплывовую рэлігійную сілу не толькі ў Еўропе, але і ў Амерыцы, Азіі і Афрыцы. Багацце, якое лілося да іх ракой, асядала ў касцёлах, кляштарах і школах. Адукацыя ў езуіцкіх школах лічыталася самай лепшай у свеце, таму дзеці буйных магнатаў і дробнай шляхты намагаліся атрымаць адукацыю менавіта ў іх школах і калегіўмах. Найбольшую падтрымку ад дзяржаў і магнатаў ордэн атрымліваў ў ХVІІ– ХVІІІ ст, але ўжо ў 1773 годзе пад уплывам асветніцкіх ідэй і пагаршэння стаўлення з боку грамадства да езуітаў папа рымскі быў вымушаны скасаваць ордэн. Дзейнасць езуітаў напрацягу 40 год працягвалася толькі на былых землях ВКЛ, але таксама была моцна абмежавана Расійскай імперыяй. Вяртанне ордэна ў Еўропу адбылося ў 1814 годзе.

Побыт. З самага пачатку сваёй дзейнасці ордэн будаваўся на строгай, амаль ваеннай, дысцыпліне і моцнай цэнтралізацыі ўлады. Кіраўнік ордэна абіраўся пажыццёва і падпарадкоўваўся толькі папе рымскаму. Распарадак дня быў такім жа, як і ў іншых ордэнах – малітвы, праца ў манастыры ці па-за яго межамі і ўсемагчымае праслаўленне ордэна сярод насельніцтва.


Вопратка. Адзенне езуітаў – гэта чорная прамая рыза з белым і чорным каўнерам. Чорны пояс, які апаясваў рызу быў завязаны на правым баку. Выгляд адзення езуітаў не змяняўся з ХVІ ст, толькі ў нашыя часы ў краінах Афрыцы і Азіі чорны колер быў заменены на белы.


ВКЛ. У ВКЛ езуіты з'явіліся ў 1569 годзе праз 10 год пасля таго, як пачалі дзейнасць на польскіх землях. А праз 50 год, дзякуючы хуткаму будаўніцтву на тэрыторыі ВКЛ касцёлаў і кляштараў, была асобна створана Літоўская правінцыя ордэна. У яе ўваходзілі землі Беларусі, Літвы, Мазовіі і Латвіі. Пазней у 1759 годзе з-за вялікага росту колькасці кляштараў з Літоўскай правінцыі была асобна вылучана Мазавецкая правінцыя, куды ўвайшла частка зямель сучаснай Беларусі. Пасля таго, як папа рымскі скасаваў ордэн у 1773 годзе, яго маёмасць на тэрыторыі ВКЛ была перададзена Адукацыйнай камісіі, калегіўмы былі ператвораны ў свецкія школы, бібліятэкі і дакументы распрададзены. Руская імператрыца Кацярына ІІ пасля падзелаў Рэчы Паспалітай захавала на далучаных землях дзейнасць ордэна і тым самым выклікала абурэнне і незадавальненне папы рымскага. Толькі ў 1801 годзе панціфік пайшоў на сустрач езуітам і афіцыйна дазволіў ім дзейнічаць у межах Расійскай імперыі. Дазвол на дзейнасць даў магчымасць ордэну за некалькі год стварыць вакол Полацка навуковую акругу. У 1814 годзе ордэн быў адноўлены ва ўсім свеце. Пасля гэтага ордэн перастаў цікавіць расійскую ўладу, і ў 1820 годзе ўказам імператара дзейнасць езуітаў была спынена на тэрыторыі Расійскай імперыі, а манахі высланы з краіны. У Беларусь езуіты вярнуліся толькі пасля Рыжскага міру і падзелу краіны на Заходнюю і Усходнюю. У 1920-30-я гады пад Слонімам у Альберціне ордэн стварыў актыўную каталіцка-езуіцкую групу, якая займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

У нашы дні архітэктурную спадчыну ордэна можна пабачыць у Гародні, Жадзішках, Мінску, Магілёве, Мсціслаўле, Воршы, Пінску, Полацку, Юравічах.


Сучаснасць. Сёння езуіты лічацца адным з найбольш уплывовых і найбуйнейшых каталіцкіх ордэнаў у свеце. Налічваюць каля 20 000 манахаў, большасць з якіх – святары. Езуіты дзейнічаюць у 85 правінцыях, налічваюць 1 540 прыходаў, якія працуюць у 128 краінах свету. Папулярнасць ордэна сёння працягвае расці таксама дзякуючы таму, што ў 2013 годзе папай рымскім упершыню ў гісторыі Ватыкана быў абраны езуіт.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html
Tags: Манаскія ордэны
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments