?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там глядзіш, можа зноўку захочацца ў ЖЖ распавядаць пра вандроўкі і гісторыі старажытных сядзіб. )))

-----------------------
Сканчаецца праца выставы прысвечанай аптэкарскай справе XVIII-ХІХ стагоддзя ў Мінску. Таму, калі снежнымі днямі і марознымі вечарамі вы не ведаеце куды схадзіць, то запрашаю наведаць выставу ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вы можаце ў апошнія дні працы даведацца і пабачыць старыя перагонныя колбы, прыстасаванні, якія былі патрэбны для паспяховага існавання аптэкі ХІХ стагоддзя, узоры лекавых раслін, дакументы тых часоў. Пры тым месца размяшчэнне выставы невыпадковае -- уладар некалькіх аптэк горада Андрэй Станкевіч набыў у 1799 годзе гэту сядзібу ў графа Міхаіла Пшэздзецкага і пасяліўся там са сваёй сям'ёй.




Не магу вым пахваліцца, што там яшчэ цікавага ёсць і ці варта ўсё ж такі ісці на гэту выставу, бо сама планую наведаць яе ў апошнія дні працы. )))

Выстава працуе да 13 студзеня (нядзеля), з 11 да 19 гадзін. Кошт квітка для дарослых 3 р., студэнтам – 2 р., школьнікам – 1,5 р.


Акрамя аптэкарскай справы ў Галерэі Савіцкага на гэтых выходных вы можаце азнаёміцца з арт-праектам Глеба Отчыка і Васіля Зянько Кадры часу ...



... і выставай мастакоў Ізы Заслонавай і Лявона Гальперына.



Дык чаму ж нам, дзякуючы цікавым тром выставам не наведаць Галерэю Савіцкага, а таксама не паглядзець, ці змянілася аснаўная экспазіцыя, можа што знойдзем новага ў ёй для сябе. А калі вы не былі ні разу тут, то чаму б не зрабіць гэта менавіта зараз у першы раз. І вядома падштурхне вас да гэтага выстава Аптэка ў старой сядзібе . )))"

Comments

livejournal
Jan. 10th, 2019 05:32 pm (UTC)
Hello! Your entry got to top-25 of the most popular entries of Belarus in LiveJournal! Learn more about LiveJournal Ratings in FAQ.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com