?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry



Дэвіз. "Слава Табе Троіца, а палонным – свабода".




Гісторыя. Поўная назва жабрацкага манаскага ордэна "Ордэн Найсвяцейшай Троіцы". Ён быў заснаваны ў 1198 годзе французскім багасловам Жанам дэ Мата і пустэльнікам Феліксам дэ Валуа для выкупу хрысціян з мусульманскага палону, але з часам манахі ўзялі пад апякунства хворых ды бедных, і пачалі распаўсюджваць Евангелля. Падчас росквіту, на еўрапейскай прасторы ордэну належыла каля 300 кляштараў, чатыры з якіх размяшчаліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З ХІІІ ст. у Еўропе пачынае дзейнічаць і жаночая галіна ордэна.



Пасля буйнога росквіту, у ХVIII ст. прыходзіць і занядбанне "Ордэна Найсвяцейшай Троіцы". Падчас нямецкай рэфармацыі і французскай рэвалюцыі яго дзейнасць пачала забароняцца. Браты і сёстры трынітарыянцы сыйшлі ў цень на некалькі стагоддзяў. Новая хваля росквіту "Ордэна Найсвяцейшай Троіцы" пачалася толькі у пачатку ХХІ ст.



Побыт. Калі ордэн размяшчаўся на тэрыторыі Францыі, то атрымаў у народзе назву "асліны ордэн", бо манахам было забаронена карыстацца канямі, а гэта вымушала іх ездзіць на аслах. Ім строга забаранялася ўжываць у звычайны час мяса і рыбу, а таксама мець любую ўласнасць. Жабрацкі ордэн жыў за кошт міласці і ўсе сабраныя сродкі перадаваў на выкуп з палону хрысціян. Калі сродкаў для выкупу не хапала, паслушнікі ордэна пакідалі сябе ў заклад. У перыяд з 1258 па 1696 год трынітарыянцы выкупілі каля 31 тысячы палонных. Самым знакамітым выкупленым палонным быў гішпанскі пісьменнік Мігель дэ Сервантэс, той самы, які напіша праз некалькі год пасля палону Дон Кіхота.



Вопратка. Браты ордэна насілі белую рызу перапаясаную чорным поясам, паверх яе апранаўся белы плашч з чырвона-сінім крыжам. Чырвоны колер крыжа атаясамліваецца з палымянасцю Духа Святога, сіні сімвалізуе збаўленчы характар Сына Божага. Сёння крыж месціцца ў манахаў не толькі на плашчы, але і спераду на рызе.



ВКЛ. На тэрыторыю ВКЛ ордэн прыйшоў у XVII ст з Польшчы. Цягам стагоддзя на нашых землях кляштары былі пабудаваны ў Брэсце, Воршы, Маладзечна, Віцебску, Крывічах, Бабінавічах. Але іх жыццё тут было нядоўгім, бо пасля паўстання 1830-31 гадоў усе яны былі зачынены.

Сучаснасць. На 2015 год Ордэн налічвае 635 манахаў і 647 манашак, якім належыць 102 кляштары па ўсяму свету, большая іх частка сёння знаходзіцца за межамі Еўропы.


Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html



Крыніцы: "Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", "Энцыклапедыя гісторыі Беларусі", А.М.Кулагін "Каталіцкія храмы на Беларусі", zakony-na-swiecie.blogspot.com.by

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
pan_dohva
Mar. 29th, 2018 06:59 am (UTC)
Дзякуй, цікава)
azarkinm
Mar. 29th, 2018 07:19 am (UTC)
Вырашыла вярнуцца да манахаў. А тое забылася пра іх. )
pan_dohva
Mar. 29th, 2018 08:24 am (UTC)
На самрэч цікавыя старонкі гісторыі.
І малавядомыя.
livejournal
Mar. 29th, 2018 09:36 am (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.
chrol
Jun. 17th, 2018 03:58 pm (UTC)

Супер!

( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com