AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СУЛА. Бітва чатырох эпох.

У выходныя, 20-21 траўня, у парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі "Сула" адбыўся фэст "Бітва чатырох эпох", які даваў магчымасць гледачам у адзін дзень адчуць подых 10 стагоддзяў. Гістарычныя клубы рэканструкцыі арганізавалі сапраўднае свята каб паглынуць усіх наведвальнікаў у гісторыю рыцараў і войнаў, у нашу з вамі гісторыю.

Фэст адбываўся два дні, але для нас найбольш цікавая была тэматыка першага дня, таму мой асноўны расповяд менавіта пра яго.



Мерапрыества першага дня было падзелена на чатыры часткі – чатыры эпохі.

Распачыналася праграма эпохай вікінгаў, калі на цэнтральную пляцоўку з рытуальным боем "Кола Одзіна" выйшлі войны 8-13 ст. Хлопцы з жорсткім норавам, закалённым характарам паказалі гледачам эпоху "Ранняга сярэднявечча". Бітву на сякерах, мячах і дзідах, ўзяцце і спальванне вёскі пабачылі тыя, хто прыехаў на адкрыццё фэсту, а ўсе хто не паспеў маглі толькі шкадаваць, што прапусцілі такое відовішча і ў наступны раз не так скептычна адносіцца да гэтага перыяду гісторыі.




Другая эпоха, якая была прадстаўлена наведвальнікам – "Сярэднявечча". Яна зацягвала гледачоў у гісторыю 13-15 ст. калі змагары ў латах і кальчугах абаранялі і пашыралі нашы землі. Турніры паміж рыцарамі на выбыванне і бляск зброі так захоплівалі гледачоў, што дзеці з бацькамі шчыра заўздзелі за любімых герояў. А «гульня словаў» вядучых і цудоўнае валоданне гістарычным матэрыялам, давалі магчымасць усім даведацца пра найцікавейшыя факты штодзённасці рыцарства. Вядома, самым відовішчнымі былі групавыя баі, калі рыцары дзьвух каманд ішлі "сцяна на сцяну". Лязгат зброі, хваляванне за тых, хто спрабаваў выстаяць пад націскам аднаго ці двух супернікаў, і ўпартае трыманне правіла – "калі ты дакрануўся да зямлі абедзьвума рукамі лічышся забітым" – выклікалі толькі гонар за хлопцаў, якія зладзілі такую відовішчную бойку. Сканчвалася эпоха рыцарства штурмам замка і расповядам вядучага пра тое, як праходзіла аблога ў 15 ст., якую зброю выкарыстоўвалі часцей абаронцы і нападнікі, якія ўмацаванні былі ў замку.
















На змену рыцарству, прыйшла эпоха "Шляхты ВКЛ". Героі гэтай дзеі паўсталі перад гледачамі ў адзеннях перыяду Вялікага княжства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Мы даведаліся цікавыя факты пра адлегласць стрэлаў мушкетаў і калі іх не мела сэнсу выкарыстоўваць, пра войска шляхты і яго абмундзіраванне, пра культуру вяддзення вайны і параненых падчас бою. Усе расповяды вядочага былі пранікнёныя гонарам за тых, хто змагаўся ў войску ВКЛ. Скончвалася эпоха шляхты батальнай сцэнай Януша Радзівіла з захопнікамі, у якой, вядома, перамогу атрымаў наш Януш.












Апошняй дзея, якая вяртала нас на скрыжалі гістарычных эпох стала "Эпоха Напалеона". Мінчукі, якія займаюцца рэканструкцыяй напалеонаўскай кампаніі прадставілі гледачам бітву паміж войскам Аляксандра І і рэшткамі французскай арміі. У абодвух войсках, на супрацьлеглых баках было шмат прадстаўнікоў як беларускай шляхты, так і сялянства, адныя спадзяваліся вярнуць згубленую краіну, іншыя атрымаць вольнасці ад пана.












І зноўку выказваю, толькі словы павагі і ўдзячнасці да вядучага фэста, які сваімі словамі даў адчуць усю трагічнасць той вайны. Калі вайна 1812 года для Беларусі стала фактычна грамадзянскай вайной. А фінальная падзяка ўсім войнам, якія палеглі за нашу краіну, якія стваралі нашу гісторыю, кранулі спадзяюся не толькі маё сэрца.


Галантныя войны, са сваімі правіламі, гуманнасцю і высакароднасцю скончыліся, саступіўшы месца зусім іншай тактыцы і іншым прынцыпам.






