?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Зараз самы час наведаць Гістарычны музей у Мінску, і я патлумачу чаму там варта быць менавіта у гэты перыяд.

Мы былі ў гістарычным музею ўжо досыць даўно. Ці вольнага часу не мелі, ці не было такіх выстаў, каб захацелі наведаць усе члены сям'і. Але зараз, усё сыйшлося і мы атрымалі шмат пазітыву і парадаваліся тым зменам, якія адбыліся.

Што ж можна паглядзець зараз у музеі і на колькі змянілася яе экспазіцыя за нашу там адстутнасць. Аб гэтым і распавяду ніжэй.



У гістарычным музеі на першым паверсе размешчана пастаянна экспазіцыя, якая распавядае пра гісторыю Беларусі са старажытнасці і да пачатку новага часу. Спачатку падавалася, што нічога новага мы не знойдзем тут, бо ўсё ўжо перагледзена намі па некалькі разоў і завучана дзецьмі. Але... тут знаходзяцца акуляры віртуальнай рэальнасці ад кампаніі Samsung. Бярэш акуляры, і ты ў краіне замкаў.


Гальшанскі і Крэўскі замкі паўсталі перад намі нібыта толькі што збудаваныя. Вы трапляеце на галерэйныя рады, у вежу, у каплічку, стаіце ў цэнтры двара і за сценамі замка. Вы круціце галавой, як Аліса ў краіне цудаў, бо ўсё што вы бачыце перад сабой захапляе. З дапамогай акуляраў мы трапляем у эпоху сярэднявечча, мы бачым, што замкі былі жывыя, што ў двары гальшанскага быў разбіты міні парк не горшы за версальскі, што ля крэўскага возера гойтаецца чарот. Мы круціліся з акулярамі, азіраліся па баках і часам баяліся зваліцца з лесцівы, бо рэальнасць знікае і ты забываеш, што знаходзішся ў музеі, на дадзены момант ты знаходзішся на вежы замка і калі зробіш крок можаш зваліцца. Вось твая рэальнасць на бліжэйшыя 5 хвілін. Такія бы акуляры, ды ў кожны музей Беларусі, каб дзеці ганарыліся тым, што было і шанавалі тое што яшчэ хоць крыху засталося. Вы толькі ўявіце, што можна патрапіць у Брэсцкую крэпасць перад вайной, калі сцены не крануты яшчэ кулямі; калі б можна было патрапіць у новую капліцу Заказель і пабачыць яе вітражы на вокнах і амаль дакрануцца да лампады запаленай уладарамі маёнтка; калі б мы апынуліся ля сцен старажытнага гарадзішча часоў Рагнеды, ці на першабытнай стаянцы ў Юравічах... Спіс можна працягваць бясконца, як і марыць. З дапамогай такіх прыстасаванняў можна даць нашым дзецям магчымасць зразумець, што гісторыя не толькі малюнкі ў школьных падручнікам. Гісторыю можна памацаць рукамі ў музеі і пабачыць як мрою з дапамогай кампутара. Спяшайцеся, акуляры там знаходзяцца не пастаянна.


Пойдзем далей. Змены закранулі і маленькую залю, якая прысвечана нашаму першадрукару. Тут з'явіўся інтэрактыўны стэнд, на якім пазначаны ўсе гарады з кароткай інфармацыяй, дзе жыў і працаваў Францыск Скарына. Таксама прыемна здзівіла і магчымасць пагартаць старонкі скарынаўскай Бібліі. Інтэрактыўна, цікава, дзецям спадабаецца і знаёмства са старажытнай Біблій пройдзе на ўра.






Пасля прагляду гістарычных заляў, шлях наведвальнікаў накіроўваецца на часовую выставу прысвечаную 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут можна пабачыць у вачавідку і пячаткі ўстаноў першай рэспублікі, і падпісаныя пратаколы пасяджэнняў Рады, і пашпарты ўзору 1918 года. Знайшлося тут месца і для інтэрактыўнай зоны, дзе кожны жадаючы можа азнаёміцца з біяграфіямі дзеячоў Рады БНР. Шмат наведвальнікаў у залі і чарга каб пакінуць водгук пра выставу прыемна здзівілі нас. Чаму трэба ісьці на выставу зараз? Таму што невядома, што з ёй будзе пасля 25 сакавіка і ці будзе лёгкая палітычная адліга працягваца далей.














