?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гарадзішча Маскаўцы, Браслаўскага раёна, знаходзіцца недалёка ад вёскі Маскавічы і датуецца перыядам ХІ-ХІІІ ст.. У тыя часы, яно з'яўлялася памежнай крэпасцю Полацкага княства, было абнесена частаколам і займала тэрыторыю каля 1 гектараў.



З гарадзішча адкрываецца цудоўны краявід на вазёры Недрава і Несьпіш, якія агулам займаюць плошчу больш за 8 кв.км., і маюць даўжыню берагоў 30 км на дваіх.


А калі стаіш на яго абрывістых схілах, сучаснасць нібыта знікае і ты разумееш, што амаль тое ж самае было тут і ў ХІ ст. Вядома, што ў тыя часы было не да рамантыкі, бо ў першую чаргу знаходжанне гарадзішча на гэтым месцы, давала магчымасць пасяленцам добра аглядаць наваколле і бачыць небяспеку за доўга да яе набліжэння.




У 1960-80-я гады на гарадзішчы праводзіліся раскопкі, падчас якіх былі знойдзены рунападобныя надпісы і малюнкі на костках жывёл, якім больш за 900 год, і рэдкая для Усходняй Еўропы фібула. Аб пастаянным кантакце жыхароў гарадзішча з варагамі сведчаць упрыгожванні з бронзы, косткі і шкла, нажы, замкі і зброя, якія таксама былі знойдзены археолагамі. Пасля такой вялікай колькасці знаходак былі праведзены і гідрагеалагічныя пошукі, па выніках якіх было пацверджана, што вакол гарадзішча Маскаўцы размяшчаўся пасад (хаты вакол абнесенага частаколам гарадзішча).




Турыстам, відаць, наведваць Маскавічы наўмысна не варта, але калі раптам, вы будзеце непадалёку, не лянуйцеся, збочце з дарогі і падыміцеся на старое паселішча. Краявід тут заварожвае і мне спадабаўся больш чым Маяк Браслава. https://azarkinm.livejournal.com/181673.html.


Крыніцы: www.fotobel.by, www.holiday.by

P.S. Парада тым, хто з дзецьмі. Трымайце нашчадкаў за руку, ці побач, бо мае хоць і вялікія, але з-за іх ледзьве сэрца не спынілася, калі пабачыла, як яны падыйшлі да самага краю, як мне падалося, і зрабілі крок далей. Крутыя схілы для нас – нібыта міражы для пустыні – не тое, што падаецца ў рэальнасці.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
elgatomarinero7
Mar. 21st, 2018 07:48 am (UTC)
У вас на мапе памылачка. Там, дзе кропка стаіць, не гарадзішча, а Масковіцкі паўвостраў-узгорак (навукова такія узгоркі "камамі" называюць), гэта тое, што ў вас на фота №2. Гэта распаўсюджаная памылка, паўвостраў часцяком памылкова прымаюць за гарадзішча (і наадварот), бо гара на паўвостраве больш характэрная і выразная. Дарэчы, па фота не магу зразумець, ці пабывалі вы на гэтым паўвостраве (дарэчы, на фота №1 у вас Неспіш, а не Недрава), але панарамы адтуль лепш чым з гарадзішча. Не ведаю толькі чаму сяліліся менавіта тут, а не на больш зручным для гэтага месцы.

На Слабодкаўскі оз уздымаліся? Там таксама была памежная крэпасць Полацкага княства, але озавая града зараз так зарасла, што краявідаў ніякіх адтуль амаль няма :(
azarkinm
Mar. 21st, 2018 08:35 am (UTC)
Не пагаджуся. Усё правільна і дакладна стаіць у мяне. На версе ўзгорка стаіць шыльда з надпісам, што гэта гарадзішча, а таксама металічная дошка тлумачэнне, яны былі пастаўлены сумесна з Еўразвязам. І месца кропкі таксама дакладнае. )))

На жаль на Слабодкаўскае возера не ўздымаліся, але спадзяюся, будзе магчымасць. Сын збіраецца і ў гэтым годзе ехаць у спартовы лагер. Так, што яшчэ павандруем.
elgatomarinero7
Mar. 21st, 2018 10:00 am (UTC)
Ну, я ж ведаю мапу - вы сапраўды былі на гарадзішчы, але на мапе яно не тут, а трошкі на поўдзень на беразе возера :) Там два Масковіцкіх кама - Вялікі і Малы. Гарадзішча было на Малым, Вялікі - проста вялікі ўзгорак на паўвостраве з файнымі краявідамі, без аніякіх дошак і тлумачэнняў. Потым з дома скіну мапу за пазначэннем, дзе вы на самой справе былі.

Слабокаўскі оз - гэта не возера, а Слабодкаўская озавая града, цікавы геалагічны аб'ект, невялічкі ланцуг досыць высокіх узгоркаў паміж азёрамі Неспіш і Поцэх, паварот да яго зусім недалёка ад вёскі Слабодка . Калі цікава, то вось трошкі пра граду і Вялікі кам тут: https://elgatomarinero7.livejournal.com/4650.html
azarkinm
Mar. 21st, 2018 10:28 am (UTC)
Мапу кіньце абавязкова, бо па маім меркам у мяне ўсе дакладна ))).

У Слободцы былі, але мы туды ехалі каб паглядзець касцёл, наступным разам будзем праяджаць збочымся і паглядзім на граду, што рэкламуецеся. У Маскавічы мы трапілі выпадкам, бо шыльда на дарозе была, вось і завярнулі глянуць.
elgatomarinero7
Mar. 21st, 2018 07:09 pm (UTC)


Чырвоная кропка - Вялікі Масковіцкі кам, паўвостраў між азёрамі, блакітная кропка (звярніце увагу, там схілы ўзгорка бачныя) - Малы кам на беразе возера Неспіш, там і знаходзіцца гарадзішча
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 05:50 am (UTC)
Так. Вы правы. Выправіла сваю памылку. Калі шукала на мапе менавіта дзе былі, то вось гэты як раз холм і не кінуўся ў вочы. Хаця і ставіла пад сумнеў, што так далёка ад дарогі знаходзіцца кропка. Дзякуй за ўдакладненне.
elgatomarinero7
Mar. 22nd, 2018 06:24 am (UTC)
Ну вось, гэты Вялікі кам выразны такі, і месца займае, здаецца, больш прыдатнае, таму без шыльдаў за гарадзішча часцей прымаюць яго (вось калі гугліў, то і на Гугламапах таксама пазнака стаіць на паўвостраве, але я ўжо паставіў там выпраўленне). Мы таксама, калі першы раз былі там (яшчэ ў нулявыя, тады шыльдаў яшчэ, здаецца, не было, але тут магу і памыляцца, а Вялікі кам яшчэ не такі залесены быў), здалёк гэтыя ўзгоркі спачатку пераблыталі.

Калі зноў там будзеце, то яшчэ да Божага Вока зазірнуць раю - паварот да яго дзецьсі насупраць паваротаў на гарадзішча і паўвостраў. Праўда, з дарогі возера не пабачыце, але па мапе, спдзяюся, знойдзеце; за лепшымі відамі, праўда, трэба наверх праз кусты нейкія лезць, але яно таго каштуе
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 06:47 am (UTC)
Дык і на глобус.тут.бай таксама паказана гэта месца для гарадзішча.
elgatomarinero7
Mar. 22nd, 2018 07:04 am (UTC)
На Глобусе гуглаўская мапа. Што стаіць на Гугле - то і на Глобусе (акрамя гэтых пазнак, што сам Глобус ставіць). Я ўжо зараз бачу кропку са сваім выпраўленнем
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 07:59 am (UTC)
Глянула. Так. На гугал.мапс ужо стаіць спасылка правільна.
livejournal
Mar. 21st, 2018 08:30 am (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com