На тэрыторыі Сулы ўсе клубы, якія прымалі ўдзел у рэканструкцыях, размясціліся ў намётавых лагерах. Яны гатавалі ежу, бавілі час і вялі жыццё фактычна, такое, якое адпавядала перыяду гісторыі з рэканструкцыі. Калі на пляцоўцы, дзе праводзіліся баі мы назіралі толькі мужчынскую палову, то ў лагерах ужо можна было пабачыць жанчыні і дзяцей. Час ад часу, мінакі чулі як жыхары лагера абмяркоўваюць мушкеты і заточку зброі, атрымаецца ці не забраць у праціўніка гармату, калі збіраецца ладзіцца напад на лагер і дзе атрымаць начлег. Шпацыруя па сцежках Сулы складалася адчуванне, што машына часу перанасла нас на некалькі стагоддзяў назад.












І маленькія разынкі мерапрыемства складаліся ў агульнае вялікае пазітыўнае ўраджанне арганізаванага свята.

На фуд-зоне пастаянна змяняліся музыкі.








Час ад часу на пляцоўках каля лагера можна было пабачыць вось такія баі паміж сябрамі клуба.


Асобна стаяў кат, які спраўна рабіў сваю працу і ў залежнасці ад шыльдачкі, якую павяць цябе на шыю сябры рабіў над гледачамі тое ці іншае катаванне. Ды не проста ладзіў, яшчэ і распавядаў цікавыя гістарычныя факты пра гэта. Я так даведалася, што ж рабілі са здраднікамі і ведзьмамі ў сярэднявеччы.




А дзеці, назіраючы за бойкамі дарослых, таксама спрабавалі адчуць сябе рыцарамі, толькі мягкага мяча.






Піўная гісторыя з дыгустацыяй цёмнага і светлага эля.




Ва ўсіх музеях, якія размешчаны на тэрыторыі Сулы, можна было паслухаць расповяды экскурсаводаў пра былых гаспадароў маёнтка Сула, пра жыццё габрэяў у Беларусі, пра цяжкую працу ткачых.


















А калі вам спадабалася гісторыя вікінгаў, то ласкава просім на дракар, які з дапамогай рухавіка ўжо ў ХХІ ст здолеў пакатаць усіх ахвотных па рацэ парка.




Усе ахвотныя маглі папрактыкавацца ў кіданне дзіды, выпрабаваць меткасць лука, адчуць укол шпагі ці рапіры.










Горад майстроў прапаноўваў цікавыя рэчы на продаж, ад якіх захоплівала дух і з'яўлялася жаданне патраціць усе грошы, што можна было знайсці ў гаманцу.








А атрыбуты рыцараў, якія ці чакалі свайго выступу на пляцоўцы Сулы, ці ўжо адпачывалі пасля бітвы накладвалі гістарычны антураж і складаліся ў прыгожую мазаіку добрага фэста.




А ў вечары, на сцэне Сулы пачаўся сярэднявечны канцэрт.


Другі дзень, прапаноўваў гледачам асобныя мерапрыемствы ў кожным з лагераў. Унутраныя разборкі, раповяды пра стравы, гістарычныя эпізоды чакалі наведвальнікаў 21 траўня. Каб патрапіць на другі дзень мы аднагалосна вырашылі на наступнае мерапрыемства прыехаць у Сулу з намётам і застацца начаваць у лагеры для наведвальнікаў, які размяшчаўся за агароджай.

Калі вы ніколі не былі ў Суле, то раю абавязкова завітаць сюды проста так, без мерапрыемства. Каб адчуць цішыню і спакой гэтага месца, каб паглядзець і дакрануцца да гісторыі роду Ленскіх, якія валодалі маёнткам у ХІХ ст.. І толькі пасля гэтага, калі вы палюбіце мясціны і адчуеце павагу да ўладароў, якія выкупілі амаль разбураныя будынкі і зрабілі такую вялікую працу, прыяджайце ў Сулу, калі тут віруе зусім іншае жыццё.

З усім мерапрыемстваў, якія мы наведвалі ў маётку "Бітва чатырох эпох" гэта самае грандыёзная і поўнамаштабная дзея, якую вам трэба шукаць у афішах і адклаўшы ўсе свае штодзённыя справы абавязкова ў наступны раз ехаць у Сулу.



P.S. Захацелася даведацца болей?

http://azarkinm.livejournal.com/147915.html гісторыя маёнтка Сула

А таксама можна паглядзець і іншыя ўладанні роду Ленскіх.
http://azarkinm.livejournal.com/148072.html Рубяжэвіч
http://azarkinm.livejournal.com/169658.html Старынкі
http://azarkinm.livejournal.com/104833.html Вялікія Навасёлкі
Tags: Вандроўкі Беларусь, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments