AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі. КАРТУЗІАНЦЫ


Дэвіз."Крыж стаіць, пакуль варочаецца свет".





Гісторыя. Каталіцкі манаскі ордэн атрымаў назву ад месца дзе быў заснаваны першы кляштар – "Вялікая Шартроза" (лат. Cartusia) у Шартрозскіх гарах Францыі. Ордэн быў заснаваны ў 1084 годзе Бруна Кёльнскім для праслаўлення і шанавання Бога. За два стагоддзі картузіанцы распаўсюдзіліся і мелі прадстаўніцтвы ва ўсіх буйных краінах тагачаснай Еўропы. Найбуйнейшы росквіт іх прыпаў на ХV – XVI стст., калі па ўсёй Еўропе налічвалася 196 кляштараў. Дзейнічала і жаночая галіна картузіанскага ордэна.



Побыт. Жыццёвы лад картузіанцаў падпарадкоўваўся праслаўленню Бога і яго пошуку. Манахі-святары знаходзіліся ў сваіх келіях, дзе звярталіся з малітвамі да Бога і выходзілі адтуль толькі на набажэнствы, а манахі-браты павінны былі не толькі маліцца, але і працаваць на карысць кляштара. Толькі ў картазіанцаў кожная келья мела асобны ўваход са двара манастыра, а ў кожнай дзвяры было акенца, куды манахі-браты прыносілі штодня ежу. Ветлівы і дабрачынны ордэн праславіўся на ўвесь свет яшчэ і сваім лікёрам "Шартрэз", які з'яўляўся значнай крыніцай для фінансавання кляштараў.


Вопратка. Вопратка картузіанцаў – гэта доўгая белая рыза з белым капюшонам. Яна перапаясвалася скураным рэмнем, які з часам быў заменены з чорнага на белы. Па-за межамі кляштара манахі апраналі чорнае адзенне.



ВКЛ. У 1638 годзе, пры дапамозе канцлера Сапегі, кляштар картузіанцаў з'явіўся ў Бярозе (сучасная Брэсцкая вобласць) і з цягам часу стаў самым буйным і самым вядомым кляштарам ва Усходняй Еўропе. Вядомасць ордэна была такой вялікай, што мястэчка атрымала дадатак да сваёй назвы дадатак – Бяроза-Картузская. Пры кляштары ў XVІІ ст. у Бярозе дзейнічала аптэка, шпіталь, "дом для бедных", вялікая бібліятэка, батанічны сад, а на свята "адшукання Крыжа" ля сцен манастыра нават праводзіўся кірмаш. Бярозаўскія картузіанцы гатавалі піва, рабілі чарапіцу і варылі ўласнае мыла. Мелі ў сваіх уладаннях цесляроў, конюхаў, кухараў.





былая званніца касцёла

Цікава, што ў ВКЛ яны праславіліся яшчэ і сажалкамі, дзе развадзілі ракаў ды чарапах, з якіх гатавалі смачныя супы. Царская ўлада пасля паўстання 1831 года зачыніла кляштар, маёмасць пазмеркавала па каталіцкім і праваслаўным храмам, а ў келіях пасяліла вайскоўцаў. Апошні крок, які зрабіла царская ўлада для скасавання сувязі гэтых мясцін з каталіцкім ордэнам – гэта перайменаванне мястэчка з Бярозы-Картузскай ў Бярозу-Казённую. Савецкая ўлада працягнула традыцыю царскай Расіі і ля гістарычнага будынка пабудавала вялізарную ваенную частку, якая трэццюю частку кляштара адрэзала ад аснаўной вялізарным плотам і знішчыла канчаткова.




Як можна бачыць ад касцёла засталося толькі два паверха званніцы.
фота http://berezakartuska.livejournal.com/

Сучаснасць. На сёння ва ўсім свеце налічваецца 400 манахаў і манашак картузіанцаў, якія жывуць у 23 кляштарах.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html
Tags: Манаскія ордэны
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments