?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У Мінск прыляцелі ластаўкі. Чаму я так упэўнена кажу? Бо на нашым вакне яны зрабілі сабе гняздо. Жылі доўга там... Пакуль мы не пачалі рабіць рамонт і не вырашылі гняздо зняць. Бо асноўная праблема ластавак - гэта іх лайно, якое вялікімі кучамі пастаянна ляжыць на раме як бы ты часта яго не чысціў. Гняздо знялі... Але ластаўкі на наступны год з упартасцю пачалі на старым месцы рабіць новае. Зрабілі. Засяліліся. І мне стала шкада. Няхай жывуць. Бо як чалавек вяртаецца ў свой стары бацькоўскі дом, так і яны вярнуліся і аднавілі яго. У тым годзе здарыўся моцны дождж, які лупіў у вокны і напалову размыў гняздо ластавак. Але яны і яго аднавілі. Яно было незграбнае, можна сказаць страшнае, з двума ўваходамі і з усіх бакоў тырчачых галінак. Пасля іх адлёту мы зноўку знялі гняздо. Яны ж вернуцца і адбудуюць наноў сабе прыгожае гняздо, якое і будзе вісець далей. Мы ж да іх прызвычаіліся ўжо. Шмат хто заводзіць папугаеў у клетцы, а ў нас былі птушкі на волі, за якімі так цікава было назіраць. Прыйшла вясна і яны вярнуліся. Зноўку. Але гняздо так і не аднавілі. Бо мы пакінулі нейкія яго часткі каля аснавання і яны падумалі, што яго нехта будуе ўжо. А можа мне хочацца так думаць, і не хочацца верыць, што яны пакрыўдзіліся на нас. Бяз іх сумна, нібыта не стала яшчэ аднаго пітомца дома.... Прыйшла вясна.... І ластаўкі вярнуліся ў Мінск, і я вельмі спадзяюся, што і да нас таксама.

Comments

azarkinm
Jan. 4th, 2019 07:37 am (UTC)
Добры дзень. У нас усё добра, але проста як у любой справе бывае надыходзіць крызісны момат і задаеш пытанне "Навошта гэта я раблю". Пры тым, мне падаецца, што зараз ужо вельмі шмат робіцца рэпартажаў у СМІ пра вандроўкі па Беларусі і без мяне. Таму цікавасць да такіх вандровак у ЖЖ знікае. Пакуль шукаю натхнення на новыя нейкія цікавосьці, шукаю тое, што яшчэ не робіцца масава . Дзякуй, вам, ваша пытанне, якое мне нагадвае, што ўсё ж такі вандроўкі камусьці да падабаліся. )))

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com