Крочым далей. Другі паверх і Заля геральдыкі папоўнілася серыяй талерак з геральдычнымі выявамі і тэлевізарам з ДВД-праігравальнікам, які спадзяюся пры жаданні можа ўключыць кожны і прагледзіць фільм на геральдычную тэму, на экране быў выбар з васьмі фільмаў. Скажу адразу, мы не ўключалі і не ведаем ці магчыма гэта зрабіць.




У кошт асноўнага квітка ўваходзіць таксама наведванне выставы фарфора "Мой ікігай". Фота не рабіла, але некаторыя творы майстра Аляскандры Бавтрук захапілі. Часам не маглі зразумець, ці перад намі аўтарская парцэлянавая талерка, ці гістарычны арыгінал. І не здарма ж, бо аўтар мае гістарычную адукацыю, цікавіцца і супрацоўнічае з вядомымі спецыялістамі па рэстаўрацыі парцэляну.


Не бейце мяне моцна. На другім паверсе выстаўляецца яшчэ і графіка Далі. Я адклала наведванне яе на пасля, бо дзеці адмовіліся ісці. Так, што можа яшчэ распавяду і пра гэту выставу, але крыху пазней.


Трэцці паверх сустрэў нас новымі пераробленымі залямі. Там зараз размешчана экспазіцыя, якая распавядае пра асноўныя рэлігіі Беларусі. Падыход для афармлення залі сучасны, экспазіцыя не загрувашчана ўсімі экспанатамі, якія ёсць у музеі. Вельмі добра абыграна сама прастора, нібыта стогадовыя бэлькі хаты, сімвалізуюць аснову і падмурак жыцця, якая спакон вякоў належыла рэлігіі. Тут выстаўлены на агляд экспанаты звязаныя з ісламам, іўдаізмам і хрысціянствам. Нам асабліва спадабалася падача фрэсак, якія ты назіраеш у поўную велічыню. Дарэчы, пабачыць на трэццім паверсе можна і знакаміты Каран, які так неабачліва пацалаваў Лукашэнка пры ўручэнні.








І апошняя заля гістарычнага музея дае магчымасць наведвальнікам азнаёміцца з грашовымі адзінкамі, якія мелі абарот на нашай тэрыторыі. Пачынаецца ўсё са старажытнасці – з вавёрак і грывен, і сканчаецца сучаснымі банкнотамі і ступенямі іх абароны.










Кульмінацыяй стала магчымасць у вачавідку пабачыць прыстасаванні, якімі карыстаюцца ўсе банкаўскія супрацоўнікі для выяўлення фальшывых грошай. Адсканаваўшы ўсе наяўныя грошы інфрачырвонай падсветкай мы перайшлі да пашпарта, які ў прыцемках залі заліўся прыгожай беларускай папараць кветкай.





Выснова... добра, што да інтэрактыўнасці нарэшце даходзяць і нашыя музеі, бо менавіта праз вось такі дотык і адбываецца разуменне гісторыі. Але шкада, што такіх кропак і музеяў пакуль яшчэ не шмат.

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
pan_dohva
Mar. 22nd, 2018 06:29 am (UTC)
Добры аповед )
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 06:40 am (UTC)
Дзякуй. Калі не былі схадзіце, мяркую вашым таксама ўсім спадабаецца.
pan_dohva
Mar. 22nd, 2018 07:51 am (UTC)
А не было інфы, да калі працуе?
azarkinm
Mar. 22nd, 2018 07:56 am (UTC)
Выстава БНР не ведаю калі сканчаецца. Як не вядома калі скончыцца і рэклама Самсунга. Бо ўвесь час бачу аб'яву, што працягнулі супрацоўніцтва. Відаць усё ж такі яна мае свае нейкія межы, калісьці таксама скончыцца. Так, што на лета не варта адкладаць.
pan_dohva
Mar. 22nd, 2018 08:37 am (UTC)
Дзякуй, буду мець на ўвазе.
livejournal
Mar. 22nd, 2018 07:38 am (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com