AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

КЕЗІКІ (Віцебская вобласць)

Калі я скажу вёска Кезікі Браслаўскага раёна, большасці людзям назва нічога не скажа, але калі я скажу «Маяк Браслаўскіх азёр» тыя, хто быў на Браславах абавязкова зразумеюць, пра што я кажу.

Вёска з'яўляецца арыенцірам для шматлікіх турыстаў, каб даехаць па навігатары да самай высокай гары, якая месціцца паміж двума азёрамі краю – Струста і Снуды. Адтуль адкрываецца найцудоўнейшы выгляд на наваколле.




Калі вы маеце толькі некалькі хвілін, то дастаткова будзе падняцца на гару на аглядальную пляцоўку. Але калі вы маеце ў запасе дзень, і нікуды не спяшаецеся, то варта прайсціся па пагорках, экалагічным сцежках і атрымаць асалоду ад пікніка каля возера.



Гара Маяк, лічыцца найлепшай аглядальнай пляцоўкай Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», а халмы, з якіх так прыгажа глядзець і фатаграфавацца цягнуцца на некалькі дзесяткаў квадратных кіламетраў.

Кожная гара мае гістарычную назву, якая замацавалася за ёй шмат стагоддзяў таму. Так тут ёсць і Белая, і Лысая, і Дзедава, і Каменная і Пілікальная горы.

Самая высокая кропка гэта 174,4 м над узроўнем мора, а ў дачыненні да мясцовых азёр яна падымаецца на 44,7 м.






Для параўнання скажу вам, што самай высокай кропкай Беларусі лічыцца Дзяржынская гара, яна ўзвышаецца над морам на 345 м. Але выгляд з яе адкрывае не вельмі прыгожы – хіба толькі на мясцовы кароўнік.



https://azarkinm.livejournal.com/104833.html



Па прыгажосцю краявідаў з Браслаўскім Маяком можа параўнацца хіба Наваградская гара, вышыня якой над узроўнем мора 292 метра. І выгляд на наваколле такі ж цудоўны, як і на Браславах.




Чаму ж зараз гэта гара называецца Маяком, а не назвай халма? Таму, што ў пачатку ХХ стагоддзя геадэзісты паставілі на самым высокім халме трыангуляцыйную вышку, якая дазваляла з дакладнасцю смадэляваць ім рэльеф наваколля. А мясцовыя жыхары пасля пабудовы вышкі назвалі месца дзе яна знаходзіцца – Маяк. Дарэчы, для агульнага ведання скажу, што гэты холм называецца Бізня, а не Маяк.



Перад гарой на парковачнай пляцоўцы, мы пабачылі гістарычныя баі паміж шатландцамі. Хлопцы для турыстаў распавядалі пра асаблівасці баёў на мячах, якія трукі і хітрыкі выкарысоўваліся ў тыя часы пры спаборніцтвах, пра традыцыйнае шатладскае адзенне. Было вельмі цікава паслухаць і паглядзець за імі. З улікам таго, што хлопцы распавядалі ўсё з толікай гумару і аплата за прагляд адбывалася «колькі дадзіце таму і рады» было проста вельмі цудоўна назіраць за імі. Там жа на паркоўцы можна было набыць сувеніры якія звязаныя не толькі з Маяком, але і з іншымі мясцінамі Браслаўскага края.


P.S. І памятайце, што калі вандруеце вакол Браслаўскіх азёр, то трэба браць з сабой пашпарт. Памежную тэрытрыю ніхто не адмяняў, і перад тым як патрапіць на Маяк, вас абавязкова спыняць і папросяць паказаць дакумент пасведчанне асобы. Побач жа мяжа.

Tags: Браслаўскі раён, Вандроўкі Беларусь, Віцебская вобласць
Subscribe

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 21 comments

  • Самы забыты мэр Мінска

    Была проста ў шоку сёння, калі пабачыла, што маю запіс пра мэра Мінска Караля Чапскага заблакавалі. Таму, пакуль не высветлю ў чым справа, вырашыла…

  • ДУБРАВА (Мінская вобласць)

    Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны.…

  • Род Манюшка

    Некалькі тыдняў таму з'явілася цудоўная ініцыятыва salasz па збору подпісаў за ўстаноўку помніка Станіславу Манюшке ў Мінску…