AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ПЛЮСЫ (Віцебская вобласць)

Вёска Плюсы, Браслаўскага раёна ўзгадваецца першы раз у XVI ст як уладанне Вялікага князя літоўскага пад назвай Перасвеціца. Якім чынам яна змяніла сваю назву і уладароў невядома, але ў XVIII ст Плюсы належаць Сальмановічам. Пры іх тут будуецца драўляны касцёл Св.Троіцы і вёска становіцца мястэчкам.

У 1854 годзе ў Плюсах была створана габрэйскага земляробчая калонія. Асаблівасць яе была ў тым, што раней габрэям было забаронена сяліцца ў іншых месцах, акрамя гарадоў і мястэчак. Пасля 1834 года, габрэйскаму насельніцтву дазвалялася набываць маёмасць і будаваць фабрыкі за межамі гарадоў аселасці. Вось з тых габрэяў, якія збіраліся займацца земляробчымі працамі і была створана гэта калонія.



ХХ стагоддзе мястэчка сустрэла 42 жыхарамі, касцёлам, сінагогай і некалькімі крамамі.


Што стала з драўляным касцёлам гісторыя змоўчвае, але ў 1860 годзе ён яшчэ дзейнічаў і быў нават прыведзены да добрага стану прыхажанамі, якіх на той момант налічвалася аж 1 544 чалавека. Таксама касцёл лічыўся філіялам Браслаўскай парафіі.





Сучасны мураваны будынак касцёла Св.Троіцы, быў пабудаваны ў мястэчку ў 1915 годзе. Неагатычны стыль нічым асаблівым не вылучаецца сярод іншых рэлігійных помнікаў той эпохі, але і надакучлівым яго таксама назваць не магчыма, бо чырвоныя мураваныя сцены і бутавы камень шыкоўна выглядаюць на фоне як зялёнага лісьця так і белых сумётаў Паўночнай Беларусі. Пасля адкрыцця касцёла ў Плюсах пачала дзейнічаць і школа для вернікаў.

Падчас Другой сусветнай вайны частка касцёла была пашкоджана, але самыя цяжкія часы пачаліся пасля перамогі. У канцы 1940-х савецкая ўлада за рэлігійную дзейнасць арыштавала і саслала ксяндза Францішка Більшу, аддала касцёл пад мясцовы клуб, і цалкам знішчыла ўнутранае аздабленне храма. Пазней у касцёле былі размешчаны майстэрні, а затым арганізаваны склад.



У 1989 годзе будынак з адной вежай і абваленым цэнтральным дахам быў вернуты каталікам, якія за 2 гады здолелі сваімі сіламі зрабіць рамонт. І ўжо ў 1991 годзе касцёл Св.Троіцы адкрыў дзверы мясцовым вернікам.

Падчас нашай вандроўкі касцёл быў зачынены, але калі вам пашансціць больш і вы трапіць унутар, то звярніце ўвагу на фігуры, якія паказваюць шлях Хрыста, бо для каталіцкіх храмаў такі моцны выступ фігур са сцяны лічыцца даволі рэдкім.



Цяжка зразумець нам турыстам, як жылося за гэтыя 100 гадоў жыхарам Плюсаў.

Гэта былі віхурлівыя палітычныя часы – рэвалюцыя, Першая сусветная вайна, дамова паміж Польчай і Расіяй аб падзеле Беларусі, жыццё за Польшчай, уз'яднанне з БССР, а пасля і яшчэ адна вайна, падчас якой былі знішчаны сінагога і габрэйскае насельніцтва мястэчка. Жыццё віравала паўсюль, а з імі віравалі і Плюсы.



Калі звяртацца да сухой статыстыкі, то на 1931 год у мястэчку дзейнічала сінагога, касцёл, пошта, некалькі крамаў – і ўсё гэта на 27 гаспадарак. У 1998 годзе гаспадарак было ўжо 110, жыхароў 265, у вёсцы дзейнічаў касцёл, млын, піларама, школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, пошта, дзіцячы сад і крамы. Усяму з пералічанага можна відаць радавацца Плюсам, але сумуюць яны толькі з-за аднога – у 1960 годзе іх статус панізілі з мястэчка да вёскі.

P.S. Дарэчы, у 2015 годзе, неагатычная прыгажуня Плюсаў адзначыла сваё 100-годдзе.

Крыніцы: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік і old.catholic.by.
Tags: Браслаўскі раён, Вандроўкі Беларусь, Віцебская вобласць, Сальмановіч
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments