?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry


Дэвіз. "Да будзе воля твая"


Гісторыя. Польская манахіня Феліцыя Седлінская, у 1875 годзе ў Рыме абвесціла аб стварэнні ордэна "Згуртаванне сясцёр Найсвяцейшай сям'і з Назарэта". Яго мэтамі былі дабрачынная і катэхізісная дзейнасць на карысць каталіцкай царквы. І хаця папа рымскі зацвердзіў усе дакументы яшчэ ў 1896 годзе, канчатковай датай стварэння лічыцца 1923 год. Цэнтр ордэна размясціўся ў Кракаве. Спачатку, праца назарэцянак была накіравана на краіны з вялікай польскай дыяспарай, але паступова іх дзейнасць пачала пашырацца.


Вопратка. Традыцыйным адзеннем ордэна з'яўляецца чорная манаская сукенка з белым каўнерам і чорным тканым поясам, на галаву апранаецца чорна-белая хустка. Усе сёстры назарэцянкі лічацца заручанымі нявестамі Іесуса, таму пасля прыняцця ўсіх абетаў яны носяць на правай руцэ срэбны пярсцёнак з гравіроўкай "Dilectus meus mihi et ego Ill" ("Каханы мой, і я яго").


Побыт. Асноўная дзейнасць назарэцянак – гэта катэхізацыя праца ў кляштарах, прыютах для дзяцей сірот, дамах састарэлых, школах і дзіцячых садках. Усё жыццё і праца падпарадковаецца пад асветніцкую дзейнасць сясцёр.



Беларусь. На тэрыторыі Беларусі ордэн пачаў дзейнічаць напачатку ХХ ст. Яму быў перададзены ў карыстанне былы кляштар брыгітак у Гродна ў 1908 годзе, а ў 1929 годзе пабудаваны дом у Наваградку. На жаль наваградскія сёстры-назарэцянкі сваім трагічным лёсам сталі вядомы на ўвесь свет. Падчас Другой сусветнай вайны 12 наваградскіх назарэцянак нягледзячы на вайну працягвалі навучэнне дзяцей у школе пры касцёле. У сярэдзіне ліпеня 1943 года ў горадзе адбываліся масавыя арышты, за кратамі апынулася 120 чалавек. Сёстры-назарэцянкі вырашылі ахвяраваць сваё жыццё і звярнуліся ў камендатуру з такой прапановай: "Калі патрэбна ахвяра жыццём, няхай лепш нас расстраляюць, а не тых, у каго сем'і. Мы молімся аб гэтым". 1 жніўня 1943 года, за горадам немцы здзейснілі свой прысуд. 11 сясцёр паклалі свае жыцці на тое, каб жылі іншыя. Толькі адной з іх, па выпадковаму збегу акалічнасцяў атрымалася выжыць і да канца вайны яна хавала месца расстрэлу сваіх сясцёр. У 1945 годзе, пасля сканчэння Другой сусветнай, іх парэшкі былі перазахаваны спачатку ля сцен Фарнага касцёла, а пасля вяртання будынка вернікам, у 1991 годзе, перанесены ў саркафаг і ў капліцу касцёла. Пачаўся доўгі працэс кананізацыі назарэцянак. Ён скончыўся толькі ў 2000 годзе, калі папа рымскі Ян Павел ІІ прылічыў іх да ліку блажэнных. Сёння 11 сясцёр-назарэцянак вядомы ў свеце як "Дабраслаўленыя пакутніцы з Наваградка".



Месца забойства сясцёр. фота з halszka_grodno


Апошні спачын сясцёр-назарэцянак у Фарным касцёле Наваградка. фота з halszka_grodno


Будынак у Наваградку.

Сучаснасць. У свеце на сённяшні момант налічваецца каля 1 500 назарэцянак, яны дзейнічаюць у 13 краінах свету, і жывуць у 153 кляштарах. На тэрыторыі нашай краіны ордэн аднавіў дзейнасць у 1995 годзе і сёння дзейнічае ў Гродна, Лідзе і Наваградку.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
optimistka123
Sep. 2nd, 2017 09:02 am (UTC)
Цікава, буду ведаць..Натхненыя твары, прыгожыя)))
( 1 comment — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com