?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У Мінск прыляцелі ластаўкі. Чаму я так упэўнена кажу? Бо на нашым вакне яны зрабілі сабе гняздо. Жылі доўга там... Пакуль мы не пачалі рабіць рамонт і не вырашылі гняздо зняць. Бо асноўная праблема ластавак - гэта іх лайно, якое вялікімі кучамі пастаянна ляжыць на раме як бы ты часта яго не чысціў. Гняздо знялі... Але ластаўкі на наступны год з упартасцю пачалі на старым месцы рабіць новае. Зрабілі. Засяліліся. І мне стала шкада. Няхай жывуць. Бо як чалавек вяртаецца ў свой стары бацькоўскі дом, так і яны вярнуліся і аднавілі яго. У тым годзе здарыўся моцны дождж, які лупіў у вокны і напалову размыў гняздо ластавак. Але яны і яго аднавілі. Яно было незграбнае, можна сказаць страшнае, з двума ўваходамі і з усіх бакоў тырчачых галінак. Пасля іх адлёту мы зноўку знялі гняздо. Яны ж вернуцца і адбудуюць наноў сабе прыгожае гняздо, якое і будзе вісець далей. Мы ж да іх прызвычаіліся ўжо. Шмат хто заводзіць папугаеў у клетцы, а ў нас былі птушкі на волі, за якімі так цікава было назіраць. Прыйшла вясна і яны вярнуліся. Зноўку. Але гняздо так і не аднавілі. Бо мы пакінулі нейкія яго часткі каля аснавання і яны падумалі, што яго нехта будуе ўжо. А можа мне хочацца так думаць, і не хочацца верыць, што яны пакрыўдзіліся на нас. Бяз іх сумна, нібыта не стала яшчэ аднаго пітомца дома.... Прыйшла вясна.... І ластаўкі вярнуліся ў Мінск, і я вельмі спадзяюся, што і да нас таксама.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com