?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry


Дэвіз. "Мір і дабро"


Гісторыя. Жабрацкі каталіцкі манаскі ордэн быў заснаваны ў 1208 годзе г.Асіз св. Францыскам Асізкім (1181-1226). Ён прапагандаваў неабходнасць духоўнага абнаўлення, вяртанне да жыцця апостальскіх часоў і захаванне Евангелля. У 1223 годзе ордэн быў зацвержаны папай рымскім. Тэрытарыяльна ордэн падзяляўся на 12 правінцый. Паступова, за часы дзейнасці адбываліся адхіленні ад законаў Францыска, што ў сваю чаргу прывяло да стварэння некалькіх плыняў у самім ордэне. Абсерванты былі прыхільнікамі радыкальнай плыні і выступалі за жорсткае выкананне правілаў. Канвентуалы, наадварот, былі прыхільнікамі стрыманага ладу жыцця і адмовы ад абсалютнага жабрацтва. У 1517 годзе пасля некалькі гадоў супрацьстаяння двух плыняў, адбыўся канчатковы падзел, які быў зацверджаны папай і канвентуалы сталі асобным ордэнам. На тэрыторыі Польшчы і ВКЛ лагодная плынь захавала назву Францысканцы, а радыкальна настроеная частка ордэна атрымала назву Бернардзінцы. Пасля канчатковага расколу францысканцы дазволілі манахам прымаць маёмасць у падарункі, а таксама ордэн атрымаў дазвол на валоданне касцёламі і кляштарамі. Але ўсёроўна, нават пасля гэтых зменаў уся маёмасць не пераставала лічыцца агульнай уласнасцю манахаў ордэна. У 1619 годзе адбыўся яшчэ адзін падзел францысканцаў, бо частка ордэна, якая зноўку выказвалася за вяртанне да аскетычнага ладу жыцця стварыла ордэн Капуцынаў у Італіі. Гэтая падзея хоць і выклікала ў ордэна адмоўную рэакцыю, але яго пазіцыі ў Еўропе моцна не пашатнула, бо францысканцы актыўна займаліся будаўніцтвам калегіўмаў і гімназій з гуманітарнымі філасофска-тэалагічнымі вучэннямі ва ўсіх краінах дзе дзейнічаў ордэн. Сваімі супернікамі ў адукацыйнай дзейнасці і дагматычных пытаннях яны лічылі толькі дамініканцаў.


Побыт. Ордэн прапаведваў паслушэнства, беднасць, цнатлівасць і казання слова Божага. Ад францысканцаў пайшоў у распаўсюд па ўсяму свету крыж св.Даміана. Менавіта яму ў разбуранай царкве на пачатку рэлігійнай дзейнасці маліўся Францыск Асізскі.




Вопратка. У розных краінах дзякуючы вопратцы францысканцы атрымлівалі сваю спецыфічную назву. Так у Англіі іх называлі "шэрыя браты" з-за колеру рызы; у Францыі яны атрымалі назву "кардэльеры", бо апаясваліся вяроўкай; у Нямеччыне ў іх была мянушка "басаногія", бо насілі сандалі на басыя ногі; у Італіі іх называлі "капуцыны" (пасля адзялення капуцынаў ад францысканцаў, замацавалася назва за францысканцамі "браты"). Цікавы факт, што Францыск у сваіх законах не пакінуў ніякага апісання вопраткі ордэна, адзінае патрабаванне, каб яна паказвала іх суцэльную беднасць. Таму, рыза была пашыты з самай грубай і простай тканіны і падпярэзвалася грубай вяроўкай, ногі манахаў былі босыя. Колер рызы на тыя часы было цяжка назваць, бо гэта была самая танная воўна, якая яшчэ магла адбельвацца і выгараць ад сонца. Так як францысканцы былі жабрацкім ордэнам, які не меў сродкаў для існавання і адпаведна не мог замаўляць наўмысныя пацеркі для малітвы, то іх ім замяняла звычайная вяроўка, на якой завязваліся вузлы замест пацерак.




ВКЛ. Сваю дзейнасць ордэн пачаў пры Гедыміне. Першы кляштар быў заснаваны ў Вільні ў сярэдзіне XIV ст. Адчынены кляштары былі ў Ашмянах, Лідзе, Пінску і ўваходзілі яны ў Польскую правінцыю. Але ўжо з 1625 года асобна была вылучана Руска-Літоўская правінцыя св.Антонія Падуанскага, а яшчэ праз 50 год яна была падзелена на асобныя Рускую правінцыю і Літоўскую павінцыю Св.Казіміра. У літоўскую правінцыю ўваходзілі 21 з 31 канвентаў на беларускіх землях. У 1819 годзе руская і літоўская правінцыі былі аб'яднаныя ў адну з цэнтрам у Вільні. Цяжкія часы для дзейнасці францысканцаў насталі пасля паўстання 1830 года, калі большасць кляштараў было скасавана. Толькі ў Ашмянах, Гальшанах, Гародне, Наваградку, Воршы, Пінску, Сянно, Удзеле яны засталіся дзейнічаць. Пасля паўстання 1863 года застаўся толькі адзін кляштар францысканцаў у Гародне, які праіснаваў там да 1940 года. Падчас Другой сусветнай вайны два айца францысканца з Івянца былі растраляны за дапамогу жыхарам мястэчка. Пазней, ужо ў нашыя часы, Ян Павел ІІ абвесціў іх бласлаўлёнымі.


Сучаснасць. На сёння ордэн налічвае каля 15 тыс. манахаў і дзейнічае ў 99 краінах свету. Францысканцы маюць свае каледжы, універсітэты, а таксама перыядычнае выданне. У Беларусі ордэн аднавіўся ў 1992 годзе і дзейнічае ў Гродна, Гальшанах, Івянцэ, Камяні, Пяршаі, Поразава, Свіслачы і Удзеле.

Каталіцкія манаскія ордэны на тэрыторыі Беларусі http://azarkinm.livejournal.com/176785.html



Крыніцы: фатаздымкі манаскага жыцця з www.zakony-na-swiecie.blogspot.com.by
"Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", "Энцыклапедыя гісторыі Беларусі", А.М.Кулагін "Каталіцкія храмы на Беларусі", catholic.by

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com