AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі. КАРМЕЛІТЫ

Дэвіз. "Узраўнаваў я аб Госпадзе Богу"


Гісторыя. Каталіцкі жабрацкі манаскі ордэн, які быў заснаваны св. Бертольдам у 1115 годзе у Палесціне падчас крыжовых паходаў. Назву ордэн атрымаў ад першага манастыра, які быў пабудаваны на гары Кармель. У ХІІІ ст. пад націскам сарацынаў кармеліты сыйшлі з Палесціны на Крыт, а адтуль ужо распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. Лічыцца, што найбольшага росквіту ордэн дасягнуў у ХVІІ ст, калі налічваў каля 700 кляштараў. Але перад росквітам унутры ордэна адбыўся падзел. У ХVІ ст. рэфарматарка Тэрэза Авільская абвінаваціла кіраўніцтва ў адыходзе ад галоўных прынцыпаў кармелітаў і прапанавала новы статут, які адрозніваўся ад старога ўзмацненнем абетаў і больш аскетычным ладам жыцця, што замацавалася ў назве – "кармеліты босыя". У 1593 годзе адбылося афіцыйнае зацвярджэнне статута "кармелітаў босых" і іх адасабленне ад асноўнай часткі ордэна. А народ, каб адрозніваць кармелітаў паміж сабой, у супрацьвагу "кармелітам босым", пачаў называць прыхільнікаў старога, больш лаяльнага статута, "кармелітамі абутымі".


Побыт. Манахі жылі ў асобных кельях, не мелі ўласнасці, строга захоўвалі прынятыя на сябе абеды і працавалі на карысць кляштара. Асобна выдзяляўся сярод патрабаванняў кармелітаў абавязак маўклівасці.Відаць, гэта быў самы ціхі ордэн з тых, хто дзейнічаў на нашай тэрыторыі. Цэлы дзень кармеліты праводзілі ў пастаянных малітвах. Асноўныя прынцыпы кармелітаў – кантэпляцыя (сузіранне), братэрства і служэнне сярод людзей.


Вопратка.Рыза з капюшонам чорнага ці цёмна-арэхавага колеру, белая капа, шэры капялюш. Паверх апранаўся манаскі скапуляр (доўгая тканіна з выразам для галавы, якая была нібыта падорана Маці Божай першаму кіраўніку ордэна). Скапуляр лічыўся абавязковым атрыбутам кармелітаў.


ВКЛ. У Польшчы кармеліты з'явіліся ў ХІV ст., а ў ВКЛ першы касцёл адчыніўся ў 1506 годзе ў гонар Клецкай бітвы. Пасля падзелу кармелітаў на "босых" і "абутых", кляштары "босых" пачалі стварацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пры кляштарах утрымліваліся школы і ствараліся шпіталі. З-за вялікай колькасці кляштараў Польская правінцыя ордэна у ХVІІ ст. была падзелена на дзве часткі – Літоўска-рускую і Польска-рускую. Сканчэнне дзейнасці кармелітаў на тэрыторыі былой ВКЛ адбыліся пасля паўстання Каліноўскага ў 1863 годзе.


Сучаснасць. У свеце налічваецца каля 2 500 манахаў "кармелітаў абутых" і 4 200 "кармелітаў босых", якія жывуць у 382 і 632 кляштарах адпаведна. Асобна вылучаюцца кармеліты па сіра-малабарскаму абраду, якія жывуць у Індыі і налічваюць каля 2 500 манахаў. Беларусь уваходзіць у лік 29 краін, дзе сёння дзейнічаюць кармеліты. У 1990-я гады яны вярнуліся ў нашу краіну і аднавілі дзейнасць у Мядзелі, Нарачы, Канстанцінаве, Гудагаі, Пінску і не так даўно ў Мінску.

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html
Tags: Манаскія ордэны
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments