AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Нацыянальныя асаблівасці

Гэты малюнак я пабачыла ў адной суполцы Фейсбука, і пазначаны ён як «Міліцэйская памятка часоў СССР для вызначэння нацыянальнасці». Паглядзеў, усмяхнуўся і забыўся. Але самае цікавае, што ў некаторых людзей ён выклікаў абурэнне і нават нейкую нянавісць. Шчыра кажучы, не разумею. Відаць яны жывуць толькі ў сучаснасці і мінулага для іх не існуе. Калі і ў вас выклікае гэты малюнак абурэнне, то калі ласка патлумачце чаму.



Але для пачатку, давайце ўявім, што мы патрапілі зараз у 30-я ці 40-я гады ХХ стагоддзя, акурат перад Другой сусветнай вайной, ці можа нават раней. Дапамогуць нам перанесціся туды фота з бабуліных і дзядуліных альбомаў. Паглядзіце ў твары сваіх сваякоў вельмі ўважліва. Яны сапраўды маюць нейкае ўнікальнае падабенства і перадаюць сваеасаблівую характэрыстыку той эпохі. Міграцыі, як такавой тады амаль не было. Шлюбы паміж прадстаўнікамі іншай нацыянальнасці хоць і былі, але з'яўляліся рэдкімі. Выключэнні хіба складаюць памежныя тэрыторыі, дзе нацыяльныя асаблівасці і рысы пакрыху перамешваліся.

Змены нападкалі выгляд людзей пасля Другой сусветнай вайны. Калі ў Беларусі загінуў кожны пяты, калі прыехала шмат працоўных каб аднаўляць краіну, а пасля тут і засталіся. І ўжо зараз, смешаных сямей, а значыцца і смешаных тыпажэй куды больш чым у 1930-я гады.

Гляджу сямейны альбом. І мой дзядуля тыповы прадстаўнік беларуса, а свёкар з Палесся мае рысы ўкраінца. Мяркую, тыя, хто паходзіць з паўночных нашых рэгіёнаў знойдзе ў сваіх альбомах падабенства з літоўцамі і латышамі. Вядома, нельга сказаць, што ўсе беларусы, украінцы, габрэі ці грузіны на адзін твар. Але нейкія ўнікальныя рысы, якія незразумелыя нам, яўна праслежываліся ў 1930-я і ранейшыя гады.

Так што не крыўдуйце на малюнак, гэта люстэрка нашай гісторыі.
Tags: Беларусы, Гісторыя
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 24 comments